Пётр Ільіч Чайкоўскі

Пётр Ільіч Чайкоўскі
Пётр Ильич Чайковский
Porträt des Komponisten Pjotr I. Tschaikowski (1840-1893) cropped.jpg
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Пётр Ільіч Чайкоўскі

Дата нараджэння

25 красавіка (7 мая) 1840

Месца нараджэння

Воткінск, Вяцкая губерня[d], Расійская імперыя

Дата смерці

25 кастрычніка (6 лістапада) 1893 (53 гады)

Месца смерці

Malaya Morskaya Street, 13[d], Ленінград, Расійская імперыя

Месца пахавання

Ціхвінскія могілкі[d]

Краіна

Flag of Russia.svg Расійская імперыя

Бацька:

Ilya Petrovich Tchaikovsky[d][1]

Жонка:

Antonina Miliukova[d]

Альма-матар

Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава
Імператарскае вучылішча правазнаўства[d]

Музычная дзейнасць
Прафесіі

кампазітар, лібрэтыст, дырыжор, харэограф, педагог, пісьменнік, музычны педагог, піяніст, аўтабіёграф, музычны крытык

Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені
Аўтограф
Аўтограф
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Пётр Ільі́ч Чайкоўскі (7 мая 1840, Воткінск, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 6 лістапада 1893, Санкт-Пецярбург) — рускі кампазітар, дырыжор, педагог.

Выдатны меладыст. Аўтар 76 опусаў, 10 опер. Напісаў 7 сімфоній (6 пранумераваных і сімфонія «Манфрэд»), 3 сюіты. Сусветна вядомыя яго балеты «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок».

Біяграфія

Нарадзіўся ў паселішчы пры Камска-Воткінскім заводзе Вяцкай губерні (цяпер горад Воткінск, Удмуртыя). Яго бацька — Ілья Пятровіч Чайкоўскі (1795—1880) — вядомы рускі інжынер, быў сынам Пятра Фёдаравіча Чайкі, які нарадзіўся ў 1745 годзе ў сяле Мікалаеўка каля Палтавы (цяпер Украіна), пазней змяніў сваё прозвішча на Чайкоўскі. Ён быў другім дзіцем Фёдара Чайкі (1695—1767) і яго жонкі Ганны (1717 -?). Пётр Фёдаравіч вучыўся ў семінарыі ў Кіеве, пазней атрымаў медыцынскую адукацыю ў Пецярбургу. З 1770 па 1777 г. служыў у арміі асістэнтам ваеннага лекара, пазней стаў афіцэрам медслужбы ў Кунгуры, Пермскай губерні. У 1782 г. быў пераведзены ў Вятку (Казанская губерня). У 1776 г. ажаніўся з Анастасіяй Сцяпанаўнай Посахавай (1751 года нараджэння), у іх было 11 дзяцей. Ілья Пятровіч, бацька кампазітара, быў 10-м дзіцём. Ён, скончыўшы Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу, быў залічаны на службу ў Дэпартамент горных і саляных спраў. Аўдавеўшы ў 1833 годзе, ён ажаніўся з Аляксандрай Андрэеўнай Асіер, з якой у 1837 пераехаў на Урал, куды атрымаў прызначэнне на пасаду начальніка Камска-Воткінскага сталеліцейнага завода. Пётр быў другім дзіцем у сям'і: у 1838 г. нарадзіўся яго старэйшы брат Мікалай, у 1842 — сястра Аляксандра (у замужжы Давыдава) і Іпаліт. Браты-двайняты Анатоль і Мадэст з'явіліся на свет у 1850 годзе.

іншыя мовы
Aymar aru: Piotr Txaikovski
azərbaycanca: Pyotr Çaykovski
žemaitėška: Piotros Čeikovskis
беларуская (тарашкевіца)‎: Пётар Чайкоўскі
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Pyotr Ilyich Tchaikovsky
客家語/Hak-kâ-ngî: Pyotr Ilyich Tchaikovsky
Bahasa Indonesia: Pyotr Ilyich Tchaikovsky
Qaraqalpaqsha: Pyotr Tchaikovskiy
kurdî: Çaykovskî
Baso Minangkabau: Pyotr Ilyich Tchaikovsky
norsk nynorsk: Pjotr Tsjajkovskij
Livvinkarjala: P'otr Čaikovskii
Piemontèis: Pëtr Čajkovskij
srpskohrvatski / српскохрватски: Petar Iljič Čajkovski
Simple English: Pyotr Ilyich Tchaikovsky
српски / srpski: Петар Чајковски
татарча/tatarça: Пётр Чайковский
oʻzbekcha/ўзбекча: Pyotr Ilich Chaykovskiy
vepsän kel’: Čaikovskii Pötr
Tiếng Việt: Pyotr Ilyich Tchaikovsky
მარგალური: პეტრე ჩაიკოვსკი