Парнакратыя

«Краявід Рыма: Калізей і руіны храма Веспасіяна», карціна псеўда-Каналета

Парнакратыя (Кіраванне блудніц, Эпоха блудніц, Кіраванне распусніц) (італ.: pornocrazia romana, governo delle prostitute; лац.: saeculum obscurum, скрыты, цёмны век) — перыяд у гісторыі Папства (1-я пал. X стагоддзя), які пачаўся з кіравання Папы Сергія III (інтранізаваны ў 904) і доўжыўся 60 гадоў, да смерці Яна XII у 963 г. (па іншых даных — на працягу 30 гадоў, да смерці Яна XI).

На працягу гэтага часу рымскія пантыфікі знаходзіліся пад моцным уплывам магутнай арыстакратычнай сям'і Тэафілактаў — рымскага консула і коміта Тускулума Тэафілакта, яго жонкі Феадоры і іх дачкі Марозіі, якія заслужылі рэпутацыю блудніц, а затым — сына Марозіі Альберыха, герцага Спалецкага. Як піша гісторык, «гэтыя багатыя і ўплывовыя жанчыны, якія прагнулі ўлады, саджалі на папскі прастол сваіх сяброў, палюбоўнікаў, сваякоў. Тых жа Папаў, які не падабаліся ім, яны без усякіх паравалок зрыналі, устаранялі з дарогі»[1].

Большасць сярэднявечных сведчанняў пра гэты перыяд досыць прадузятыя, з прычыны таго, што створаны палітычнымі праціўнікамі папства. Тым не менш, нават афіцыйная гісторыя Рымскай Каталіцкай Царквы прызнае, што за некалькі дзясяткаў гадоў змянілася вялікая колькасць Папаў, якія адрозніваліся распушчаным ладам жыцця, і што яны прызначаліся і кантраляваліся кланам Тэафілактаў.

Спіс Папаў перыяду парнакратыі

Спіс Папаў, які ўключае імёны Папаў перыяду парнакратыі, пахаваных у Саборы Святога Пятра ў Ватыкане. Мармуровая пліта пры ўваходзе ў сакрысцію
  1. Сергій III (904911) — меркаваны палюбоўнік Марозіі.
  2. Анастасій III (911913) — крэатура Тэафілакта і яго дачкі Марозіі. Сканаў праз 2,5 года.
  3. Ландон (913914) — збудаваны на прастол па пратэкцыі Феадоры. Сканаў пасля 6 месяцаў пантыфіката.
  4. Ян X (914928) — меркаваны палюбоўнік Феадоры. Пасля яе смерці ў 928 г. па загадзе Марозіі быў кінуты ў турму, дзе меркавана быў задушаны.
  5. Леў VI (928) — стаўленік Марозіі, законнасць абрання Льва падвяргаецца сумневу, з прычыны таго, што тым часам, магчыма, быў яшчэ жывы пасаджаны ў турму Папа Ян X. Памёр пры невядомых акалічнасцях пасля 7 месяцаў пантыфікату, меркавана атручаны.
  6. Стэфан VII (928931) — законнасць абрання Стэфана падвяргаецца сумневу, з прычыны таго, што тым часам, магчыма, быў яшчэ жывы зняволены ў турму Папа Ян X. Памёр пры невядомых акалічнасцях, меркавана забіты.
  7. Ян XI (931935) — сын Марозіі, меркавана ад Папы Сергія III. Стаў Папам у 18 гадоў (ці ў 21 год) (розначытанні ў датах: не мог стаць Папам у 18 гадоў хоць бы таму, што, па афіцыйных датоўках, Сергій III памёр за 20 гадоў да яго абрання). Пасаджаны ў турму разам з Марозіяй сваім братам ад адной маці, сынам Марозіі ад законнага мужа — герцагам Альберыхам[2].
  8. Леў VII (936939) — пасаджаны на прастол Альберыхам. Сканаў праз тры гады.
  9. Стэфан VIII (939942) — аналагічна
  10. Марын II (942946)
  11. Агапіт II (946955)
  12. Ян XII (955963) — унук Марозіі ад яе другога сына, Альберыха II Спалецкага, абраны ва ўзросце 18 гадоў. Адрозніваўся, паводле паведамленняў сучаснікаў, надзвычай распуснымі паводзінамі, якімі выклікаў незадаволенасць рымлян. Зрынуты імператарам Атонам I, затым сканаў.
іншыя мовы
български: Порнокрация
brezhoneg: Pornokratiezh
català: Pornocràcia
čeština: Pornokracie
Deutsch: Pornokratie
Ελληνικά: Πορνοκρατία
Esperanto: Pornokratio
español: Pornocracia
italiano: Pornocrazia
ქართული: პორნოკრატია
한국어: 창부정치
norsk: Pornokrati
polski: Pornokracja
русский: Порнократия
slovenščina: Pornokracija
српски / srpski: Порнократија
svenska: Pornokrati
українська: Порнократія