Нектарнікі

Фларальныя нектарнікі Cornus alba

Некта́рнікі — разнастайныя трубчастыя утварэнні ў раслін, што выдзяляюць нектар. Размешчаны пераважна ў кветках (фларальныя нектарнікі) — на чашалісціках, пялёстках, у сценках завязі, на кветаложы і інш. У некаторых раслін утвараюцца на вегетатыўных органах (так званыя экстрафларальныя нектарнікі), напрыклад, чаранках, прылістках, прыкветніках і інш. Нектар звычайна выдзяляецца праз сценкі паверхневых клетак, у некаторых — праз асобныя вусцейкі.

Прывабліваюць да кветак жывёл—апыляльнікаў — насякомых, у тропіках таксама птушак, радзей кажаноў — і спрыяюць перакрыжаванаму апыленню.

Літаратура

іншыя мовы
català: Nectari
Deutsch: Nektarium
Esperanto: Nektario
español: Nectario
galego: Nectario
Nederlands: Honingklier
polski: Miodnik
português: Nectário
русский: Нектарники
српски / srpski: Нектарија
svenska: Nektarium
українська: Нектарник