Оркус (міфалогія)

О́ркус (Орк; лац.: Orcus) - рымскі бог смерці. Верагодна, першапачаткова быў адным з дэманаў ці мелкіх багоў замагільнага свету ў этрускаў, потым стаў лічыцца ўладаром замагільнага свету. Пазней аблічча Оркуса злілося з іншым богам, Дзіс Патэрам, а яшчэ пазней абодва гэтых бога канчаткова растварыліся ў абліччы бога Плутона, рымскага аналага грэчаскага Гадэса (Аіда).

Этрускі ўяўлялі Оркуса ў выглядзе барадатага дэмана, пакрытага поўсцю і зрэдку крылатага; гэты дух уносіў душы ў замагільны свет[1]. Верагодныя старажытнейшыя варыянты імя гэтага бажаства - Uragus ці Urgus, якія азначаюць «надзіральнік» ці «паганяты», але гэтая этымалогія з'яўляецца дастаткова сумніўнай[2].

У гонар Оркуса названы адзін з найбольш вядомых часопісаў, арыентаваных на прадстаўнікоў гатычнай субкультуры, які выдаецца ў Германіі.

Зноскі

  1. Antolín. P.256.
  2. Keightley. - P. 527.
іншыя мовы
български: Оркус
brezhoneg: Horkos
Deutsch: Orcus
English: Orcus
Esperanto: Orko
español: Orcus
فارسی: ارکوس
hrvatski: Ork
Bahasa Indonesia: Orkus
日本語: オルクス
norsk: Orcus
polski: Orkus
português: Orco
українська: Орк (міфологія)
中文: 奥迦斯