Рыкарду Куарэжма

Футбол
Рыкарду Куарэжма
Ricardo Quaresma - Inter Mailand (1).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імяРыкарду Андрадэ Куарэжма Бернарду
МянушкіQ7, RQ7, Цыган, Мустанг
Нарадзіўся26 верасня 1983(1983-09-26)[1] (34 гады)
Лісабон, Партугалія
ГрамадзянстваСцяг Партугаліі Партугалія
Рост173 см
Вага70 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубСцяг Турцыі Бешыкташ
Нумар7
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2003Сцяг Партугаліі Спортынг (Лісабон)59 (8)
2003 — 2004Сцяг Іспаніі Барселона22 (1)
2004 — 2008Сцяг Партугаліі Порту114 (24)
2008 — 2010Сцяг Італіі Інтэрнацыянале24 (1)
2009  Сцяг Англіі Чэлсі4 (0)
2010 — 2012Сцяг Турцыі Бешыкташ46 (8)
2013Сцяг ААЭ Аль-Ахлі (Дубай)10 (2)
2014 — 2015Сцяг Партугаліі Порту42 (10)
2015 —Сцяг Турцыі Бешыкташ4 (1)
Нацыянальная зборная**
2000Сцяг Партугаліі Партугалія (да 17)5 (2)
2000 — 2001Сцяг Партугаліі Партугалія (да 19)4 (0)
2002 — 2006Сцяг Партугаліі Партугалія (да 21)21 (6)
2003 —Сцяг Партугаліі Партугалія40 (4)
Міжнародныя медалі
Кубкі канфедэрацый
БронзаРасія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
БронзаПольшча/Украіна 2012
ЗолатаФранцыя 2016

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 ліпеня 2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 кастрычніка 2015.

Рыка́рду Андра́дэ Куарэ́жма Берна́рду (парт.: Ricardo Andrade Quaresma Bernardo; нар. 26 верасня 1983, Лісабон, Партугалія) — партугальскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клуба «Бешыкташ» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Кар’ера

«Спортынг»

Сваю кар’еру Рыкарду распачаў у 2001 годзе ў моладзевай акадэміі клуба «Спортынг». У сезоне 2000—2001 гадоў ён дэбютаваў у другой камандзе клуба, а на наступны год пераведзены ў склад асноўнай каманды. Дэбют Рыкарду ў партугальскай Суперлізе прыйшоўся на матч супраць «Порту». У сезоне 2002/2003 вынікі «Спортынга» не ўражвалі заўзятараў, якія абвінавачвалі ў гэтым трэнера Ласла Бёлёні, які не выпускаў на поле адначасова Куарэжму і Крыштыяну Раналду.

«Барселона»

У 2003 годзе Куарэжма быў прададзены ў «Барселону» за 6 млн еўра. Ён дэбютаваў у складзе каталонцаў у таварыскім матчы супраць «Мілана», дзе забіў свой ​​першы гол за клуб. Аднак з цягам часу ўзаемаадносіны Рыкарду з галоўным трэнерам «Барселоны» Франкам Райкардам не заладзіліся, і Куарэжма заявіў аб тым, што адмаўляецца выступаць за клуб, пакуль Райкаард не сыдзе з каманды.

«Порту»

У выніку Рыкарду пакінуў «Барселону», якая атрымала Дэку з «Порту», а ў абмен аддала Куарэжму і 15 млн еўра. Сваю кар’еру ў «Порту» Куарэжма пачаў з голу ў Суперкубку УЕФА і пераможнага мяча ў браму «Бенфікі» ў матчы на Суперкубак Партугаліі.

«Інтэрнацыянале»

1 верасня 2008 года Рыкарду падпісаў пяцігадовы кантракт з італьянскім клубам «Інтэрнацыянале» тэрмінам да 30 чэрвеня 2013 года[2]. Аднак за 2 няпоўных года ў складзе міланцаў Куарэжма па розных прычынах, галоўнай з якіх стаў недахоп трэнерскага даверу, гэтак і не здолеў наблізіцца да свайго ўзроўню часоў «Порту», правёўшы ў асноўным складзе нікчэмную колькасць гульняў.

«Бешыкташ»

13 чэрвеня 2010 года Куарэжма перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»; сума трансферу склала 6 млн фунтаў[3]. Першыя галы за новы клуб Рыкарду забіў у матчах Лігі Еўропы 2010. У пачатку сакавіка 2012 года з’явілася інфармацыя, што Куарэжма адхілены ад працы з камандай пасля сваркі з галоўным трэнерам Карласам Карвалалам. Паводле паведамленняў турэцкіх СМІ, прычынай сваркі паслужыла замена партугальца ў перапынку матчу Лігі Еўропы супраць мадрыдскага «Атлетыка»[4]. Неўзабаве Куарэжма прынёс выбачэнні за свае выказванні[5], у выніку чаго канфлікт быў вычарпаны, і ігрок вярнуўся да гульняў за клуб. А затым стала вядома, што кіраўніцтва «Бешыкташа» адправіла Карвалала ў адстаўку[6].

Вяртанне ў «Порту»

Куарэжма вярнуўся ў «Порту» ў першы дзень 2014 года, больш за дзесяць тысяч заўзятараў віталі іграка на першай трэніроўцы[7]. Да вяртання Рыкарду правёў картокі час у Дубаі, дзе гуляў за мясцовы клуб «Аль-Ахлі».

Вяртанне ў «Бешыкташ»

У чэрвені 2015 года стала вядома аб магчымым вяртанні Куарэжмы ў «Бешыкташ». 22 ліпеня 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з турэцкім клубам[8].

іншыя мовы
azərbaycanca: Rikardo Kuarejma
беларуская (тарашкевіца)‎: Рыкарду Куарэжма
čeština: Ricardo Quaresma
français: Ricardo Quaresma
Bahasa Indonesia: Ricardo Quaresma
lietuvių: Ricardo Quaresma
македонски: Рикардо Кварежма
Bahasa Melayu: Ricardo Quaresma
Nederlands: Ricardo Quaresma
português: Ricardo Quaresma
srpskohrvatski / српскохрватски: Ricardo Quaresma
Simple English: Ricardo Quaresma
slovenčina: Ricardo Quaresma
српски / srpski: Рикардо Кварежма
Kiswahili: Ricardo Quaresma
українська: Рікарду Куарежма
Tiếng Việt: Ricardo Quaresma