Насельніцтва Беларусі

Дынаміка насельніцтва з 1960 года.

Беларусь — монанацыянальная дзяржава (паводле вызначэння ААН). У ёй акрамя беларусаў пражываюць рускія, яўрэі, украінцы, палякі, літоўцы, армяне, азербайджанцы і іншыя народы. На працягу беларускай гісторыі склалася так, што асноўным насельніцтвам гарадоў былі яўрэі, а сельскай мясцовасці — літвіны (беларусы). У цяперашні час у гарадах і сёлах пярэсты этнічны склад, хоць большасць насельніцтва (каля 80%) належыць да тытульнай нацыі.

Колькасць

Гарадское і сельскае насельніцтва, 1939—2012 гадоў:

  сяляне

  гарадскія

Паводле перапісу 14—24 кастрычніка 2009 года, Беларусь мела 9504 тысячы жыхароў. За 10 гадоў ад перапісу 1999 года колькасць насельніцтва паменшылася на 541 тысячу (-5,4 %). Пры гэтым доля сельскага насельніцтва скарацілася на 644 тысячы (-21 %)[1]. Колькасць насельніцтва на 1 жніўня 2012 года склала 9457,1 тысяч чалавек і ў параўнанні з пачаткам года скарацілася на 8,1 тысяч чалавек[2].

Колькасць насельніцтва (на пачатак года, тыс. чалавек):[3]

  • 2012 — 9 465
  • 2013 — 9 464
  • 2014 — 9 468
  • 2015 — 9 481
  • 2016 — 9 498
  • 2017 — 9 505
  • 2018 — 9 492
іншыя мовы