Публічнае права

Публічнае права - сукупнасць галінаў права, якія рэгулююць адносіны, звязаныя з забеспячэннем агульнага (публічнага) або агульнадзяржаўнага інтарэса. У публічна-прававых адносінах бакі выступаюць як юрыдычна нераўнапраўныя. Адным з такіх бакоў заўсёды выступае дзяржава альбо яе орган (службовая асоба), надзеленая ўладнымі паўнамоцтвамі; ў сферы публічнага права адносіны рэгулююцца выключна з адзінага цэнтра, якім з'яўляецца дзяржаўная ўлада. Характар ​​паводзінаў бакоў у прыватнаправавых адносінах вызначаецца самімі ж бакамi.

Для нормаў, інстытутаў і галін публічнага права найбольш уласцівы імператыўны метад. Адпаведна, галіны прыватнага права грунтуюцца на дыспазітыўнасці. Адсюль, калі крыніцай публічнага права, галоўным чынам, з'яўляецца нарматыўна-прававы акт (статутнае права), то ў галінах прыватнага права значную удзельную вагу займаюць дамовы. Прыватнае права - гэта вобласць свабоды, а не неабходнасці, дэцэнтралізацыі, а не цэнтралізаванага рэгулявання. Публічнае права - гэта сфера панавання імператыўнага пачатку, неабходнасці, а не аўтаноміі волі і прыватнай ініцыятывы.

Да галінаў публічнага права адносяцца: канстытуцыйнае права, адміністрацыйнае права, фінансавае права, крымінальнае права, экалагічнае права, крымінальна-працэсуальнае права і грамадзянска-працэсуальнае права.

іншыя мовы
asturianu: Derechu públicu
български: Публично право
català: Dret públic
čeština: Veřejné právo
Ελληνικά: Δημόσιο δίκαιο
English: Public law
Esperanto: Publika juro
français: Droit public
magyar: Közjog
日本語: 公法
한국어: 공법
Latina: Ius publicum
lietuvių: Viešoji teisė
Mirandés: Dreito público
Nederlands: Publiekrecht
norsk nynorsk: Offentleg rett
occitan: Drech public
português: Direito público
română: Drept public
Scots: Public law
slovenčina: Verejné právo
slovenščina: Javno pravo
Türkçe: Kamu hukuku
українська: Публічне право
Tiếng Việt: Luật công
中文: 公法