Легітымнасць

Легітымнасць — палітыка-прававое паняцце, якое азначае станоўчыя адносіны насельніцтва краіны, яго вялікіх груп, грамадскай думкі да дзеючых інстытутаў дзяржаўнай улады. У правазнаўстве супрацьпастаўляецца легальнасці (уласна законнасці) як валодаючая не юрыдычнай, але маральнай функцыяй апраўдання першым чынам улады па крытэрах аўтарытэту і мэт. Існуюць наступныя віды легітымнасці (паводле М. Вебера):

  • інстуцыянальная легітымнасць — апраўданне дзеяння на аснове яго ўзаемасувязі з істытуцыянальным парадкам.
  • ідэалагічная легітымнасць — апраўданне норм, інстытутаў і грамадскага парадку, якое выходзіць з вызначаных інтарэсаў.
  • легальная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні фармальнага і рацыянальнага права.
  • харызматычная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні выбітных асабістых якасцяў правадыра.
  • рацыянальная легітымнасць — права пануючых кіраваць падпарадкаванымі на аснове прытрымлівання пазаасабовых стандартызаваных норм і правіл.
  • традыцыйная легітымнасць — правамернасць панавання, заснаваная на прызнанні традыцый, спрадвеку наяўных парадкаў і звязаных з імі прывілеяў.
іншыя мовы
العربية: شرعية سياسية
azərbaycanca: Legitimlik
български: Легитимност
català: Legitimitat
čeština: Legitimita
Deutsch: Legitimität
فارسی: مشروعیت
galego: Lexitimidade
עברית: לגיטימציה
hrvatski: Legitimnost
日本語: 正統性
қазақша: Легитимация
lietuvių: Legitimumas
norsk nynorsk: Legitimitet
português: Legitimidade
русский: Легитимность
Simple English: Legitimacy
српски / srpski: Легитимитет
svenska: Legitimitet
Tagalog: Pagkalehitimo
українська: Легітимність
中文: 合法性