Міністэрства ўнутраных спраў ЗША

Пячатка Дэпартамента ўнутраных спраў ЗША

Міністэрства ўнутраных спраў ЗША (англ.: United States Department of the Interior (DOI)) — адзін з выканаўчых дэпартаментаў ЗША, заснаваны 3 сакавіка 1849 года. Кіруе большай часткай прыродных рэсурсаў і земляў пад федэральнай юрысдыкцыяй, кіруе праграмамі, звязанымі з амерыканскімі індзейцамі, карэннымі жыхарамі Аляскі, карэннымі гавайцамі, а таксама займаецца тэрытарыяльнымі справамі ў астраўных раёнах Злучаных Штатаў. У адрозненне ад міністэрстваў унутраных спраў у іншых краінах, асноўная функцыя міністэрства — не паліцэйскія мерапрыемствы і арганізацыя бяспекі, а кіраванне зямлёй.

іншыя мовы
한국어: 미국 내무부
Tiếng Việt: Bộ Nội vụ Hoa Kỳ