Музыка

Скрыпічны ключ

Музыка (ад грэч.: μουσική — літар. «мастацтва муз») — від мастацтва, у якім сродкам адлюстравання рэчаіснасці, увасаблення мастацкіх вобразаў і ўздзеяння на чалавека служаць пэўным чынам арганізаваныя музычныя гукі. Асноўныя элементы і выразныя сродкі музыкі — лад, рытм, метр, мелодыя, тэмп, гармонія і інш. Фіксуецца ў нотным запісе і рэалізуецца ў працэсе выканання. Падзяляецца на роды і віды — тэатральная (опера, балет і г.д.), сімфанічная, камерная і інш.; на жанры — песня, харал, танец, марш, сімфонія, сюіта, саната і інш.; выдзяляецца таксама свецкая і духоўная (пераважна культавая) музыка. Па выканаўчым сродкам падзяляецца на вакальную (спевы), інструментальную і вакальна-інструментальную. Музыка часта спалучаецца з харэаграфіяй, тэатральным мастацтвам, кіна-мастацтвам. Адрозніваюць музыку аднагалосную (манодзія) і шматгалосную (паліфанія).

Гісторыя

Як самастойны від мастацтва музыка зарадзілася яшчэ ў першабытным грамадстве. Музычная культура першых цывілізацый свету (Егіпет, Месапатамія, Індыя, Кітай, Грэцыя) характарызавалася дзейнасцю прафесійных музыкантаў, якія выступалі пры дварах мясцовых кіраўнікоў, падчас грамадскіх святкаванняў, масавых абрадавых дзействаў.

У эпоху Сярэднявечча для музыкі былі характэрны строгая традыцыйнасць, кананічнасць, калектыўнасць, слабае выяўленне індывідуальнага пачатку. У эпоху Адраджэння ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе на аснове ідэалогіі гуманізму расквітнела свецкае мастацтва, якое вызначалася большай свабодай ад кананічных нормаў, узрастаннем творчай індывідуальнасці. У гэтым плане вельмі цікава музычнае мастацтва Вялікага княства Літоўскага. На працягу 1720 ст. кампазітарская творчасць развівалася пад уплывам і ў рэчышчы розных мастацкіх стыляў, кірункаў — барока, класіцызм, ракако, рамантызм, рэалізм, імпрэсіянізм, авангардызм і інш. Атрымалі шырокае распаўсюджанне опера і балет. З сярэдзіны 19 ст. у Заходняй Еўропе фарміруецца новы музычна-тэатральны жанр аперэта; у прафесійнай творчасці выдзяляецца самастойная лінія «лёгкай» (побытавай, танцавальнай) музыкі, нараджаецца забаўляльная эстрадная музыка. Найбольш яркімі, таленавітымі кампазітарамі 18-20 ст. з'яўляліся І. С. Бах, В. А. Моцарт, Л. ван Бетховен, Ф. Шапэн, Ф. Ліст, Э. Грыг, Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, Р. Вагнер, П. Чайкоўскі, С. Рахманінаў, Р. Штраус, Г. Малер, І. Стравінскі, А. Шонберг, Б. Брытэн, С. Пракоф'еў, Дз. Шастаковіч, Л. Бернстайн, Дж. Гершвін. У 20 ст. узніклі і атрымалі шырокае распаўсюджанне такія новыя музычныя кірункі, плыні, віды мастацтва, як джаз, рок-музыка, поп-музыка.

