Пісьмо

Сярэдневяковы хрысціянскі пісар за працай

Пісьмо́, пі́сьменнасць — форма фіксацыі вуснай мовы, якая служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і ў часе. У шырокім сэнсе, пісьмо — гэта ўсе графічныя элементы і правілы іх ужывання, з дапамогай якіх адзін чалавек можа запісаць нейкую інфармацыю, а другі яе прачытаць. Прычым паміж «пісьменнікам» і «чытачом» можа быць і час, і адлегласць.

Пісьмо выкарыстоўвае пэўную сістэму знакаў (малюнкаў, іерогліфаў, літар), і паводле аб'ёму значэння, якое перадае адзін знак, вызначаюцца 4 віды пісьма: рысуначнае (або піктаграфічнае; знак перадае агульны сэнс выказвання), ідэаграфічнае (знак перадае значэнне аднаго слова), складовае (або сілабічнае; знак перадае паслядоўнасць гукаў), літарна-гукавое (або фанаграфічнае; знак перадае адзін гук).

Вузей акрэсленыя адмены пісьма вызначаюцца паводле прыналежнасці да пэўных графічных сістэм (сучаснае індыйскае, японскае, карэйскае пісьмо; пісьмо на аснове арабскага, кірылічнага, лацінскага алфавітаў).

Асноўныя сістэмы пісьма сучаснага свету

У сучасным свеце найбольш распаўсюджаныя cістэмы пісьма: лацінская (~30 % зямнога насельніцтва), кітайская (~25 %), індыйская (~20 %), славяна-кірылічная (~10 %), арабская (~10 %). Усімі іншымі сістэмамі карыстаецца ~5 % зямнога насельніцтва (1990).

Першыя спробы пісьмовай фіксацыі думак адносяцца да эпохі першабытнаабшчыннага ладу (каменнага веку, 8—6 тыс. да н.э.). Самым старажытным відам пісьма з'яўляецца піктаграфія (каля 4000 да н.э.), ідэаграфічнае пісьмо пачало фарміравацца неўзабаве (Старажытны Егіпет, каля 3200 да н.э.); складовае пісьмо — у 2 тыс. да н.э. (іншая думка — у Міжрэччы каля 3000 да н.э.; Гл. таксама: клінапіс), і прыблізна тады ж (Фінікія, каля 1600 да н.э.) з'яўляюцца гукава-літарныя сістэмы пісьма.

Вывучэннем пісьма як асаблівай знакавай сістэмы займаюцца такія дысцыпліны, як граматалогія, эпіграфіка і палеаграфія.

Пісьмо з'яўляецца пашырэннем чалавечае мовы ў часе і прасторы. У IV стагоддзі да нашай эры складанасць гандлёвых адносін і адміністрацыйнага кіравання перавысілі здольнасці чалавечай памяці, і пісьмо стала больш найдзеным спосабам уліку і прадстаўлення ўзаемадзеянняў на пастаяннай аснове[1]. Як у Месаамерыцы, так і ў Старажытным Егіпце пісьмо развівалася праз календары і палітычную неабходнасць запісу грамадскіх і прыродных падзей.

іншыя мовы
Afrikaans: Skryfkuns
aragonés: Escritura
العربية: كتابة
ܐܪܡܝܐ: ܟܬܒܬܐ
asturianu: Escritura
Aymar aru: Escritura
azərbaycanca: Yazı
تۆرکجه: یازی
башҡортса: Имлә
žemaitėška: Rašts
беларуская (тарашкевіца)‎: Пісьмо
български: Писане
বাংলা: লিখন
brezhoneg: Skrivañ
bosanski: Pisanje
català: Escriptura
Cebuano: Pagsulat
کوردی: نووسین
čeština: Psaní
Cymraeg: Ysgrifen
dansk: Skrivning
Deutsch: Schreiben
Zazaki: Nuşte
Ελληνικά: Γραφή
English: Writing
Esperanto: Skribo
español: Escritura
euskara: Idazketa
estremeñu: Escreviura
فارسی: نوشتن
suomi: Kirjoitus
français: Écriture
Frysk: Skriuwen
贛語: 書寫
galego: Escrita
עברית: כתיבה
हिन्दी: लेखन
Fiji Hindi: Writing
hrvatski: Pisanje
Kreyòl ayisyen: Ekri
magyar: Írás
հայերեն: Գրություն
interlingua: Scriptura
Bahasa Indonesia: Menulis
Ilokano: Panagsurat
íslenska: Skrift
italiano: Scrittura
日本語: 筆記
Patois: Raitn
la .lojban.: ciska
Taqbaylit: Tira
ಕನ್ನಡ: ಬರವಣಿಗೆ
한국어: 쓰기
Кыргызча: Жазуу
Latina: Scriptura
Limburgs: Sjrieve
lingála: Bokomi
lietuvių: Rašymas
latviešu: Rakstīšana
Malagasy: Soratra
македонски: Пишување
മലയാളം: എഴുത്ത്
Bahasa Melayu: Penulisan
Mirandés: Scrita
မြန်မာဘာသာ: အရေးအသား
नेपाल भाषा: च्वेगु
Nederlands: Schrijven
norsk nynorsk: Skrift
norsk: Skriving
occitan: Escritura
Livvinkarjala: Kirjutus
ਪੰਜਾਬੀ: ਲਿਖਾਈ
polski: Pismo
Piemontèis: Scritura
پنجابی: لکھائی
português: Escrita
Runa Simi: Qillqay
română: Scriere
русиньскый: Писаня
саха тыла: Сурук
ᱥᱟᱱᱛᱟᱲᱤ: ᱚᱞ
sicilianu: Scrittura
Scots: Scrievin
srpskohrvatski / српскохрватски: Pisanje
Simple English: Writing
slovenščina: Pisanje
Soomaaliga: Qoraal
српски / srpski: Писање
Basa Sunda: Nulis
svenska: Skrivkonst
Kiswahili: Uandishi
ślůnski: Szrajbůnek
தமிழ்: எழுத்து
తెలుగు: రాత
Tagalog: Pagsusulat
Türkçe: Yazı
татарча/tatarça: Язу
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: يېزىق
українська: Письмо
اردو: تحریر
Tiếng Việt: Chữ viết
Winaray: Panurat
ייִדיש: שרייבן
中文: 書寫
Bân-lâm-gú: Siá-jī
粵語: 寫字