Ноўтбук

Ноўтбук MacBook

Ноўтбук ( англ.: notebook — нататнік), або лэптоп — партатыўны персанальны камп'ютар, у корпусе якога аб'яднаны тыповыя кампаненты ПК, уключаючы дысплей, клавіятуру і прыладу ўказання (звычайна сенсарная панэль, ці тачпад) і акумулятарныя батарэі. Ноўтбукі маюць невялікі памер, вагу. Час аўтаномнай працы ноўтбука звычайна складае ад 1 да 15 гадзін.

Гісторыя

Ідэю стварэння партатыўнай вылічальнай машыны «памерам з нататнік, які мае плоскі манітор і можа падключацца да сетак без правадоў» вылучыў начальнік даследчай лабараторыі фірмы Xerox Алан Кей (Alan Key) у 1968 г.

У 1979 годзе па заказе NASA Вільям Могрыдж (кампанія Grid Systems) стварыў першы ў свеце ноўтбук Grid Compass (аператыўная памяць аб'ёмам 340 КБ, працэсар Intel 8086 с тактавай частатой 8 МГц). Гэты ноўтбук выкарыстоўваўся ў праграме Space Shuttle.

Першая агульнаграмадзянская мадэль Osborne 1 (маса 11 кг, аператыўная памяць 64 Кб, працэсар Zilog Z80A с тактавай частатой 4 МГц, два дыскавода 5,25 цалі, тры порты, у тым ліку для далучэння мадэма, манахромны дысплей 8,75х6,6 см, які мясціў 24 радкі по 52 сімвала; 69 клавіш) была створана вынаходцам Адамам Озбарнам (Adam Osborne) у 1981 годзе і каштавала $1795. З-за маркетынгавай памылкі (аб пачатку продажаў наступнай мадэлі Osborne Vixen было абвешчана задоўга да паступлення машын у рэалізацыю, што негатыўна сказалася на продажах першай мадэлі Osborne 1) кампанія згалела.

У 1982 годзе кампанія Compaq паспяхова прадставіла IBM PC-сумяшчальны партатыўны камп'ютар на базе працэсара Intel 8080. З 1983 г. шмат вытворцаў камп'ютарнай тэхнікі ўжо мелі ўласную лінейку ноўтбукаў. У 1984 годзе фірма Apple выпусціла першы ноўтбук з LCD. У 1986 г. IBM прэзентавала першую «трансфармавальную» мадэль ноўтбука на базе працэсара Intel (маса 5,4 кг, дыскавод 3,5 цалі) коштам $3500.

У 1990 г. кампанія Intel прэзентавала першы спецыялізаваны працэсар для мабільных ПК — Intel386 SL. Таксама была прапанавана тэхналогія зніжэння напругі сілкавання, якая павялічвала тэрмін службы батарэй.

іншыя мовы
Afrikaans: Skootrekenaar
አማርኛ: ላፕቶፕ
العربية: حاسوب محمول
مصرى: لاب توب
भोजपुरी: लैपटाप
bosanski: Laptop
čeština: Notebook
Чӑвашла: Ноутбук
Cymraeg: Gliniadur
Deutsch: Notebook
English: Laptop
Esperanto: Tekokomputilo
فارسی: لپ‌تاپ
føroyskt: Fartelda
galego: Portátil
Gaelg: Glioonag
客家語/Hak-kâ-ngî: Sú-thì thien-nó
עברית: מחשב נייד
हिन्दी: लैपटॉप
magyar: Laptop
Հայերեն: Նոթբուք
Bahasa Indonesia: Komputer jinjing
íslenska: Fartölva
Basa Jawa: Laptop
ქართული: ლეპტოპი
қазақша: Ноутбук
한국어: 랩톱 컴퓨터
latviešu: Klēpjdators
македонски: Преносен сметач
मराठी: लॅपटॉप
Bahasa Melayu: Komputer riba
مازِرونی: لپ‌تاب
नेपाली: ल्याप्टप
Nederlands: Laptop
ਪੰਜਾਬੀ: ਲੈਪਟਾਪ
polski: Laptop
português: Laptop
română: Laptop
русский: Ноутбук
srpskohrvatski / српскохрватски: Laptop
Simple English: Laptop
slovenčina: Laptop
slovenščina: Prenosnik
shqip: Laptopi
српски / srpski: Лаптоп
Basa Sunda: Léptop
svenska: Bärbar dator
українська: Ноутбук
اردو: لیپ ٹاپ
oʻzbekcha/ўзбекча: Laptop
Tiếng Việt: Máy tính xách tay
Winaray: Laptop
მარგალური: ლეპტოპი
粵語: 手提電腦
isiZulu: Ilaptop