Мун Чжэ Ін

Мун Чжэ Ін
Мун Чжэ Ін
сцяг
Прэзідэнт Рэспублікі Карэя
сцяг
з 10 мая 2017 года
Папярэднік:Пак Кын Хе
сцяг
Лідар Дэмакратычнай партыі Табура
9 лютага 2015 — 27 студзеня 2016
сцяг
Чалец 19-й Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Карэя ад раёна Саган-гу горада-метраполіі Пусан Пусан
30 мая 2012 — 29 мая 2016
 
Партыя:Сумесная дэмакратычныя партыя
Адукацыя:Універсітэт Кёнхі
Дзейнасць:палітык, адвакат
Месца працы:
  • Republic of Korea Army Special Warfare Command[d]
Веравызнанне:Каталіцкая царква і каталіцтва
Нараджэнне:24 студзеня 1953
Коджэ, Рэспубліка Карэя
Бацька:Мун Ёнхён
Маці:Кан Ханок
Жонка:Кім Джонсук
Дзеці:Мун Дахе (дачка), Мун Джунён (сын)
 
Ваенная служба
Гады службы:1975—1978
Званне:Капрал
 
Аўтограф:文在寅 簽名.svg

Мун Джэін (кар.: 문재인; нар. 24 студзеня 1953, Коджэ), таксама ў СМІ згадваецца як Мун Чжэ Ін[1] — 12-ы прэзідэнт Рэспублікі Карэя, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч. Быў кандыдатам ад Аб'яднанай дэмакратычнай партыі на пасаду прэзідэнта Карэі ў 2012 годзе, былы лідар Сумеснай дэмакратычнай партыі.

Біяграфія

Муі Джэін нарадзіўся 24 снежня 1953 года на востраве Каджэда[2]. Яго бацька быў уцекачом з Паўночнай Карэі, якога эвакуявалі з роднага горада Хамхына ў снежні 1950 года ў час Карэйскай вайны пры адступленні войск ААН пад ударамі кітайскай арміі.

Мун Чжэ Ін вучыўся ў сярэдняй школе Кёнам у Пусане, якая лічыцца адной з найболей прэстыжных школ па-за межамі Сеула. Уладкаваўся ва ўніверсітэт Кёнхі, дзе спецыялізаваўся ў галіне права. Быў арыштаваны і выключаны з універсітэта, калі арганізаваў студэнцкі пратэст супраць канстытуцыі Юсін. Пазней быў закліканы ў войска, у складзе паўднёвакарэйскага спецназа ўдзельнічаў у Інцыдэнце 18 жніўня 1976 года[3]. Пасля звальнення з войска здаў дзяржаўны экзамен на права займацца юрыдычнай дзейнасцю і быў прыняты ў інстытут падрыхтоўкі судовых кадраў. Нягледзячы на тое, што Мун Чжэ Ін быў другім па паспяховасці на сваім курсе, ён не атрымаў дазволу працаваць суддзёй з-за ўдзелу ў арганізацыі студэнцкіх пратэстаў, таму абраў прафесію адваката. Зрабіўшыся адвакатам, супрацоўнічаў з будучым прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Но Му Хёнам. Яны зрабіліся сябрамі да смерці Но Мухёна ў 2009 годзе. Быў чальцом арганізацыі « Юрысты за дэмакратычнае грамадства» і старшынём камісіі па правах чалавека Саюза юрыстаў Пусана. Апублікаваў мемуары « Лёс Мун Чжэ Іна», якія зрабіліся бестсэлерам.

Быў кандыдатам ад апазіцыі ў час прэзідэнцкіх выбараў 2012 года, але, набраўшы 48 % галасоў, саступіў Пак Кых Хэ, дачцы былога аўтарытарнага прэзідэнта Пак Чон Хі, якая прадстаўляла на выбарах кіруючую картыю Сэнуры.

Датэрміновыя выбары Прэзідэнта Паўднёвай Карэі пасля імпічмента Пак Кын Хе былі прызначаныя на 9 мая 2017 года. Мун Чжэ Ін прыняў у іх удзел у якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Табура. Па дадзеных экзітполаў, ён набірае 41,4 % галасоў выбаршчыкаў[4][5].

27 красавіка 2018 падчас саміту з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам (у дэмілітарызаванай зоне Паўднёвай Карэі) быў выказаны намер падпісаць мірную дамову па выніках вайны 1953 года і пазбавіць Карэйскі паўвостраў ад ядзернай зброі.

іншыя мовы
aragonés: Moon Jae-in
العربية: مون جاي إن
asturianu: Moon Jae-in
azərbaycanca: Mun Çje İn
Bikol Central: Moon Jae-in
български: Мун Дже-Ин
বাংলা: মুন জে ইন
brezhoneg: Moon Jae-in
bosanski: Moon Jae-in
català: Moon Jae-in
čeština: Mun Če-in
Deutsch: Moon Jae-in
Ελληνικά: Μουν Τζε-ιν
English: Moon Jae-in
Esperanto: Mun Ĝe-In
español: Moon Jae-in
euskara: Moon Jae-in
فارسی: مون جه-این
français: Moon Jae-in
客家語/Hak-kâ-ngî: Moon Jae-in
हिन्दी: मून जे-इन
magyar: Mun Dzsein
հայերեն: Մուն Ջեին
Bahasa Indonesia: Moon Jae-in
Interlingue: Moon Jae-in
íslenska: Moon Jae-in
italiano: Moon Jae-in
日本語: 文在寅
қазақша: Мұн Же Ен
한국어: 문재인
Кыргызча: Мун Чжэ Ин
Latina: Mun Jaein
Lëtzebuergesch: Moon Jae-in
lietuvių: Mun Džėinas
latviešu: Muns Čeins
Malagasy: Moon Jae-in
മലയാളം: മൂൺ ജി-ഇൻ
Bahasa Melayu: Moon Jae-in
မြန်မာဘာသာ: မွန်ဂျေအင်း
नेपाली: मून जे-इन
Nederlands: Moon Jae-in
occitan: Moon Jae-in
polski: Mun Jae-in
português: Moon Jae-in
русский: Мун Чжэ Ин
srpskohrvatski / српскохрватски: Moon Jae-in
Simple English: Moon Jae-in
српски / srpski: Мун Џае Ин
svenska: Moon Jae-in
Tagalog: Moon Jae-in
Türkçe: Moon Jae-in
татарча/tatarça: Мун Чжэ Ин
українська: Мун Чже Ін
oʻzbekcha/ўзбекча: Moon Jae-in
Tiếng Việt: Moon Jae-in
吴语: 文在寅
中文: 文在寅
Bân-lâm-gú: Moon Jae-in
粵語: 文在寅