Майкл Дэл

Майкл Дэл
Michael Dell, square crop.jpg
Род дзейнасці:Глава компании Dell
Дата нараджэння:23 лютага 1965(1965-02-23) (53 гады)
Месца нараджэння:Х'юстан, Тэхас, Сцяг ЗША
Дзеці:4
Альма-матар:
  • Тэхаскі ўніверсітэт у Осціне[d]
Партыя:Рэспубліканская партыя ЗША
Узнагароды і прэміі:

Benjamin Franklin Medal[d] (2013)

Сайт:dell.com
Commons-logo.svg Майкл Дэл на Вікісховішчы

Майкл Сол Дэл (23 лютага 1965 у Х'юстане) — заснавальнік і кіраўнік кампаніі Dell. Пачынаў сваю фірму з «гаражных» умоў, калі ствараў самаробныя мадыфікацыі IBM PC. У 2006 годзе заняў 12 радок у спісе 100 найбагацейшых людзей свету.

  • Біяграфія

Біяграфія

Дэл вырас у сям'і зубнога тэхніка яўрэйскага паходжання. Ён вучыўся ў школе «Memorial High School» у Хьюстане (штат Тэхас). Ужо ва ўзросце дванаццаці гадоў Майкл пачаў праяўляць прыкметы кемлівасці. На вакацыях ён падзарабляў на пошце, яго мэта была ў тым, каб пераканаць жыхароў пачаць выпісваць газету. За кожнага новага падпісанта яму выплачвалі працэнты. Хлопчык заўважыў, што лягчэй за ўсё пераканаць тых жыхароў, якія толькі нядаўна заехалі на гэтае месца. Дэл пачаў плаціць сваім сябрам па два долара штодзень, каб яны знаходзілі яму навасельцаў. Так дванаццацігадовы Майкл Дэл зарабіў $2000. Упершыню хлопец сутыкнуўся з камп'ютарм Apple II у 15 гадоў.

Скончыўшы школу, ён паступіў у Тэхасскі ўніверсітэт (што ў горадзе Осціне) і збіраўся ў будучыні стаць урачом. Падчас вучобы ён заснаваў кампанію па продажы камп'ютараў PC’s Limited. Кампанія ў скорым часе стала прыносіць прыбытак, таму ў 19 гадоў Дэл сышоў з універсітэта і пачаў аддаваць увесь свой час на бізнес. У 1987 PC’s Limited была пераназвана ў Dell Computer Corporation. Нягледзячы на шматлікія праблемы, якія праследвалі кампанію (уключаючы праблемы з пажаранебяспекай лэптопаў у 1993, часовую саступку значнай долі рынку кампаніі Gateway у сярэдзіне 1990-х гадоў і іншыя), кампанія змагла не толькі выжыць, але і стаць самым прыбытковым вытворцам персанальных камп'ютараў у свеце. У 2004 годзе продажы кампаніі складалі больш за $49 млрд, а прыбытак — каля $3 млрд. У 2003 годзе кампанія змяніла імя на Dell, Inc., таму што спектар тавараў, вырабляемых кампаніей, значна пашырыўся.

4 красавіка 2004 года Майкл Дэл сышоў з паста галоўнага кіруючага.

У 2005 годзе ў апублікаваным часопісам Форбс спісе самых заможных людзей Дэл быў на 4-м месцы ў ЗША і на 18-м месцы ў свеце. Яго багацце ацэньвалася прыблізна ў $18 млрд. Майкл Дэл жыве ў Малібу, штат Каліфорнія. Яго дом знаходзіцца на 15-м месцы ў спісе самых вялікіх дамоў свету (кошт каля $18,7 млн).


іншыя мовы
العربية: مايكل ديل
azərbaycanca: Maykl Del
català: Michael Dell
čeština: Michael Dell
Deutsch: Michael Dell
English: Michael Dell
español: Michael Dell
فارسی: مایکل دل
français: Michael Dell
עברית: מייקל דל
հայերեն: Մայքլ Դելլ
Bahasa Indonesia: Michael Dell
italiano: Michael Dell
қазақша: Майкл Делл
한국어: 마이클 델
lietuvių: Michael Dell
монгол: Майкл Делл
မြန်မာဘာသာ: မိုက်ကယ် ဒဲလ်
Nederlands: Michael Dell
polski: Michael Dell
پنجابی: مائیکل ڈل
português: Michael Dell
русский: Делл, Майкл
Simple English: Michael Dell
svenska: Michael Dell
Kiswahili: Michael Dell
Türkçe: Michael Dell
українська: Майкл Делл
Tiếng Việt: Michael Dell