Мова праграмавання

Мо́ва праграмава́ння — гэта штучная мова, якая дазваляе кіраваць паводзінамі машыны, звычайна камп'ютара. Мовы праграмавання, як і натуральныя мовы, вызначаюцца сінтаксічнымі і семантычнымі правіламі, якія апісваюць адпаведна іх структуру і значэнне. Многія мовы праграмавання маюць нейкую форму запісаных спецыфікацый свайго сінтаксісу і семантыкі, у той час як некаторыя мовы вызначаныя толькі сваёй афіцыйнай рэалізацыяй.

Першыя мовы праграмавання з'явіліся яшчэ да адкрыцця лічбавых камп'ютараў і выкарыстоўваліся для кіравання паводзінамі такіх машын, як механічныя піяніна і ткацкія станкі Жакарда. [1] З таго часу чалавецтва стварыла больш за восем тысяч моў праграмавання (улічваючы нестандартныя, візуальныя і эзатэрычныя мовы). [2] Штогод ствараюцца мноства новых моў праграмавання.

Азначэнне

Асаблівасці, якія вылучаюць мову праграмавання:

  • Функцыя: Мова праграмавання ўжывацца для напісання камп'ютарных праграм, якія дазваляюць камп'ютару выконваць якія-небудзь вылічэнні ці алгарытмы, а таксама, магчыма, кіраваць знешнімі прыладамі, такімі, як прынтары, робаты і г.д.
  • Мэта: Мовы праграмавання адрозніваюцца ад натуральных моў тым, што натуральныя мовы ужываюцца толькі для ўзаемадзеяння паміж людзьмі, у той час як мовы праграмавання таксама дазваляюць людзям даваць інструкцыі машынам. Некаторыя мовы праграмавання ўжываюцца аднымі прыладамі, каб кіраваць другімі. Напрыклад, праграмы на PostScript часта ствараюцца другімі праграмамі, каб кіраваць прынтарам ці дысплеям.
  • Канструкцыі: Мовы праграмавання могуць утрымліваць канструкцыі для азначэння і працы з структурамі дадзеных, ці для кіравання працэсам выканання.
  • Выразная магутнасць: Тэорыя вылічэнняў класіфікуе мовы па вылічэннях, якія можна зрабіць сродкамі гэтай мовы.
іншыя мовы
Afrikaans: Programmeertaal
Alemannisch: Programmiersprache
العربية: لغة برمجة
žemaitėška: Pruogramavėma kalba
беларуская (тарашкевіца)‎: Мова праграмаваньня
brezhoneg: Yezh programmiñ
ᨅᨔ ᨕᨘᨁᨗ: ᨅᨔ ᨀᨚᨇᨘᨈᨛᨑᨛ
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Piĕng-tiàng ngṳ̄-ngiòng
Esperanto: Programlingvo
עברית: שפת תכנות
Bahasa Indonesia: Bahasa pemrograman
íslenska: Forritunarmál
la .lojban.: samplabau
Basa Jawa: Basa pamrograman
ភាសាខ្មែរ: ភាសាកម្មវិធី
Lëtzebuergesch: Programméiersprooch
македонски: Програмски јазик
Bahasa Melayu: Bahasa pengaturcaraan
မြန်မာဘာသာ: Programming language
Plattdüütsch: Programmeerspraak
Nederlands: Programmeertaal
norsk nynorsk: Programmeringsspråk
русиньскый: Язык проґрамованя
srpskohrvatski / српскохрватски: Programski jezik
Simple English: Programming language
slovenčina: Programovací jazyk
slovenščina: Programski jezik
српски / srpski: Програмски језик
Basa Sunda: Basa program
svenska: Programspråk
татарча/tatarça: Программалау теле
oʻzbekcha/ўзбекча: Programmalash tili
Tiếng Việt: Ngôn ngữ lập trình
中文: 编程语言
Bân-lâm-gú: Thêng-sek gí-giân
粵語: 程式語言