Напалеон I Банапарт

Напалеон I
фр.: Napoléon Ier
Напалеон I
Напалеон Банапарт у сваім кабінеце. Давід, масла
Imperial Coat of Arms of France (1804-1815).svg
сцяг
1-ы імператар французаў
(Першая імперыя)
18 мая 18046 красавіка 1814
20 сакавіка — 22 чэрвеня 1815
Каранацыя:2 снежня 1804, Нотр-Дам
Папярэднік:тытул заснаваны
Пераемнік:Напалеон II
сцяг
Першы консул Французскай рэспублікі
9 лістапада 1799 — 20 сакавіка 1804
Папярэднік:пасада заснавана
Пераемнік:пасада скасавана;
ён сам як імператар Францыі
сцяг
Прэзідэнт Італьянскай рэспублікі
27 студзеня 1802 — 17 сакавіка 1805
Віцэ-прэзідэнт:Франчэска Мельці д'Эрыль
Папярэднік:пасада заснавана
Пераемнік:пасада скасавана;
ён сам як кароль Італіі
сцяг
кароль Італіі
17 сакавіка 1805 — 11 красавіка 1814
Папярэднік:пасада заснавана;
ён сам як Прэзідэнт Італьянскай рэспублікі;
Карл V як апошні тытулярны кароль Італіі
Пераемнік:тытул скасаваны; Віктар Эмануіл II
 
Адукацыя:École Militaire[d]
Дзейнасць:палітык, дзяржаўны дзеяч, афіцэр, ваенны
Веравызнанне:каталік
Нараджэнне:15 жніўня 1769(1769-08-15)
Аяча, Корсіка
Смерць:5 мая 1821(1821-05-05) (51 год)
Лонгвуд, Востраў Святой Алены
Пахаванне:Востраў Святой Алены, у 1840 годзе перапахаваны ў Дом інвалідаў, Парыж
Род:Банапарты
Бацька:Карла Буанапартэ
Маці:Летыцыя Рамаліна
Жонка:1) Жазэфіна дэ Багарнэ
2) Марыя-Луіза Аўстрыйская
Дзеці:ад 2-га шлюбу
сын: Напалеон II
пазашлюбныя
сыны: Шарль Леон Дзенюэль, Аляксандр Валеўскі
дачка: Жазэфіна Напалеона дэ Манталон
 
Аўтограф:Autograph of Napoleon 1805.png
 
Узнагароды:
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Святога Андрэя Першазванага
Ordine imperiale della corona di ferro, austria.png
Ордэн Чорнага арла
Кавалер ордэна Слана
Кавалер ордэна Серафімаў
Order of the Golden Fleece Rib.gif

Напалеон I Банапарт (італ. Napoleone Buonaparte, фр. Napoleon Bonaparte; 15 жніўня 1769, Аяча, Корсіка — 5 мая 1821, Лонгвуд, на востраве Святой Алены) генерал французскай рэвалюцыйнай арміі, першы консул Першай Французскай Рэспублікі з 11 лістапада 1799 да 18 мая 1804 года, імператар Французаў (Empereur des Français) пад імем Напалеон I (Napoléon 1er) з 18 мая 1804 да 6 красавіка 1814 года. У перыяд з 20 красавіка да 22 чэрвеня 1815 года Напалеон Банапарт на нядоўгі час, вядомы як «Сто дзён», аднавіў сябе ў якасці імператара. Ён таксама быў каралём Італіі, замірыцелем Швейцарскай Канфедэрацыі і пратэктарам Рэйнскай Канфедэрацыі.

Яго прававая рэформа, Кодэкс Напалеона, істотна паўплывала на многія сістэмы грамадзянскага права ва ўсім свеце, але перш за ўсё яго ведаюць дзякуючы яго ролі ў войнах Францыі супраць шэрагу кааліцый, так званых напалеонаўскіх войнаў. Ён усталяваў панаванне над большай часткай кантынентальнай Еўропы і імкнуўся распаўсюдзіць ідэалы Французскай рэвалюцыі, у той час як у самой Францыі адбывалася ўмацаванне імператарскай манархіі, гэта значыць аднавіліся некаторыя парадкі зрынутага ранейшага рэжыму. Дзякуючы свайму поспеху ў войнах, часцяком супраць колькасна перавышаючага ворага, ён лічыцца аднім з найвялікшых палкаводцаў усіх часоў і яго кампаніі вывучаюцца ў ваенных акадэміях у большасці краін свету[1].

Напалеон нарадзіўся ў Аяча на Корсіцы, у сям'і дробнай шляхты генуэзскага паходжання, і прайшоў падрыхтоўку ў якасці афіцэра-артылерыста ў мацерыковай Францыі. Ён стаў вядомым у часы першай Французскай рэспублікі і правёў паспяховыя кампаніі супраць першай і другой антыфранцузскіх кааліцый. У 1799 годзе ён арганізаваў дзяржаўны пераварот і паставіў сябе першым консулам дзяржавы, праз пяць гадоў французскі сенат абвясціў яго імператарам. У першым дзесяцігоддзі XIX стагоддзя Французская імперыя Напалеона ўдзельнічала ў шэрагу канфліктаў (т.зв. напалеонаўскіх войн) з удзелам усіх буйных еўрапейскіх дзяржаў[1].

