Мануіл I Камнін

Мануіл I Камнін
грэч.: Μανουήλ Α' Κομνηνός
Мануіл I Камнін
Мініяцюра з партрэтам Мануіла I Камніна
Візантыйскі імператар
5 красавіка 1143 — 24 верасня 1180
Папярэднік:Іаан II
Пераемнік:Аляксей II
 
Дзейнасць:Імператар
Нараджэнне:28 лістапада 1118(1118-11-28)
Канстанцінопаль
Смерць:24 верасня 1180(1180-09-24) (61 год)
Канстанцінопаль
Род:Камніны
Бацька:Іаан II
Маці:Ірына
Жонка:1) Берта Зульцбах
2) Марыя Антыяхійская
Дзеці:1) Марыя Камніна(англ.) бел.
2) Аляксей II Камнін

Мануіл I Камнін (~1123, Канстанцінопаль24 верасня 1180, Канстанцінопаль), імператар візантыйскі (з 5.4.1143), малодшы сын імператара Іаана II і венгерскай прынцэсы.

Абапіраўся на дынастыю Камнінаў, а таксама на правінцыйных дробных і сярэдніх землеўласнікаў і правінцыйныя гарады. Садзейнічаў умацаванню феадальнага землеўладання: паводле пастаноў 1158 і 1170 гадоў, зямлю мелі права набываць толькі члены сінкліта і стратыёты. Прыцягваў да службы іншаземных, у тым ліку турэцкіх, воінаў. У 1158 забараніў цэрквам і манастырам пашыраць свае ўладанні. Вызваліў імперыю ад засілля венецыянскага купецтва, правёўшы масавыя арышты венецыянскіх купцоў у сакавіку 1171; уступіў у саюз, накіраваны супраць Венецыі, з Генуяй (1169) і Пізай (1170).

Мануіл I беспаспяхова спрабаваў аднавіць візантыйскае панаванне ў Італіі і Егіпце. Падтрымліваў Юрыя Даўгарукага ў барацьбе за кіеўскі сталец. Вёў паспяховыя войны, якія прывялі да прызнання Венгрыяй (1164) і Сербіяй (1172) сябе васаламі Візантыі. Пацярпеў паразу ад сельджукаў пры Мірыакефалоне (17.9.1176) у Малой Азіі, вымушаны быў саступіць ім крэпасці Дарылей і Сублей.

Вялікую цікаўнасць Мануіл I меў да прадказанняў будучыні, нават напісаў трактат у абарону астралогіі, любіў застоллі і забавы на заходні манер. Улюблёнымі забавамі пры яго двары былі рыцарскія турніры, паляванне і гульня ў пола.

У асабістым жыцці Мануіл I быў жанчыналюбам, але да сваёй першай жонкі Ірыны (Берты) быў абыякавы. Другім шлюбам пабраўся з Марыяй-Ксеніяй Антыёхійскай. Пры гэтым ён падтрымліваў інтымныя адносіны са сваёй пляменніцай Феадорай, якая нарадзіла ад яго сына, меў мноства раманаў з дамамі свайго двара.


Папярэднік:
Іаан II Камнін
імператар візантыйскі
11431180
Пераемнік:
Аляксей II Камнін
іншыя мовы
Alemannisch: Manuel I. (Byzanz)
aragonés: Manuel I Comneno
asturianu: Manuel I Comnenu
беларуская (тарашкевіца)‎: Мануіл I Камнін
български: Мануил I Комнин
bosanski: Manuel I Komnen
Bahasa Indonesia: Manouel I Komnenos
македонски: Мануил I Комнин
Nederlands: Manuel I Komnenos
português: Manuel I Comneno
română: Manuel I Comnen
srpskohrvatski / српскохрватски: Manojlo I Komnin
slovenščina: Manuel I. Komnen
српски / srpski: Манојло I Комнин
Türkçe: I. Manuil
українська: Мануїл I
Tiếng Việt: Manuel I Komnenos