Род Фолькунгаў

Герб роду Фолькунгаў

Фолькунгігёталандскі знатны род, прадстаўнікі якога ў XII- XIV стст. займалі пасады ярлаў і каралеўскі трон ужо аб'яднанай Швецыі (затым таксама Нарвегіі і Даніі)

Заснавальнік дынастыі — Фольке Фільбютэр (Folke Filbyter), гаспадар маёнтка ў Б'ельбу (таму дынастыя таксама завецца домам Б'ельбу). Яго ўнукі, Біргер, Магнус і Карл, узвысіліся ў гады частых грамадзянскіх войн у першай палове XIII стагоддзя і пасада ярла фактычна перайшла ў рукі дынастыі Фолькунгаў. У 1230-х яны сканцэнтравалі ў сваіх руках не толькі ваенную, але і палітычную ўладу ў краіне, кіруючы ад імя цяжка хворага караля Эрыка Шапялявага, які быў жанаты на ўнучцы ярла Фольке Біргерсана Катарыне і даводзіўся цесцем Біргеру Магнусану. Пасля смерці Эрыка Біргер дамогся абрання каралём свайго непаўналетняга сына і кіраваў ад яго імя.

Кіраванне Фолькунгаў, нягледзячы на частыя канфлікты паміж членамі дынастыі, у якія былі ўцягнуты суседнія краіны, добра адбілася на краіне, перш за ўсё, у частцы стварэння эфектыўнай адміністрацыі і замены звычайнага права каралеўскімі законамі, цэнтралізацыі краіны і павышэння яе абараназдольнасці.

Па прамой мужчынскай лініі дынастыя згасла да канца 14 стагоддзя. Большая частка яе гісторыі выкладзена ў Хроніцы Эрыка.

Генеалогія

  • Фольке
    • Бенгт
      • Біргер Броса (пам. 1202), ярл
      • Карл Глухі (пам. 1202), ярл
        • Ульф Фасэ (пам. 1248), ярл
      • Магнус Мінелшэльд
іншыя мовы
azərbaycanca: Byelbo sülaləsi
čeština: Folkungové
español: Casa de Bjälbo
ქართული: ფოლკუნგები
lietuvių: Folkungai
polski: Folkungowie
português: Casa de Bjälbo
română: Casa de Bjalbo
русский: Фолькунги
srpskohrvatski / српскохрватски: Bjelbo (dinastija)
svenska: Bjälboätten
українська: Фолькунги