Маці Ванханен

Маці Ванханен
Matti Vanhanen
Маці Ванханен
сцяг
61-ы Прэм'ер-міністр Фінляндыі
24 чэрвеня 2003 — 20 чэрвеня 2010
Папярэднік:Анелі Яатээнмякі
Пераемнік:Мары Ківініемі
 
Партыя:Партыя цэнтра
Адукацыя:
Прафесія:Журналіст
Дзейнасць:палітык, блогер, журналіст
Нараджэнне:4 лістапада 1955(1955-11-04) (62 гады)
Ювяскюля, Фінляндыя
Бацька:Тату Ванханен
Жонка:Мер'я Ванханен (1985-2006)
Дзеці:Анасційна (нар. 1991)
Юхана (нар. 1994)
 
Сайт:Matti
 
Аўтограф:Matti Vanhanen Signature 2.svg
 
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай

Маці Танелі Ванханен (фінск.: Matti Taneli Vanhanen; 4 лістапада 1955, Ювяскюля) - фінляндскі палітык; з 2003 па 2010 год - прэм'ер-міністр Фінляндыі і старшыня партыі Фінляндскі цэнтр.

У 1976 годзе Маці Ванханен уступіў у партыю Фінляндскі цэнтр. У 1980-1983 гг. працаваў старшынёй моладзевага аддзялення партыі. З 1981 па 1984 год быў дэпутатам савета кунта (муніцыпалітэта) Эспа.

Да прыходу ў парламент у 1991 Ванханен працаваў у Вантаа ў мясцовай газеце «Кехясанамат» журналістам у 1985-1988 гг. і галоўным рэдактарам у 1988-1991 гадах. У 1991 годзе ён быў абраны ў Эдускунту. З 1991 па 1995 Ванханен з'яўляўся намеснікам старшыні камісіі парламента па экалогіі.

У 2003 годзе быў міністрам абароны ва ўрадзе Анелі Яатээнмякі. У гэтым жа годзе ён узначаліў партыю Фінляндскі цэнтр і 24 чэрвеня 2003 г. стаў прэм'ер -міністрам. Ванханен узначальваў два ўрады: першы кабінет міністраў дзейнічаў з 24.6.2003 па 19.04.2007 , другі кабінет міністраў - з 19.04.2007 па 21.06.2010. Узначаленыя ім ўрады сталі 69-м і 70-м па ліку кабінетамі міністраў у гісторыі краіны.

У 2006 годзе Ванханен удзельнічаў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў. Набраўшы 18,6 % галасоў, заняў трэцяе месца і не прайшоў у другі тур.

12 чэрвеня 2010 г на партыйным з'ездзе ён абвясціў аб складанні з сябе паўнамоцтваў прэм'ера і лідара партыі «Фінляндскі цэнтр», патлумачыўшы гэта рашэнне станам здароўя. На згаданых пасадах з 22 чэрвеня 2010 года яго змяніла Мары Ківініемі.


іншыя мовы
العربية: ماتي فانهانن
беларуская (тарашкевіца)‎: Маці Ванханэн
brezhoneg: Matti Vanhanen
čeština: Matti Vanhanen
Ελληνικά: Μάτι Βάνχανεν
Esperanto: Matti Vanhanen
español: Matti Vanhanen
français: Matti Vanhanen
Bahasa Indonesia: Matti Vanhanen
italiano: Matti Vanhanen
한국어: 마티 반하넨
Lëtzebuergesch: Matti Vanhanen
lietuvių: Matti Vanhanen
latviešu: Mati Vanhanens
Bahasa Melayu: Matti Vanhanen
Nederlands: Matti Vanhanen
norsk nynorsk: Matti Vanhanen
português: Matti Vanhanen
română: Matti Vanhanen
davvisámegiella: Matti Vanhanen
srpskohrvatski / српскохрватски: Matti Vanhanen
slovenščina: Matti Vanhanen
српски / srpski: Мати Ванханен
Türkçe: Matti Vanhanen
українська: Матті Ванганен
Tiếng Việt: Matti Vanhanen
Yorùbá: Matti Vanhanen