Менеджмент

Менеджмент ( англ.: management — кіраванне, загадванне, арганізацыя) — сукупнасць прынцыпаў, метадаў, сродкаў і формаў кіравання вытворчасцю ва ўмовах рыначнай эканомікі.

Сучасны менеджмент узнік ў пачатку XX ст. ў ЗША. Яго сутнасцю з'яўляецца пошук аптымальных рашэнняў і распрацоўка эфектыўных метадаў рэалізацыі прадукцыі. Правільнае і своечасова прынятае рашэнне з'яўляецца вызначальным фактарам выжывання прадпрыемстваў ва ўмовах канкурэнтнай барацьбы. Важнае значэнне маюць нестандартныя, творчыя рашэнні.

Аб'ектамі кіравання на фірме з'яўляюцца тры кампаненты: матэрыяльна-рэчавы (прадукцыя, абсталяванне і інш.), інфармацыйны (дакументы, праекты, праграмы і інш.) і чалавечы — асабовы. Менавіта з гэтага пачынаецца комплекснае кіраванне якасцю — сучасная форма менеджменту. У яе аснове ляжаць наступныя прынцыпы: ясная стратэгія фірмы і свабода пошуку ў яе межах; інтэграцыя асабістых інтарэсаў і мэт даследаванняў; стварэнне пэўнай сістэмы (фармальнай і нефармальнай) збору спецыялізаванай інфармацыі знешніх сувязей, абмену персаналам і ўнутры, і паміж фірмамі, актыўнага пошуку новых ідэй; сістэма матывацыі, заснаваная на задаволенасці працай, на яе адпаведнасці асабістым інтарэсам, прэстыжы і грамадскай ацэнцы руху па службе (адміністрацыйнай і прафесіянальнай), матэрыяльным стымуляванні, якое залежыць ад канчатковых вынікаў дзейнасці.

Менеджмент грунтуецца на комплексе сацыяльных навук і ўключае 6 асноўных комплексаў мерапрыемстваў: вызначэнне мэты, задачы, спосабаў дасягнення мэт; навучанне і падрыхтоўка кадраў; рэалізацыя кіраўніцкіх рашэнняў; праверка вынікаў іх выканання; карэкціроўка кіруючых уздзеянняў.

Для сучаснага менеджменту характэрны дэцэнтралізацыя, сканцэнтраванне адказнасці на ніжэйшых узроўнях кіравання і найперш на рабочых месцах, таму што змены спажывецкага попыту, ускладненне вытворчасці, павышэнне кошту абсталявання, узмацненне канкурэнтнай барацьбы пастаянна змяняюць умовы гаспадарання, патрабуюць павышэння кампетэнтнасці і ініцыятыўнасці работніка. Механізм стымулявання накіраваны на вынаходніцтва, а санкцыі за няўдачы пры павышанай рызыцы мінімізаваныя.

  • Літаратура

Літаратура

  • Чалавек і грамадства: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. ISBN 985-11-0108-7
іншыя мовы
العربية: إدارة
অসমীয়া: ব্যৱস্থাপনা
asturianu: Alministración
azərbaycanca: Menecment
žemaitėška: Vadība
беларуская (тарашкевіца)‎: Мэнэджмэнт
български: Мениджмънт
brezhoneg: Management
bosanski: Menadžment
català: Gestió
čeština: Management
Cymraeg: Rheolaeth
dansk: Ledelse
Deutsch: Management
Ελληνικά: Διαχείριση
English: Management
español: Administración
eesti: Juhtimine
euskara: Kudeaketa
فارسی: مدیریت
français: Management
עברית: ניהול
हिन्दी: प्रबन्धन
hrvatski: Menadžment
magyar: Menedzsment
Bahasa Indonesia: Manajemen
日本語: 経営管理論
ქართული: მენეჯმენტი
қазақша: Менеджмент
한국어: 경영
Кыргызча: Менеджмент
Limburgs: Bedriefsveuring
lietuvių: Vadyba
latviešu: Vadībzinība
македонски: Менаџмент
монгол: Менежмент
Bahasa Melayu: Pengurusan
Mirandés: Admenistraçon
မြန်မာဘာသာ: စီမံခန့်ခွဲခြင်း
नेपाली: व्यवस्थापन
Nederlands: Management
norsk: Ledelse
Norfuk / Pitkern: Manajement
polski: Zarządzanie
پښتو: سمبالښت
português: Administração
română: Management
русский: Менеджмент
sicilianu: Amministraturi
Scots: Management
srpskohrvatski / српскохрватски: Menadžment
Simple English: Management
slovenčina: Plánovanie
slovenščina: Menedžment
shqip: Menaxhimi
српски / srpski: Руковођење
svenska: Management
Kiswahili: Usimamizi
தமிழ்: மேலாண்மை
тоҷикӣ: Мудирият
Tagalog: Pamamahala
Türkçe: İşletme
українська: Менеджмент
اردو: نظامت
oʻzbekcha/ўзбекча: Menejment
Tiếng Việt: Quản lý
ייִדיש: פירערשאפט
中文: 管理学
Bân-lâm-gú: Koán-lí-ha̍k