Окленд (астравы)

Окленд
Auckland islands topo.png
50°44′ пд. ш. 166°05′ у. д.HGЯЯO
Акваторыя Ціхі акіян
Найбуйнейшы востраў востраў Окленд
Агульная плошча 625 км²
Найвышэйшы пункт 705 м
Краіна Flag of New Zealand.svg  Новая Зеландыя
Окленд (астравы) (Ціхі акіян)
Окленд
Окленд
Насельніцтва 0 чал.
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Commons-logo.svg Окленд на Вікісховішчы

Астравы Окленд ( анг. Auckland Islands, маары Maungahuka) — архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна ў 465 км на поўдзень ад Новай Зеландыі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча - 625 км². Сталага насельніцтва няма.

Гісторыя

Першаадкрывальнікамі астравоў Окленд былі палінезійцы. Знойдзены рэшткі іх паселішча XIII ст. Аднак, калі ў 1806 г. адбылося новае адкрыццё кітабоем А. Брыстау, то астравы ўжо былі бязлюднымі. У 1807 г. іх анексіравала Вялікабрытанія. Пазней увайшлі ў склад Новай Зеландыі.

Доўгі час астравы Окленд прыцягвалі да сябе кітабояў, рыбакоў і паляўнічых на ластаногіх, якія стваралі сезонныя паселішчы. У 1839 г. мясцовыя землі даследаваў Ж. С. Дзюмон-Дзюрвіль.

У 1842 г. на астравы Окленд перабралася каля 150 маары і палонных імі марыоры з астравоў Чатэм. Яны займаліся кітабойным промыслам, паспяхова вырошчвалі лён. Улетку 1849 г. была заснавана брытанская калонія Хардвік, якая праіснавала да 1852 г. і была ліквідавана з-за адсутнасці прыбытковасці. У 1854 г. Окленд пакінулі і маары. У 19411945 гг. тут працавала новазеландская метэаралагічная станцыя.

У другой палове XX ст. астравы набылі запаведны статус. У 1998 г. трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Астравы Окленд часта наведваюцца вучонымі, але прыбыццё турыстаў абмежавана.

іншыя мовы
azərbaycanca: Oklend adaları
български: Оклънд (острови)
brezhoneg: Inizi Auckland
Esperanto: Aŭklandoj
español: Islas Auckland
français: Îles Auckland
Bahasa Indonesia: Kepulauan Auckland
italiano: Isole Auckland
lietuvių: Oklendo salos
latviešu: Oklendas salas
Nederlands: Aucklandeilanden
norsk nynorsk: Aucklandøyane
português: Ilhas Auckland
srpskohrvatski / српскохрватски: Auckland (otočje)
татарча/tatarça: Окленд утраулары
Tiếng Việt: Quần đảo Auckland