Людовік Венгерскі

Людовік I Вялікі
венг.: I. (Nagy) Lajos,
польск.: Ludwik Węgierski
Людовік I Вялікі
Coa Hungary Country History Lajos I.svg
сцяг
кароль Венгрыі
1342 — 1382
Каранацыя:21 ліпеня 1342
Папярэднік:Карл Роберт
Пераемнік:Марыя
сцяг
кароль Польшчы
1370 — 1382
Каранацыя:17 лістапада 1370
Папярэднік:Казімір III Вялікі
Пераемнік:Ядвіга Анжуйская
 
Дзейнасць:манарх
Веравызнанне:каталіцтва
Нараджэнне:5 сакавіка 1326
Смерць:10 верасня 1382 (56 гадоў)
Пахаванне:
  • Секешфехерварскі сабор[d]
Дынастыя:Анжу-Сіцылійскі дом[d]
Бацька:Карл Роберт
Маці:Лізавета Польская[d]
Жонка:Маргарыта Багемская[d] і Лізавета Баснійская
Дзеці:Кацярына Венгерская[d], Марыя, каралева Венгрыі і Ядвіга Анжуйская
 
Узнагароды:

Залатая Ружа[d]

Людовік Венгерскі, Лю́двік I Вялі́кі (Loys, Lajos, Ludwik Węgierski; 5 сакавіка 1326 — 11 верасня 1382), кароль венгерскі (Лаяш, з 1342 г.), кароль польскі (Людвік, з 17 лістапада 1370 г.).

Біяграфія

З французскай дынастыі Анжу. Сын караля Карла Роберта і Эльжбеты, сястры польскага караля Казіміра III, з 1335 г. — палітычны саюзнік апошняга, спадкаемца польскага стальца. З 1340 г. дапамагаў Казіміру ў барацьбе за Галіцка-Валынскае княства, праследуючы пры гэтым венгерскія інтарэсы, што выклікала яго сутыкненне з валынскім князем Любартам. У лютым 1345 г. удзельнічаў ў беспаспяховым паходзе крыжакоў у бок Трокаў. Прымаў актыўны ўдзел у паходах Казіміра на Валынь, Падляшша і Берасцейшчыну (13491351), у ходзе якіх венгерскія войскі часова авалодвалі паўднёва-заходнімі землямі ВКЛ. Асабліва няўдалай для ВКЛ была вайна ў ліпені-жніўні 1351 года, калі Людвік захапіў у палон Любарта і Кейстута. 15 жніўня 1351 г. прымусіў іх падпісаць дагавор, паводле якога ВКЛ мусіла заплаціць вялікі выкуп, адмаўлялася ад прэтэнзій на Галічыну. Дагавор вядомы з хронікі ананімнага венгерскага манаха-францысканца, удзельніка выправы Людвіка (магчыма, Янаша Кецьі). Кейстут разам з Людвікам адправіўся ў Венгрыю як гарант дагавора і для хрышчэння, але здолеў уцячы. У 1354 г. Людвік быў паранены пры асадзе літоўскай крэпасці Бэлз на захадзе Валыні. Пасля заняцця польскага стальца ўзнавіў войны з ВКЛ (1372-1377), у выніку якіх Бэлз і Холм далучаныя да Галічыны (якая пры Людвіку часова ўвайшла ў склад Венгрыі, што выклікала незадавальненне польскіх феадалаў), а Любарт, як і падольскія князі Аляксандр і Барыс Карыятавічы і ратненскі князь Фёдар Альгердавіч (якому належаў і Кобрын з акругай) былі вымушаны прызнаць сюзэрэнітэт Венгрыі. Некалькі разоў высоўваў праекты хрысціянізацыі Літвы. Ініцыяваў стварэнне Луцкай каталіцкай епархіі (1375), юрысдыкцыя якой ахоплівала і паўднёва-заходнія землі сучаснай Беларусі, на якія пазней, у XIV — XVIII ст., пашыраліся венгерскія экспансіянісцкія планы (глядзіце Радноцкі дагавор (1656))

Праўленне Людвіка супала з «залатым векам» еўрапейскага рыцарства, да пашырэння ідэялогіі і эстэтыкі якога ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ён істотна прычыніўся. Празваны венгерскімі гісторыкамі Вялікім за значнае пашырэнне межаў каралеўства, якое пры ім зазнала росквіт эканомікі і культуры: адкрыты першы універсітэт у горадзе Печ, пачаў чаканіцца залаты дукат, які ў XIV — XVI ст. адыгрываў ролю рэгіянальнай залатой валюты Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у тым ліку ВКЛ («золотой вгорский»). У 1374 г. выдаў першы агульнапольскі (Кошыцкі) прывілей, паводле якога шляхце гарантаваўся ўзровень імунітэту, якім дагэтуль карысталіся толькі вышэйшыя феадалы (асабістая недатыкальнасць, сімвалічныя падаткі на карысць дзяржаўнага скарбу і інш.), што паклала пачатак стварэнню асаблівага дзяржаўнага лада Польшчы, а ў будучым і ВКЛ. Пасля смерці Людвіка польскай каралевай была абрана яго дачка Ядвіга.

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Людвік I Вялікі
български: Лайош I Велики
eesti: Lajos I
فارسی: لایوش یکم
Bahasa Indonesia: Lajos I dari Hongaria
日本語: ラヨシュ1世
한국어: 러요시 1세
português: Luís I da Hungria
srpskohrvatski / српскохрватски: Ludovik I. Veliki
slovenščina: Ludvik I. Ogrski
српски / srpski: Лајош I Анжујски
українська: Людовик Угорський
oʻzbekcha/ўзбекча: Layosh Buyuk
Tiếng Việt: Louis I của Hungary
Bân-lâm-gú: Ludwik Węgierski