Панамскі канал

Панамскі канал
Canal de Panama
Гатунскія шлюзы
Гатунскія шлюзы
Характарыстыка
Даўжыня81,6 км
Вадацёк
УваходЦіхі акіян
ВусцеАтлантычны акіян
Размяшчэнне
Карта Панамскага канала
Карта Панамскага канала
КраінаПанама
Панамскі канал на Вікісховішчы

Панамскі канал — суднаходны канал, які злучае Панамскі заліў Ціхага акіяна з Карыбскім морам і Атлантычным акіянам, размешчаны на Панамскім перашыйку на тэрыторыі дзяржавы Панама. Даўжыня — 81,6 км, у тым ліку 65,2 км па сушы і 16,4 км па дне Панамскай і Лімонскай бухт (для праходу суднаў па глыбокай вадзе).

Будаўніцтва Панамскага канала зрабілася адным з найбуйных і найскладаных будаўнічых праектаў, ажыццёўленых чалавецтвам. Панамскі канал аказаў неацэнны ўплыў на развіццё суднаходства і эканомікі ў цэлым у Заходнім паўшар'і і на ўсёй Зямлі, што абумовіла яго надзвычай высокае геапалітычнае значэнне. Дзякуючы Панамскаму каналу марскі шлях з Нью-Ёрка ў Сан-Францыска скараціўся з 22,5 тыс. км да 9,5 тыс. км.

Канал прапускае праз сябе судны самых розных тыпаў — ад яхт да велізарных танкераў і кантэйнеравозаў. Максімальны памер судна, якое можа прайсці па Панамскім канале, стаў фактычна стандартам у суднабудаванні, атрымаўшы назву Panamax.

Праводка суднаў праз Панамскі канал ажыццяўляецца лоцманскай службай Панамскага канала. Сярэдні час праходу судна па канале — 9 гадзін, мінімальны — 4 гадзіны 10 хвілін. Максімальная прапускная здольнасць 48 суднаў у суткі. Штогод праз канал праходзяць каля 17,5 тыс. суднаў, якія перавозяць больш 203 млн тон грузаў. Да 2002 года паслугамі канала скарысталася ўжо больш 800 тыс. суднаў.

У снежні 2010 года канал упершыню за 95 гадоў быў закрыты для праводкі суднаў з-за непагадзі і падвышэння ўзроўню вады ў выніку бесперапынных дажджоў[1].

У ліпені 2014 года быў абвешчаны даканцовы маршрут Нікарагуанскага канала, адпаведнага па шырыні і глыбіні параметрам сучасных суднаў і закліканага стаць альтэрнатывай Панамскаму[2].

іншыя мовы
Afrikaans: Panamakanaal
Alemannisch: Panamakanal
አማርኛ: ፓናማ ቦይ
aragonés: Canal de Panamá
العربية: قناة بنما
অসমীয়া: পানামা খাল
asturianu: Canal de Panamá
azərbaycanca: Panama kanalı
башҡортса: Панама каналы
Boarisch: Panamakanal
žemaitėška: Panamas kanals
беларуская (тарашкевіца)‎: Панамскі канал
български: Панамски канал
भोजपुरी: पनामा नहर
brezhoneg: Kanol Panamá
bosanski: Panamski kanal
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Panama Ông-ò̤
Cymraeg: Camlas Panama
Deutsch: Panamakanal
ދިވެހިބަސް: ޕެނަމާ ކެނަލް
English: Panama Canal
Esperanto: Panama kanalo
føroyskt: Panamaveitin
français: Canal de Panama
客家語/Hak-kâ-ngî: Panama Yun-hò
עברית: תעלת פנמה
हिन्दी: पनामा नहर
Fiji Hindi: Panama Canal
hrvatski: Panamski kanal
interlingua: Canal de Panama
Bahasa Indonesia: Terusan Panama
Ilokano: Kanal Panama
日本語: パナマ運河
Basa Jawa: Terusan Panama
ქართული: პანამის არხი
Kabɩyɛ: Panama Hɛŋa
한국어: 파나마 운하
къарачай-малкъар: Панама илипин
Кыргызча: Панама каналы
Lëtzebuergesch: Panamakanal
Limburgs: Panamaknaal
lumbaart: Canal de Panama
lietuvių: Panamos kanalas
latviešu: Panamas kanāls
олык марий: Панама канал
Baso Minangkabau: Tarusan Panama
македонски: Панамски Канал
മലയാളം: പനാമ കനാൽ
Bahasa Melayu: Terusan Panama
नेपाली: पानामा नहर
नेपाल भाषा: पनामा नहर
Nederlands: Panamakanaal
norsk nynorsk: Panamakanalen
ਪੰਜਾਬੀ: ਪਨਾਮਾ ਨਹਿਰ
Piemontèis: Canal ëd Panamà
پنجابی: نہر پانامہ
português: Canal do Panamá
română: Canalul Panama
tarandíne: Canale de Panama
русиньскый: Панамскый канал
srpskohrvatski / српскохрватски: Panamski kanal
Simple English: Panama Canal
slovenčina: Panamský prieplav
slovenščina: Panamski prekop
Soomaaliga: Kanaalka Banama
српски / srpski: Панамски канал
Seeltersk: Panamakanoal
svenska: Panamakanalen
Türkmençe: Panama kanaly
Türkçe: Panama Kanalı
татарча/tatarça: Panama kanalı
українська: Панамський канал
oʻzbekcha/ўзбекча: Panama kanali
vepsän kel’: Panaman kanal
Tiếng Việt: Kênh đào Panama
Yorùbá: Ìladò Panamá
Zeêuws: Panamakanaol
Bân-lâm-gú: Panama Ūn-hô