Праведная Лізавета

Джота. «Сустрэча Марыі з Лізаветай». Фрэска. Капэла Скравеньі, Падуя. Першае дзесяцігоддзе XIV стагоддзя

Праведная Лізаве́та, або Елісаве́та[1][2], у каталіцкай традыцыі Альжбе́та (іўр.: אלישבע — літар. «Бога майго клятва», «тая, што шануе Бога», грэч.: Ελισβετ) — маці Іаана Хрысціцеля, жонка святара Захарыі. Паводле апостала Лукі, стрыечная сястра дзевы Марыі, якая, як і яна, паходзіла з роду цара Давіда. Яе маці звалі Ісмерыя (варыянт — Собі[3] (грэч.: Σόβη), ці Совія[4]), яна жыла ў Віфлееме і была старэйшай сястрой Святой Ганны[5].

Традыцыйна малюецца пажылой жанчынай, таму што цудоўным чынам зачала Іаана Хрысціцелі ў старасці.

Асноўны эпізод евангельскай гісторыі гэтай гераіні — Сустрэча Марыі з Лізаветай: Марыя прыходзіць наведаць сваю цяжарную кузіну, і Лізавета першая распавядае ёй пра будучы лёс (Лк.1:39-56).

Падчас забойства немаўлят хавалася ў пустыні, дзе скала цудоўным чынам схавала іх ад праследавання царскіх воінаў. Яе муж Захарыя адмовіўся адказваць, дзе яны, і быў забіты прама ў храме. Праведная Лізавета з сынам працягвала жыць у пустыні і там памерла. Грэчаскія сінаксарыі паведамляюць, што Лізавета памерла праз 40 дзён пасля ўцёкаў у пустыню, а Іаана карміў анёл да часу яго выхаду на пропаведзь; у копцкіх сінаксарыях паведамляецца, што Лізавета бегла ў Сінайскую пустыню і памерла там праз 7 гадоў[5].

Памяць праведнай Лізаветы адзначаецца:

Найбольш значныя цэрквы

Гл. таксама Катэгорыя:Храмы Праведнай Лізаветы

  • Царква Адведзінаў у Эйн-Карэме каля Іерусаліма
  • Праваслаўны Горненскі жаночы манастыр («Масковія») у Эйн-Карэме размешчаны на месцы, дзе знаходзіўся дом бацькоў Іаана Хрысціцеля Захарыі і Лізаветы.
  • Царква праведных Захарыі і Лізаветы над мошчамі прападобнага Іёны ў Троіцкам Клімецкім манастыры.
іншыя мовы