Палітычная партыя

Палітычная партыя, дабраахвотнае некамерцыйнае грамадскае аб'яднанне, якое мае палітычныя мэты, садзейнічае выяўленню і выражэнню палітычнай волі грамадзян і ўдзельнічае ў выбарах.

  • Партыйныя сістэмы

Партыйныя сістэмы

У беспартыйнай сістэме палітычныя партыі або ўвогуле не існуюць, або афіцыйна забаронены, або не граюць аніякай значнай ролі ў дзяржаве. Напрыклад, Легіслатура Небраскі ў ЗША і Нунавута ў Канадзе дзейнічаюць на беспартыйнай аснове, у Іарданіі дзейнасць партый забаронена.

Пры аднапартыйнай сістэме дазваляецца дзейнасць толькі адной партыі, пры гэтым партыя можа злівацца з дзяржаўным апаратам і партыйныя пасады могуць мець нават большую значнасць за дзяржаўныя, або яны могуць сумяшчацца (напрыклад, фактычным лідарам Савецкай Беларусі з'яўляўся першы сакратар КПБ, а не Старшыня Вярхоўнага Савета). Гэты тып характэрны для таталітарных рэжымаў, такіх як Нацысцкая Германія (Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя), СССР (Камуністычная партыя Савецкага Саюза), Фашысцкая Італія (Нацыянальная фашысцкая партыя).

Варыянтам з'яўляецца сістэма, дзе дзейнасць іншых партый дазволена, але яны павінны прызнаваць кіруючую ролю асноўнай партыі. Характэрна для сацыялістычных краін, пры гэтым камуністычная партыя ўзначальвае які-небудзь фронт, які аб'ядноўвае ўсе маленькія партыі і высоўваецца на выбарах. Прыклады: Паўночная Карэя (Адзіны дэмакратычны айчынны фронт пры Працоўнай партыі Карэі), ГДР (Нацыянальны фронт пры Сацыялістычнай адзінай партыі Германіі), Кітай (Адзіны народна-дэмакратычны фронт пры Камуністычнай партыі Кітая).

Падобнай на папярэднюю з'яўляецца сістэма з кіруючай партыяй. У такіх краінах няма абмежаванняў на дзейнасць апазіцыйных партый, але практычна ўвесь час толькі адна партыя перамагае на выбарах: такое становішча склалася ў ПАР (Нацыянальная партыя ў 1948 - 1994 і Афрыканскі нацыянальны кангрэс з 1994), Чарнагорыі (Дэмакратычная партыя сацыялістаў Чарнагорыі з 1991), Расіі (Адзіная Расія з 2003).

У двухпартыйнай сістэме дзве партыі перыядычна змяняюць адна іншую пры ўладзе, пры гэтым іншыя партыі не маюць вялікіх поспехаў нават на мясцовых выбарах. Такі тып характэрны для ЗША (Рэспубліканская і Дэмакратычная партыі), Мальты ( Лейбарысцкая і Нацыяналістычная). Звычайна адна партыя мае правы, ліберальны альбо кансерватыўны, кірунак і адна - сацыял-дэмакратычны.

Часам сустракаецца двух-з-паловайпартыйная сістэма, у якой урад фармуюць дзве партыі, але існуе і трэцяя, якая не перамагае ў адзіночку, але ўступаючы ў кааліцыю з галоўнай партыяй, вырашае, якая з іх будзе кіруючай. Пры гэтым трэцяя партыя можа прымаць удзел у кіраванні нават часцей за любую галоўную. Напрыклад, такая сітуацыя існуе ў Германіі (Хрысціянска-дэмакратычны саюз і Сацыял-дэмакратычная партыя - вялікія, Свабодная дэмакратычная партыя - трэцяя), Вялікабрытаніі (Кансерватыўная і Лейбарысцкая партыі - вялікія, Ліберальныя дэмакраты - трэцяя).

Калі парламенцкі спектр у краіне больш разнастайны і перамагаюць не толькі дзве "звычайныя" партыі, то такі тып называюць шматпартыйнай сістэмай. Як правіла, перамогшая партыя ў такой дзяржаве рэдка займае абсалютную большасць месцаў у заканадаўчым органе, таму яна павінна фармаваць кааліцыю, што часам выліваецца ў палітычныя крызісы. Шматпартыйная сістэма існуе ў Ірландыі, Бельгіі і Ізраілі.

іншыя мовы
Afrikaans: Politieke party
Alemannisch: Partei
aragonés: Partito politico
العربية: حزب سياسي
ܐܪܡܝܐ: ܓܒܐ
azərbaycanca: Siyasi partiya
تۆرکجه: حیزب
башҡортса: Сәйәси фирҡә
žemaitėška: Puolitėnė partėjė
беларуская (тарашкевіца)‎: Палітычная партыя
کوردی: حیزب
Ελληνικά: Πολιτικό κόμμα
eesti: Erakond
فارسی: حزب
suomi: Puolue
français: Parti politique
Avañe'ẽ: Aty ojokuaikuaáva
עברית: מפלגה
Fiji Hindi: Rajnetic dal
magyar: Párt
Bahasa Indonesia: Partai politik
Interlingue: Political partise
日本語: 政党
Basa Jawa: Partai pulitik
қазақша: Саяси партия
한국어: 정당
къарачай-малкъар: Политика партия
Кыргызча: Саясий партия
Lëtzebuergesch: Politesch Partei
lumbaart: Partii politegh
Malagasy: Antoko politika
македонски: Политичка партија
Bahasa Melayu: Parti politik
မြန်မာဘာသာ: နိုင်ငံရေးပါတီ
नेपाल भाषा: दल
Nederlands: Politieke partij
norsk nynorsk: Politisk parti
ਪੰਜਾਬੀ: ਸਿਆਸੀ ਦਲ
Piemontèis: Partì polìtich
پنجابی: سیاسی پارٹی
پښتو: گوند
português: Partido político
Runa Simi: Rakisa
română: Partid politic
русиньскый: Політічна партія
संस्कृतम्: राजनैतिकदलम्
davvisámegiella: Bellodat
srpskohrvatski / српскохрватски: Politička stranka
Simple English: Political party
slovenčina: Politická strana
slovenščina: Politična stranka
Soomaaliga: Xisbi siyaasad
српски / srpski: Политичка партија
Türkçe: Siyasi parti
татарча/tatarça: Сәяси фиркаләр
українська: Політична партія
oʻzbekcha/ўзбекча: Siyosiy partiyalar
吴语: 政党
中文: 政党
Bân-lâm-gú: Chèng-tóng
粵語: 政黨