Пазітывізм

Пазітывізм ( фр.: positivisme ад лац.: positivеs станоўчы) — 1) парадыгмальная гнасеа-метадалагічная устаноўка, паводле якой пазітыўныя веды могць быць атрыманыя як вынік асабліва навуковага (не філасофскага) пазнання; праграмна-сацыянісцкі пафас пазітывізма палягае ў адмове ад філасофіі («метафізікі») ў якасці пазнавальнай дзейнасці, якая валодае ў кантэксце развіцця пэўнанавуковага пазнання што сінтызуе і прагматычным патэнцыялам. 2) у гістарычнай навуцы — напрамак у навуцы XIX—XX стст., арыентаваны на апісанне і сістэматызацыю фактаў, выходны з ідэі адзінства навуковых ведаў і магчымасці ўкаранення ў гістарычнае даследаванне нарматыўных патрабаванняў і метадаў прыродазнаўчых навук. 3) філасофскі кірунак, прадстаўнікі якога прызнаюць адзінай крыніцай «станоўчых» (пазітыўных) ведаў спецыяльнай навукі, што абапіраюцца на эмпірычны досвед. Узнік у 1830 — 1840-я гг. ў Францыі ў рэчышчы агульнай традыцыі эмпірызму. Заснавальнік А. Конт. Гістарычнымі папярэднікамі пазітывізму з'яўляюцца Ж. Л. Д'Аламбер, К. А. Сен-Сімон, А. Р. Ж. Цюрго, Д. Юм. Адрозніваюць 3 этапы станаўлення і развіцця пазітывізму. 1-ы этап — класічны. Яго галоўныя прадстаўнікі — А. Конт, Э. Літрэ, П. Лафіт, Ж. Э. Рэнан, І. А. Тэн ( Францыя), Дж. С. Міль, Г. Спенсер, К. Пірсан ( Вялікабрытанія), П. Л. Лаўроў, У. В. Лясевіч, М. К. Міхайлоўскі, М. М. Троіцкі ( Расія) і іншыя. Яны зыходзілі з таго, што пазітыўныя веды ў адрозненні ад абстрактна-метафізічных тлумачэнняў павінныя быць рэальнымі, дакладнымі, тэарэтычна ажыццяўляльнымі і карыснымі, а асноўная задача любой навукі і пазнання агулам палягае ў вызнаяэнні сталых і ўстойлівых сувязяў паміж з'явамі, а не ў высвятленні іх прычын; 2-і этап — махізм, або эмпірыякрытыцызм. Ягоныя тэарэтыкі Р.Авенарыус, Э.Мах і іх прыхільнікі фармулявалі задачу філасофіі як стварэнне спецыяльнай тэорыі навуковага пазнання, а не як пабудову сінтэтычнай сістэмы, якая аб'ядноўвае высновы ўсіх навук; 3-і этап — неапазітывізм (прадстаўнікі — Куайн, Попер, К.Айдукевіч ( Польшча),), які ў адрозненні ад махісцкага біялагізму і псіхалагізму ў вытлумачэнні пазнання зрабіў прадметам свайго аналізу розныя формы мовы, дзе выражаюцць вынікі звычайнага або пэўна-навуковага мыслення ( Аналітычная філасофія и Венскі кружок). Прадстаўнікі лагічнага пазітывізму ( Шлык, Карнал, Нэйрат, Ф. Вайсман, Г. Фейгль, В. Крофт, Г. Ган, Ф. Каўфман, Гедэль і іншыя) ў якасці ідэальнага сродку аналітычнай філасофскай дзейнасці выкарыстоўвалі апарат матэматычнай логікі. Да агульнай платформы пазітывізму далучаліся Л.С.Стэбінг, Дж. Уісдам ( Вялікабрытанія), К. Г. Гемпель, Г. Шольц ( Германія), Э. Нагель, Ч. Морыс, П. У. Брыджмен ( ЗША) і іншыя. На змену неапазітывізму прыйшло мноства метадалагічных канцэпцый філасофіі, аб'яднанных назвай « постпазітывізм», якія надаюць асноўную ўвагу рацыянальным метадам пазнання і на першы план вылучаюць развязанне праблемы росту ведаў, а не пошук тэорыі. Філасофская сістэма пазітывізму паўплывала на метадалогію прыродазнаўчых і грамадскіх навук, асабліва 2-й паловы XIX ст. Пашырэнне агульных прынцыпаў эмпірычнага прыродазнаўства на ўсе астатнія навукі, стварэнне «сацыяльнай фізікі» і пазітыўнай сацыяльнай тэорыі стала адной з тэарэтычных асноў пабудовы новага грамадства, якое вырастае са звязу навукі і прамысловасці. Паводле пазітывізму, сацыялізацыя і самарэалізацыя індывідаў — гэта найперш стварэнне грамадскай структуры сувязяў, у якія яны ўлучаюцца і якой павінныя падпарадкоўвацца. Пазітывісцкая трактоўка сацыяльнасці як адцягненнай ад чалавечых прынцыпаў формы, арганістычная аналогія паміж грамадствам, прыродай і чалавечым арганізмам характэрная і для іншых філасофскіх кірункаў (напрыклад, экзістэнцыялізму), механістычных, геаграфічных, расава-антрапалагічных навуковых школ.

