Лузоны

Лузоны
Народы Пірэнейскага паўвострава ў антычнасці.png
Іберскія і кельцкія народы Паўднёва-Заходняй Еўропы
Агульная колькасць
Рэгіёны пражыванняПірэнейскі паўвостраў
Мовалузонская
Рэлігіяполітэізм
Блізкія этнічныя групыкельтыберы, арэвакі

Лузоны (лац.: Lusones, стар.-грэч.: Λούσωνες) — старажытны дарымскі народ на поўначы Пірэнейскага паўвострава, роднасны кельтыберам.Засялялі заходнюю частку сучаснай іспанскай правінцыі Сарагоса і ўсходнія раёны правінцыі Сарыя.Паводле Страбона, землі лузонаў знаходзіліся ля вытокаў ракі Таха.

На поўдні межавалі з беламі, на захадзе — з арэвакамі і пелендонамі, на ўсходзе — з седэтанамі, на поўначы — з васконамі. Меркаванай іх сталіцай быў горад Turiasso ці Turiaso, які размяшчаўся на тэрыторыі муніцыпалітэта Вера-дэ-Манкая (правінцыя Сарагоса). Іншымі значнымі гарадамі лузонаў былі: Bursau[1] ці Bursada (цяпер Борха ), Calagurris , Cascantum (Каскантэ ) , Carabis ( Магальён ) [2].

іншыя мовы
català: Lusons
Deutsch: Lusonen
English: Lusones
español: Lusones
français: Lusones
italiano: Lusoni
русский: Лузоны