Песня Лёду і Агню

Песня Лёду і Агню
A Song of Ice and Fire
TrônedeFer1.png
Вокладкі пяці кніг серыі, амерыканскае выданне
Аўтар:Джордж Рэйманд Рычард Марцін
Жанр:Фэнтэзі, раман
Мова арыгінала:англійская
Серыя:Песня Лёду і Агню
Выпуск:1996—цяперашні час

”Песня Лёду і Агню” (англ.: A Song of Ice and Fire - серыя эпічных фэнтэзі-раманаў амерыканскага пісьменніка і сцэнарыста Джорджа Марціна. Марцін пачаў працу над серыяй у 1991 годзе. Спачатку была задумана як трылогія. На сёння павялічылася да пяці раманаў, яшчэ два запланаваныя. Аўтарам напісаны таксама аповесці-прыквэлы, падзеі якіх адбываюцца ў сусвеце дадзенай серыі. Адна з такіх аповесцяў (”Кроў дракона”) атрымала прэмію Х’юга[1]. Тры першыя раманы серыі атрымалі прамію ”Локус” у 1997, 1999 і 2001 годзе адпаведна.

На красавік 2005 году агульны продаж кніг серыі склаў 60 мільёнаў экзэмпляраў[2], яны былі перакладзены на 45 моў[3]. Чацьвёрты і пяты тамы дасягнулі першага месцы ў спісе бестсэлераў па версіі The New York Times.

Рост папулярнасці серыі правёў да таго, што тэлекампанія HBO набыла правы на экранізацыю і пачала стварэнне тэлевізійнай адаптацыі. Таксама існуюць папулярныя настольныя і ролявыя гульні, калекцыі мастацкіх прац, заснаваныя на кнігах. Французская кампанія-распрацоўшчык камп’ютарных гульняў Cyanide падпісалі дамову з Марцінам аб стварэнні серыі гульняў па матывах цыкла[4][5]. 29 верасня 2011 года адбыўся рэліз першай з іх - стратэгіі ”Гульня тронаў: Пачатак”, створанай па матывах серыі, а 15 сакавіка 2012 года выйшла гульня ў жанры RPG пад назвай ”Гульня тронаў”.

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Сьпеў лёду і агню
français: Le Trône de fer
Bahasa Indonesia: A Song of Ice and Fire
日本語: 氷と炎の歌
Кыргызча: Муз жана от ыры
srpskohrvatski / српскохрватски: A Song of Ice and Fire
Simple English: A Song of Ice and Fire
slovenščina: Pesem ledu in ognja
српски / srpski: Песма леда и ватре
Tiếng Việt: A Song of Ice and Fire
Bân-lâm-gú: A Song of Ice and Fire