Ракападобныя

Ракападобныя
Liocarcinus marmoreus 2.jpg
Краб Liocarcinus marmoreus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Crustacea Brünnich, 1772

Класы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   83677
NCBI   6657
EOL   2598871
FW   82629

Ракападобныя, ракі (Crustacea) — падтып (раней разглядаўся як клас) беспазваночных жывёл тыпу членістаногіх.

Вядомы з кембрыю (больш за 500 млн. г. назад). 5—9 тыпаў (падкласаў), у т.л. ракушкавыя, жабраногія, максілаподы, цэфалакарыды, вышэйшыя ракі; каля 50 тыс. відаў.

Пашыраны ва ўсіх марскіх і прэсных вадаёмах. Жывуць у тоўшчы вады і на дне вадаёмаў, некаторыя на сушы ( макрыцы, некаторыя трапічныя крабы). На Беларусі каля 100 відаў з атрада галінаставусых, дзесяціногіх ракападобных, карпаедаў, раўнаногіх, жабраногаў, разнаногіх, ракавінкавых.

Даўжыня ад долей міліметра да 80 см, маса да 15 кг і больш. Цела сегментаванае, мае 3 аддзелы: галаву, грудзі і брушка, укрыта кутыкулай. На галаве 2 пары вусікаў ( антэнулы і антэны), верхнія сківіцы ( мандзібулы) і 2 пары ніжніх сківіц ( максілулы і максілы). Органы зроку — фасетачныя вочы, часам няпарнае вока. Органы раўнавагі — статацысты. Нервовая сістэма складаецца з брушнога нервовага ланцужка. Крывяносная сістэма незамкнёная. Дыхаюць жабрамі або ўсёй паверхняй цела.

Пераважна ўсяедныя.

Большасць ракаў раздзельнаполыя, ёсць гермафрадыты, некаторым уласцівы партэнагенез. Развіццё пераважна з ператварэннем. Лічынка — наўпліус.

Многія ракі ( бакаплавы, весланогія рачкі, цыклопы, эўфаўзіевыя, мізіды, галінаставусыя, кумавыя і інш.) — корм для рыб, вадаплаўных птушак, водных млекакормячых. Некаторыя — паразіты або прамежкавыя гаспадары паразітычных чарвей. Многія (пераважна планктонныя формы) — біялагічныя меліяратары.

Амары, крабы, крэветкі, лангусты, рачныя ракі і інш. — аб'екты промыслу і развядзення.

  • Літаратура

Літаратура

  • Чумакоў Л. Ракі. Малюскі. П'яўкі: Таямнічыя жыхары вадаёмаў. Нарысы. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2007. — 73 с.: іл. — (Зямля мая). ISBN 978-985-02-0966-5



іншыя мовы
Afrikaans: Skaaldier
العربية: قشريات
azərbaycanca: Xərçəngkimilər
башҡортса: Ҡыҫала
български: Ракообразни
brezhoneg: Kresteneg
bosanski: Rakovi
català: Crustacis
Cebuano: Crustacea
čeština: Korýši
Cymraeg: Cramennog
dansk: Krebsdyr
Deutsch: Krebstiere
Ελληνικά: Καρκινοειδή
English: Crustacean
Esperanto: Krustacoj
español: Crustacea
euskara: Krustazeo
français: Crustacé
Nordfriisk: Kraaben
Gaeilge: Crústach
galego: Crustáceos
עברית: סרטנאים
hrvatski: Rakovi
magyar: Rákok
Bahasa Indonesia: Krustasea
íslenska: Krabbadýr
italiano: Crustacea
日本語: 甲殻類
Basa Jawa: Krustaséa
ქართული: კიბოსნაირნი
한국어: 갑각류
Kurdî: Qalikdar
kernowek: Krestennek
Кыргызча: Рак сымалдар
Latina: Crustacea
Lëtzebuergesch: Kriibsen
Limburgs: Krabechtige
lietuvių: Vėžiagyviai
latviešu: Vēžveidīgie
македонски: Ракови
Bahasa Melayu: Krustasea
မြန်မာဘာသာ: ကနန်း (ရေသတ္တဝါ)
Plattdüütsch: Kreefte
Nedersaksies: Dwaarsloper
Nederlands: Kreeftachtigen
norsk nynorsk: Krepsdyr
norsk: Krepsdyr
occitan: Crustacèu
polski: Skorupiaki
português: Crustáceo
Runa Simi: Qaraqruyuwa
română: Crustacee
русский: Ракообразные
Scots: Crustacean
srpskohrvatski / српскохрватски: Rakovi
Simple English: Crustacea
slovenčina: Kôrovce
slovenščina: Raki
српски / srpski: Ракови
svenska: Kräftdjur
Kiswahili: Gegereka
Tagalog: Crustacea
Türkçe: Kabuklular
українська: Ракоподібні
اردو: قشریات
oʻzbekcha/ўзбекча: Qisqichbaqasimonlar
Tiếng Việt: Động vật giáp xác
West-Vlams: Kriftachtign
Winaray: Crustacea
中文: 甲壳亚门
Bân-lâm-gú: Kah-khak-lūi
粵語: 甲殼動物