  • Літаратура

Літаратура

  • Дубянецкі, С. Ф. Пазітывізм / С. Ф. Дубянецкі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 518.
  • Методологические проблемы истории: Учебное пособие для студентов, магистрантов и аспирантов исторических и философских специальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / В. Н. Сидарцов [и др.]; Под общей редакцией В. Н. Сидорцова. — Мн.: ТетраСистемс, 2006. — С. 314.
  • Современная философия науки: Хрестоматия. — М., 1994.
  • Трошкина, В. П. Социологическая концепция Огюста Конта. — М., 1984.
  • Философия и методология науки. — М., 1996.
іншыя мовы
Alemannisch: Positivismus
العربية: الوضعية
asturianu: Positivismu
azərbaycanca: Pozitivizm
български: Позитивизъм
brezhoneg: Soliadouriezh
bosanski: Pozitivizam
català: Positivisme
čeština: Pozitivismus
Cymraeg: Positifiaeth
Deutsch: Positivismus
Ελληνικά: Θετικισμός
English: Positivism
Esperanto: Pozitivismo
español: Positivismo
eesti: Positivism
euskara: Positibismo
français: Positivisme
galego: Positivismo
हिन्दी: तथ्यवाद
hrvatski: Pozitivizam
magyar: Pozitivizmus
Հայերեն: Պոզիտիվիզմ
interlingua: Positivismo
Bahasa Indonesia: Positivisme
íslenska: Framhyggja
italiano: Positivismo
日本語: 実証主義
ქართული: პოზიტივიზმი
қазақша: Позитивизм
한국어: 실증주의
Latina: Positivismus
Limburgs: Positivisme
lietuvių: Pozityvizmas
latviešu: Pozitīvisms
Nederlands: Positivisme
occitan: Positivisme
ਪੰਜਾਬੀ: ਪ੍ਰਤੱਖਵਾਦ
polski: Pozytywizm
Piemontèis: Positivism
português: Positivismo
română: Pozitivism
русский: Позитивизм
Scots: Positivism
srpskohrvatski / српскохрватски: Pozitivizam
Simple English: Positivism
slovenčina: Pozitivizmus
slovenščina: Pozitivizem
српски / srpski: Позитивизам
svenska: Positivism
тоҷикӣ: Позитивизм
Türkçe: Pozitivizm
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: دەلىلچىلىك پەلسەپىسى
українська: Позитивізм
اردو: مثبتیت
中文: 实证主义
Bân-lâm-gú: Si̍t-chèng-chú-gī