Маршал

Маршальскае жазло, які належаў фельдмаршалу эрцгерцагу Фрыдрыху. Экспанат Ваенна-гістарычнага музея у Вене.

Ма́ршал (ням.: Marschall) — воінскае званне (ці чын) вышэйшага генеральскага саставу ў арміях шэрагу дзяржаў. У некаторых дзяржавах (Расійская імперыя, Вялікабрытанія, Германія, Аўстрыя, Індыя) адпаведны чын завецца (зваўся) фельдмаршал (генерал-фельдмаршал). Асаблівым адрозненнем маршала ў некаторых краінах з'яўляецца маршальскае жазло.

Гэтае слова мае карані ў старажытнай нямецкай мове, дзе камбінацыя слоў marh «конь» і scalc «слуга» азначалі спачатку конюха. У Францыі гэтае слова першапачаткова азначала вартаўнік коней, або конюх (фр.: maréchal і дагэтуль азначае каваля падкоў). Пазней, калі пасада маршала станавілася больш значнай, яны станавіліся членамі каралеўскіх двароў Еўропы. У некаторых краінах гэта званне стала выкарыстоўвацца для абазначэння вышэйшых ваенных тытулаў. Да галоўнага военачальніка тытул маршала быў упершыню ўжыты Тэўтонскім ордэнам; адсюль пайшла назва фельдмаршала, першапачаткова для палкоўнікаў кавалерыі.

Знакам адрознення маршала ў многіх войсках з'яўляецца сімвалічнае жазло, упрыгожанае сімволікай дзяржавы, які ўрачыста ўручаецца вайскаводу. Маршальскае жазло, або скрыжаваныя жэзлы нярэдка складаюць частку герба маршала і прысутнічаюць на пагонах ваенных некаторых дзяржаў. У СССР асаблівым адрозненнем маршальскага звання была Маршальская Зорка.

Варта таксама звярнуць увагу, што ў часы Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў і Вялікага Княства Літоўскага ўжываліся назвы гетман польны і гетман каронны. Такім чынам тытула маршал, які сустракаецца ў Заходняй Еўропе ў тыя часы, ва Усходняй адпавядаў тытул гетман (таксама нямецкага паходжання, ад ням. Hauptmann — правадыр, военачальнік). Назва гетман доўгі час выкарыстоўвалася для абазначэння вярхоўнага камандуючага такой ваенна-дзяржаўнай структуры, як Войска Запарожскага Нізовага (Запарожская Сеч) аж да яго роспуску ў 1770-х гадах Кацярынай II. Менавіта ў гэты час вядучую ролю ў арміі Расійскай імперыі пачынаюць адыгрываць людзі нямецкага і заходнееўрапейскага паходжання, што ў прыватнасці адбілася на структуры арміі і назвах вышэйшага каманднага саставу.

іншыя мовы
asturianu: Mariscal
azərbaycanca: Marşal
Boarisch: Mareschallo
български: Маршал
čeština: Maršál
Deutsch: Marschall
Ελληνικά: Στρατάρχης
English: Marshal
Esperanto: Marŝalo
español: Mariscal
eesti: Marssal
Frysk: Maarskalk
galego: Mariscal
hrvatski: Maršal
magyar: Marsall
հայերեն: Մարշալ
íslenska: Marskálkur
italiano: Maresciallo
日本語: 元帥
қазақша: Маршал
한국어: 원수 (군사)
Latina: Marescalcus
lietuvių: Maršalas
македонски: Маршал
монгол: Маршал
Bahasa Melayu: Marsyal
norsk: Marskalk
پښتو: مارشال
português: Marechal
română: Mareșal
русский: Маршал
Scots: Marshal
srpskohrvatski / српскохрватски: Maršal
slovenčina: Maršal
slovenščina: Maršal
српски / srpski: Маршал
svenska: Marskalk
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: مارشال
українська: Маршал
اردو: سالار
oʻzbekcha/ўзбекча: Marshal
Tiếng Việt: Nguyên soái
中文: 元帅
Bân-lâm-gú: Marshal