іншыя мовы
Afrikaans: Musiek
Alemannisch: Musik
አማርኛ: ሙዚቃ
aragonés: Musica
Ænglisc: Drēam
العربية: موسيقى
ܐܪܡܝܐ: ܙܡܪܘܬܐ
مصرى: مزيكا
asturianu: Música
Aymar aru: Jaylliphust'a
azərbaycanca: Musiqi
تۆرکجه: موسیقی
башҡортса: Музыка
Boarisch: Musi
žemaitėška: Mozėka
беларуская (тарашкевіца)‎: Музыка
български: Музика
भोजपुरी: संगीत
bamanankan: Fɔlikan
বাংলা: সঙ্গীত
བོད་ཡིག: རོལ་དབྱངས།
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: এলা
brezhoneg: Sonerezh
bosanski: Muzika
буряад: Хүгжэм
català: Música
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Ĭng-ngŏk
нохчийн: Эшар
Cebuano: Musika
ᏣᎳᎩ: ᏗᎧᏃᎩᏛ
کوردی: مۆسیقا
corsu: Musica
čeština: Hudba
kaszëbsczi: Mùzyka
Чӑвашла: Мусăк
Cymraeg: Cerddoriaeth
dansk: Musik
Deutsch: Musik
Zazaki: Muzik
ދިވެހިބަސް: ސަންގީތު
Ελληνικά: Μουσική
English: Music
Esperanto: Muziko
español: Música
eesti: Muusika
euskara: Musika
estremeñu: Música
فارسی: موسیقی
suomi: Musiikki
Võro: Muusiga
føroyskt: Tónleikur
français: Musique
arpetan: Musica
Nordfriisk: Musiik
furlan: Musiche
Frysk: Muzyk
Gaeilge: Ceol
贛語: 音樂
Gàidhlig: Ceòl
galego: Música
Avañe'ẽ: Atõi
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: संगीत
𐌲𐌿𐍄𐌹𐍃𐌺: 𐍃𐌰𐌲𐌲𐍅𐌴𐌹𐍃
ગુજરાતી: સંગીત
Gaelg: Kiaull
Hausa: Kiɗa
客家語/Hak-kâ-ngî: Yîm-ngo̍k
עברית: מוזיקה
हिन्दी: संगीत
Fiji Hindi: Music
hrvatski: Glazba
Kreyòl ayisyen: Mizik
magyar: Zene
interlingua: Musica
Bahasa Indonesia: Musik
Interlingue: Música
Iñupiak: Atuutit
Ilokano: Musika
Ido: Muziko
íslenska: Tónlist
italiano: Musica
日本語: 音楽
Patois: Myuuzik
la .lojban.: zgike
Basa Jawa: Musik
ქართული: მუსიკა
Taqbaylit: Aẓawan
Kabɩyɛ: Minziiki
қазақша: Музыка
kalaallisut: Nipilersorneq
ភាសាខ្មែរ: តន្ត្រី
ಕನ್ನಡ: ಸಂಗೀತ
한국어: 음악
къарачай-малкъар: Музыка
कॉशुर / کٲشُر: موسیٖقی
Ripoarisch: Musick
kurdî: Muzîk
kernowek: Ylow
Кыргызча: Музыка
Latina: Musica
Ladino: Muzika
Lëtzebuergesch: Musek
лакку: Музыка
Lingua Franca Nova: Musica
Limburgs: Muziek
Ligure: Muxica
lumbaart: Müsega
lingála: Mizíki
ລາວ: ດົນຕີ
lietuvių: Muzika
latviešu: Mūzika
Basa Banyumasan: Musik
Malagasy: Mozika
македонски: Музика
മലയാളം: സംഗീതം
монгол: Хөгжим
मराठी: संगीत
Bahasa Melayu: Muzik
Malti: Mużika
Mirandés: Música
မြန်မာဘာသာ: ဂီတ
مازِرونی: ساز
Napulitano: Múseca
Plattdüütsch: Musik
Nedersaksies: Meziek
नेपाली: संगीत
नेपाल भाषा: संगीत
Nederlands: Muziek
norsk nynorsk: Musikk
norsk: Musikk
Novial: Musike
Nouormand: Mûsique
occitan: Musica
Oromoo: Muuziqaa
ଓଡ଼ିଆ: ସଂଗୀତ
Ирон: Музыкæ
ਪੰਜਾਬੀ: ਸੰਗੀਤ
Pangasinan: Musik
Papiamentu: Musika
Norfuk / Pitkern: Myuusik
polski: Muzyka
Piemontèis: Mùsica
پنجابی: موسیقی
Ποντιακά: Μουσική
پښتو: سندارا
português: Música
Runa Simi: Taki kapchiy
română: Muzică
armãneashti: Muzicâ
русский: Музыка
русиньскый: Музика
संस्कृतम्: सङ्गीतम्
саха тыла: Музыка
sicilianu: Mùsica
Scots: Muisic
srpskohrvatski / српскохрватски: Muzika
Simple English: Music
slovenčina: Hudba
slovenščina: Glasba
Gagana Samoa: Mūsika
chiShona: Mimhanzi
Soomaaliga: Muusig
shqip: Muzika
српски / srpski: Музика
Seeltersk: Musik
Basa Sunda: Musik
svenska: Musik
Kiswahili: Muziki
ślůnski: Muzyka
தமிழ்: இசை
tetun: Muzika
тоҷикӣ: Мусиқӣ
ไทย: ดนตรี
Tagalog: Tugtugin
Türkçe: Müzik
Xitsonga: Vunanga
татарча/tatarça: Музыка
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: مۇزىكا
українська: Музика
اردو: موسیقی
oʻzbekcha/ўзбекча: Musiqa
vèneto: Mùxega
vepsän kel’: Muzik
Tiếng Việt: Âm nhạc
walon: Muzike
Winaray: Musika
Wolof: Way
吴语: 音乐
isiXhosa: Umculo
მარგალური: მუსიკა
ייִדיש: מוזיק
Yorùbá: Orin
Vahcuengh: Yinhyoz
Zeêuws: Muziek
中文: 音乐
Bân-lâm-gú: Im-ga̍k
粵語: 音樂
isiZulu: Umculo