Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША

Лагатып Нацыянальнага цэнтра біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI)

Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі ЗША ( англ. National Center for Biotechnological Information, NCBI).

Заснаваны ў 1988 годзе ў Бетэсда (штат Мэрыленд, ЗША) як цэнтральны інстытут апрацоўкі ды захоўвання дадзеных малекулярнай біялогіі. З'яўляецца часткай Нацыянальнай медыцынскай бібліятэкі ЗША ( англ. United States National Library of Medicine, NLM), падпадзелу Нацыянальнага інстытута здароўя ( англ. National Institutes of Health, NIH).

NCBI падае інфармацыю пра базы дадзеных бялковых даменаў, ДНК (GenBank) і РНК, базы дадзеных артыкулаў навуковай літаратуры (PubMed) і таксанамічнай інфармацыі (TaxBrowser), забяспечвае пошук дадзеных пра пэўны біялагічны від (Taxonomy). Таксама ўтрымоўвае розныя стандартныя праграмы біяінфарматыкі (BLAST). Базы дадзеных даступныя праз пошукавую сістэму Entrez.

Задачы NCBI

  • Стварэнне аўтаматызаваных сістэм для захоўвання і аналізу дадзеных па малекулярнай біялогіі, біямедыцыне і генетыцы.
  • Камп'ютарная апрацоўка дадзеных, атрыманых у даследаваннях структуры і значэння біялагічна актыўных малекул і рэчываў.
  • Садзейнічанне шырокаму выкарыстанню баз дадзеных і праграмнага забеспячэння для даследчыкаў у галіне біятэхналогій і медыцынскага персанала.
  • Каардынаванне намаганняў па назапашванні біятэхналагічнай інфармацыі па ўсім свеце.

Штогод пад эгідай NCBI праводзяцца семінары і навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя праблемам малекулярнай біялогіі, генетыкі, біямедыцыны. NCBI займаецца адукацыйнай дзейнасцю, у тым ліку ў рэжыме on-line.

іншыя мовы
עברית: NCBI
srpskohrvatski / српскохрватски: Nacionalni centar za biotehnološke informacije