Мушмула германская

Мушмула германская
Medlar pomes and leaves.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mespilus germanica L.

Сінонімы
Crataegus germanica Kuntze
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506235
NCBI  36616
EOL  633332
IPNI  726564-1
TPL  rjp-51

Мушмула германская (Mespilus germanica)[3]  — лістападнае пладовае дрэва сямейства Ружавыя. Мушмулу вырошчваюць з часоў Рымскай імперыі, яна незвычайная тым, што яе плады робяцца ядомымі зімой пасля блетынгу, іх спажываюць сырымі, яны ўваходзяць у рэцэпты многіх страў.

Батанічнае апісанне

Illustration Mespilus germanica0.jpg
Mespilus germanica. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Пладовае дрэва ці куст, пры ідэальных (безмарозных) умовах расліна вырастае да 8 метраў. Звычайна яна ніжэй, каля 6 метраў[3], і больш падобная да куста, чым да дрэва. Кара шаравата-карычневага колеру з глыбокімі вертыкальнымі расколінамі, што фарміруюць прамавугольныя пласціны, якія маюць тэндэнцыю адрывацца.

Парасткі карычневыя ці зеленаватыя, у дзікіх формаў галіны з шыпулькамі[3].

Лісце дрэва цёмна-зялёнае, цэльнае, эліптычнае, цэльнакрайняе ці зубчастае па краі, з ніжняга боку густа пакрытае белымі валаскамі, 8-15 см даўжынёй і 3-4 см шырынёй, але восенню, перад падзеннем, змяняе афарбоўку на чырвоную[3]. Чаранкі апушаныя[3].

Кветкі маюць пяць шырокаяйкападобных белых пялёсткаў кожная[4]. З'яўляюцца ў канцы вясны, здольныя да самаапылення і апылення пчоламі[5]. Кветка дасягае 6 см у дыяметры.

Плод — чырванавата-карычневы яблык дыяметрам 2-3 см у дзікіх формаў і да 5-7 см у культурных[3], з разгорнутымі пастаяннымі чашалісткамі вакол цэнтральнай ямкі, яны надаюць яму выгляд пустога яблыка[4]. Плады цвёрдыя і кіслыя, прыдатныя для прыгатавання ў ежу толькі пасля падмаражэння або працяглага захоўвання (у тым выпадку, калі плады здымаюцца з дрэва да наступлення замаразкаў). Пры гэтым яны становяцца салодкімі і мяккімі, але набываюць маршчыністую структуру і памяншаюцца ў аб'еме.

іншыя мовы
العربية: زعرور جرماني
azərbaycanca: Alman əzgili
català: Nespler
čeština: Mišpule obecná
Cymraeg: Merysbren
dansk: Mispel
Deutsch: Mispel
dolnoserbski: Pšawa wušpula
Esperanto: Mespilo
euskara: Mizpira
فارسی: ازگیل
suomi: Mispeli
français: Néflier
furlan: Gnespolâr
Gaeilge: Meispeal
گیلکی: کونوس
Gaelg: Meidil
hrvatski: Mušmula
hornjoserbsce: Prawa myšpla
Адыгэбзэ: Къущхьэмышхей
Lëtzebuergesch: Aaspel
Limburgs: Mispel (plantj)
Ligure: Nespoa
مازِرونی: کنس
Napulitano: Nèspele
Nederlands: Mispel
occitan: Nesplièr
Piemontèis: Mespilus germanica
português: Mespilus germanica
română: Hascul
srpskohrvatski / српскохрватски: Obična mušmula
slovenščina: Nešplja
shqip: Mushmolla
српски / srpski: Обична мушмула
svenska: Mispel
Türkçe: Muşmula
українська: Чишкун звичайний
Tiếng Việt: Mespilus germanica
吴语: 欧楂
中文: 歐楂
粵語: 歐楂