Цягам крыху больш за дзесяцігоддзе французскія войскі пад кіраўніцтвам Напалеона здабылі кантроль над большай часткай кантынентальнай Еўропы шляхам заваёвы ці стварэння саюзаў. Паваротным момантам Напалеонаўскіх войнаў стала катастрафічная Расійская кампанія 1812 года. Пасля паражэння Напалеона ў бітве пад Лейпцыгам у кастрычніку 1813 года Шостая антыфранцузская кааліцыя ўступіла ў Францыю і прымусіла Напалеона адмовіцца ад трона ў красавіку 1814 года. Ён быў адпраўлен у ссылку на востраў Эльба, але праз год здолеў вярнуць сабе ўладу. Пацярпеўшы паражэнне ў бітве пад Ватэрлоа 18 чэрвеня 1815 года, Напалеон быў выслан на востраў Святой Алены ў Атлантычным акіяне, дзе правёў апошнія шэсць гадоў свайго жыцця пад брытанскім наглядам.

Дзяцінства і вучоба

Маці Напалеона
Бацька Напалеона

Напалеон быў другім сынам карсіканскага шляхціча Карла-Марыя Буанапартэ, ад яго шлюбу з Летыцыяй Рамаліна. Напалеон нарадзіўся хутка пасля таго як Корсіка перайшла ў валоданне французаў. Бацька Напалеона спачатку быў на баку Паолі, які адстойваў незалежнасць айчыны, але пасля яго паражэння выявіў жаданне прызнаць лаяльнасць французскаму ўраду і нават стаў фаварытам французскага намесніка, атрымаў добрую пасаду і вандраваў у якасці дэпутата ад карсіканскай шляхты ў Версаль(1778). Вынікам гэтага пераходу Карла на бок Францыі было тое, што яго другі сын быў прынят (1779) за каралеўскі кошт, у брыенскую ваенную школу.

іншыя мовы
Alemannisch: Napoléon Bonaparte
azərbaycanca: Napoleon Bonapart
башҡортса: Наполеон I
žemaitėška: Napaleuons
Bikol Central: Napoleon I
беларуская (тарашкевіца)‎: Напалеон I Банапарт
български: Наполеон I
brezhoneg: Napoleon Iañ
Chavacano de Zamboanga: Napoleon
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Napoléon Bonaparte
нохчийн: Наполеон I
Cebuano: Napoleon I
Ελληνικά: Ναπολέων Α΄
emiliàn e rumagnòl: Napulèòṅ
English: Napoleon
eesti: Napoleon I
suomi: Napoleon I
Võro: Napoleon I
français: Napoléon Ier
Nordfriisk: Napoleon Bonaparte
贛語: 拿破崙
客家語/Hak-kâ-ngî: Napoleon 1-sṳ
Kreyòl ayisyen: Napoléon Bonaparte
interlingua: Napoléon Bonaparte
Bahasa Indonesia: Napoleon Bonaparte
la .lojban.: napoleon
Qaraqalpaqsha: Napoleon I Bonapart
Taqbaylit: Napoleon
Адыгэбзэ: Наполеон I
Gĩkũyũ: Napoleon
Ladino: Napoleon
Lëtzebuergesch: Napoléon Bonaparte
Lingua Franca Nova: Napoleon Bonaparte
لۊری شومالی: ناپئلون بئناپارت
Malagasy: Napoleon
македонски: Наполеон Бонапарт
Bahasa Melayu: Napoleon Bonaparte
မြန်မာဘာသာ: နပိုလီယန်
مازِرونی: ناپلئون
Dorerin Naoero: Napoleon Bonaparte
Plattdüütsch: Napoléon Bonaparte
Nedersaksies: Napoleon Bonaparte
Nederlands: Napoleon Bonaparte
norsk nynorsk: Napoléon Bonaparte
Chi-Chewa: Napoleon
Livvinkarjala: Napoleon I
Oromoo: Napoleon
ਪੰਜਾਬੀ: ਨਪੋਲੀਅਨ
Piemontèis: Napoleon Bon-a-part
پنجابی: نیپولین
română: Napoleon I
русский: Наполеон I
русиньскый: Наполеон І
Scots: Napoleon
سنڌي: نيپولين
srpskohrvatski / српскохрватски: Napoleon I Bonaparte
Simple English: Napoleon
slovenčina: Napoleon Bonaparte
slovenščina: Napoleon Bonaparte
Gagana Samoa: Napoelon
Soomaaliga: Napoleon Bonaparte
Basa Sunda: Napoleon Bonaparte
svenska: Napoleon I
తెలుగు: నెపోలియన్
Xitsonga: Napoleon
татарча/tatarça: Наполеон Бонапарт
тыва дыл: Наполеон I
удмурт: Наполеон
українська: Наполеон
اردو: نپولین
oʻzbekcha/ўзбекча: Napoleon Bonapart
vepsän kel’: Napoleon I Bonapart
Tiếng Việt: Napoléon Bonaparte
West-Vlams: Napoleong
Winaray: Napoleon
吴语: 拿破仑
Zeêuws: Napoleon
Bân-lâm-gú: Napoléon 1-sè
粵語: 拿破崙