Маньчжуры

Маньчжуры
(Manju.svg)
Manchu celeb 5.jpg
Агульная колькасць10 430 000 (2010 г.)
Рэгіёны пражыванняКНР, Кітайская рэспубліка
Моваманьчжурская
Рэлігіяшаманізм, будызм
Блізкія этнічныя групысібо, эвенкі, эвены, нанайцы

Маньчжу́ры (маньчжур.: Manju.svg) — народ, карэнныя насельнікі паўночнага ўсходу КНР. Невялікая група маньчжураў здаўна жыве на Тайвані. Агульная колькасць - 10 430 000 (2010 г.).

Паходжанне і гісторыя

Цынская імперыя ў 1820 г.

Маньчжурская злучнасць склалася ў раёне на поўдзень ад сярэдняга Амура ў XVI - XVII стст., калі ўладар Нурхацы (1559 - 1626 гг.) аб'яднаў 66 мясцовых родаў і стварыў дзяржаву Маньчжоў. Аснову маньчжурскай супольнасці склалі групы тунгусаў (продкаў таксама эвенаў і эвенкаў), а таксама мясцовыя народы, які жылі ля Амура з глыбокай старажытнасці, Пэўны ўдзел прынялі прадстаўнікі кітайцаў, карэйцаў, манголаў і іншых суседніх народаў. У выніку маньчжуры доўгі час падзяляліся на "сапраўдных", якія паходзілі з перадгор'яў Чанбайшань, і "новых", што далучыліся пазней.

Нурхацы рэфармаваў традыцыйныя родавыя абшчыны, злучыў іх у 8 ваенных аб'яднанняў - сцягоў гуса. У кожны гуса ўваходзіла 5 палкоў чжалань, у кожны чжалань - 5 рот ніру. Нурхацы і яго пераемнікі здолелі ўсталяваць кантроль над часткай паўночна-усходнега Кітая. У 1644 г., калі Пекін апынуўся ў руках сялян-паўстанцаў, і імператар скончыў жыццё самагубствам, маньчжуры ўвайшлі ў саюз з кітайскай імператарскай арміяй і захапілі сталіцу Кітая. Была створана маньчжурская дынастыя Цын, якая ў другой палове XVII - XVIII стст. здолела усталяваць сваю ўладу на тэрыторыі ўсяго Кітая, а таксама пашырыць яго межы на захад і на поўнач. У 1688 г. быў заключаны дагавор з Расіяй, які гарантаваў далучэнне зямель паўднёва-усходняй Сібіры. Для лігітымізацыі кіравання імператары Цын заключалі шлюбныя саюзы з прадстаўніцамі вышэйшых родаў манголаў.

У дзяржаве Цын маньчжуры ператварыліся ў ваенна-служылае саслоўе, якое мела значныя прывілегіі. Але ў выніку гэта садзейнічала паступоваму перайманню кітайскіх мовы і культуры, што асабліва заўважна з XVIII ст. Толькі маньчжуры паўночнага захаду Кітая працягвалі захоўваць свае мову і традыцыі.

У 1911 г. у Кітаі адбылася рэвалюцыя, у выніку якой апошні маньчжурскі імператар Пу І быў звергнуты. У 1932 - 1945 гг. японцы ўзнавілі існаванне Вялікай Маньчжурскай Імперыі як марыянетачнай дзяржавы. У 1949 г. яна ўвайшла ў склад КНР.

У нашы дні маньчжуры складаюць адну з найбольш вялікіх этнічных меньшасцяў Кітая.

іншыя мовы
Afrikaans: Mantsjoes
aragonés: Manchús
العربية: مانشو (قومية)
azərbaycanca: Mancurlar
تۆرکجه: مانجور‌لار
български: Манджури
català: Manxús
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Muāng-cŭk
čeština: Mandžuové
dansk: Manchuere
Deutsch: Mandschu
dolnoserbski: Mandžu (lud)
Ελληνικά: Μαντσού
English: Manchu people
Esperanto: Manĉuroj
español: Manchú
eesti: Mandžud
euskara: Mantxu
فارسی: منچو
suomi: Mantšut
français: Mandchous
Gaeilge: Manchúraigh
galego: Pobo manchú
客家語/Hak-kâ-ngî: Mân-chû-chhu̍k
हिन्दी: मांचु लोग
hrvatski: Mandžurci
magyar: Mandzsuk
Հայերեն: Մանջուրներ
Bahasa Indonesia: Suku Manchu
italiano: Manciù
日本語: 満州民族
Basa Jawa: Wong Manchu
қазақша: Маньчжурлар
한국어: 만주족
lietuvių: Mandžiūrai
latviešu: Mandžūri
Bahasa Melayu: Orang Manchu
नेपाली: मन्जु
Nederlands: Mantsjoes
norsk nynorsk: Mandsjuar
norsk: Mandsjuer
ਪੰਜਾਬੀ: ਮਾਂਛੂ ਲੋਕ
polski: Mandżurowie
پنجابی: مانچو
português: Manchus
русский: Маньчжуры
srpskohrvatski / српскохрватски: Mandžurci
Simple English: Manchu
slovenčina: Mandžuovia
српски / srpski: Mandžurci
svenska: Manchuer
ślůnski: Mandżury
Türkçe: Mançular
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: مانجۇ مىللىتى
українська: Маньчжури
Tiếng Việt: Người Mãn
吴语: 满族
中文: 满族
文言: 滿洲族
Bân-lâm-gú: Boán-chiu-cho̍k
粵語: 滿族