Летні час

Летні час (англ.: Daylight saving time) — час, ссунуты на 1 гадзіну наперад адносна часу, прынятага ў гэтым часавым поясе. Уводзіцца шматлікімі краінамі ў летні перыяд з мэтай эканоміі электраэнергіі на асвятленне. Упершыню летні час быў ўведзены ў Вялікабрытаніі ў 1908 годзе.

У Еўропе пераход на летні час адбываецца ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход здзяйсняецца ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Сучасны стан

  раёны, дзе ўжываецца пераход на летні час

  раёны, дзе пераход быў скасаваны

  раёны, дзе пераход ніколі не ўжываўся

У 2011 г. 82 краіны выкарыстоўваюць, у тым ці іншым варыянце, летні час (з іх у 9 краінах яно ўжываецца не ва ўсіх рэгіёнах), і 159 краін не выкарыстоўваюць[1]. У паўночным паўшар'і летні час выкарыстоўваецца часткова ў ЗША, Канадзе, Мексіцы (акрамя шэрагу штатаў і правінцый), цалкам ва ўсіх краінах Еўропы, акрамя Беларусi, Ісландыі і Расіі, а таксама ў Марока, Турцыі, Іране, Арменіі, Азербайджане, краінах Блізкага Усходу. У паўднёвым паўшар'і летні час выкарыстоўваецца ў Аўстраліі (у шэрагу штатаў), Новай Зеландыі, Парагваі, Уругваі, Бразіліі (у шэрагу штатаў), Чылі, Намібіі.

Адмовіліся ад увядзеня летняга часу Японія, Кітай, Індыя, Сінгапур, а таксама рэспублікі былога СССР: Узбекістан, Таджыкістан, Туркменістан, Грузія, Казахстан, Кіргізія. Пры гэтым Туркменістан, Грузія, Кіргізія і большая частка Казахстана і Узбекістана захавалі « дэкрэтны час». Расія адмовілася ад пераводу стрэлак з восені 2011 года, прыняўшы закон «Пра вылічэнне часу» паводле якога, рашэнне пра змену часавога пояса для суб'екта РФ прымаецца ўрадам Расіі.

Украіна.[2], Літва[3], Азербайджан[4] і Арменія[5] таксама могуць адмовіцца ад пераводу стрэлак з восені 2011 ці вясны 2012 года.

Варта адзначыць, што на экватары розніца паміж працягласцю дня ўлетку і ўзімку неістотная (на экватары дзень і ноч цэлы год прыблізна па 12 гадзін). Пры набліжэнні да Паўночнага ці Паўднёвага полюсу розніца ў працягласці дня ўлетку і ўзімку становіцца ўсё больш істотнай. Гэта тлумачыць, чаму ў экватарыяльных ці трапічных краінах выкарыстанне «летняга» часу эканамічна немэтазгодна[6].

У розных краінах ідзе ажыўленая палітычная барацьба за захаванне ці адмену летняга часу. За захаванне выступаюць энергетыкі, вытворцы спартыўнага інвентара і сеткі рознічнага гандлю, за адмену — ахова здароўя, транспарт і фермеры.

Да 2011 года ў Расіі і да 2002 года ў Еўропе пераход на летні час ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю сакавіка ў 2:00 пераводам гадзіннікавых стрэлак на 1 гадзіну наперад, а зваротны пераход ажыццяўляўся ў апошнюю нядзелю кастрычніка ў 3:00 пераводам стрэлак на 1 гадзіну назад.

Пачынальна з 2002 года, паводле дырэктывы ЕС(2000/84/EC)[7] у Еўропе пераход на летні час ажыццяўляецца ў 01:00 па Грынвічы.

У ЗША і Канадзе з 2007 года пераход на летні час ажыццяўляецца ў другую нядзелю сакавіка ў 2:00 і вяртаецца зваротна ў першую нядзелю лістапада, таксама ў 2:00[8]. Варта заўважыць, што не па ўсёй тэрыторыі Злучаных Штатаў і Канады летні час выкарыстоўваецца аднолькава. Да прыкладу, у канадскай правінцыі Саскачэван стрэлкі не пераводзяць[9].

іншыя мовы
Afrikaans: Somertyd
العربية: توقيت صيفي
asturianu: Horariu de branu
azərbaycanca: Yay vaxtı
تۆرکجه: یای ساعاتی
башҡортса: Йәйге ваҡыт
žemaitėška: Vasaras čiesos
беларуская (тарашкевіца)‎: Летні час
brezhoneg: Eur hañv
čeština: Letní čas
dansk: Sommertid
Deutsch: Sommerzeit
Ελληνικά: Θερινή ώρα
Esperanto: Somera tempo
eesti: Suveaeg
suomi: Kesäaika
Võro: Suvõaig
føroyskt: Summartíð
français: Heure d'été
Frysk: Simmertiid
Gaeilge: Am samhraidh
Avañe'ẽ: Arahaku ára
עברית: שעון קיץ
Bahasa Indonesia: Waktu Musim Panas
íslenska: Sumartími
italiano: Ora legale
日本語: 夏時間
ქართული: ზაფხულის დრო
қазақша: Жазғы уақыт
къарачай-малкъар: Джай заман
Ripoarisch: Sommezick
Lëtzebuergesch: Summerzäit
Limburgs: Zomertied
lietuvių: Vasaros laikas
latviešu: Vasaras laiks
Bahasa Melayu: Waktu musim panas
Nederlands: Zomertijd
norsk nynorsk: Sommartid
norsk: Sommertid
occitan: Ora d'estiu
polski: Czas letni
português: Horário de verão
română: Ora de vară
русский: Летнее время
саха тыла: Сайыҥҥы кэм
srpskohrvatski / српскохрватски: Ljetno vrijeme
Simple English: Daylight saving time
slovenčina: Letný čas
slovenščina: Poletni čas
Seeltersk: Suumertied
Basa Sunda: Wanci Usum Panas
svenska: Sommartid
ślůnski: Letńi czas
татарча/tatarça: Җәйге вакыт
удмурт: Гужем дыр
українська: Літній час
oʻzbekcha/ўзбекча: DST
მარგალური: ზარხულიშ ბორჯი
中文: 夏时制
Bân-lâm-gú: Joa̍h-tang sî-kan
粵語: 夏令時間