Кітай
English: China

Кітайская Народная Рэспубліка
中华人民共和国
Flag of the People's Republic of China.svgГерб Кітая
Сцяг КітаяГерб Кітая
People's Republic of China (orthographic projection).svg
Гімн: «义勇军进行曲/Марш дабравольцаў»
Заснавана221 да н.э. (аб'яднанне пад дынастыяй Цынь)
1 кастрычніка 1949 (КНР)
Афіцыйная моваКітайская (путунхуа)
СталіцаПекін
Найбуйнейшыя гарадыШанхай, Пекін, Гуанчжоу, Шэньчжэнь, Чунцын
Форма кіраванняСацыялістычная рэспубліка
Старшыня
Прэм'ер Дзяржаўнага Савета
Старшыня ПК УСНП
Старшыня УК НПКСК
Сі Цзіньпін
Лі Кэцян
Чжан Дэцзян
Юй Чжэншэн
Насельніцтва
• Ацэнка (2018)
• Перапіс (2010)
Шчыльнасць

1.393.143.600[1] чал. (1-я)
1.339.724.852 чал.
145 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$27,449 трлн[2]  (1-ы)
$19.559  (79-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2019)
  • На душу насельніцтва

$14,172 трлн  (2-ы)
$10.098  (71-ы)
ІРЧП (2017)0,752 (высокі) (86-ы)
ЭтнахаронімКітайцы
ВалютаЖэньміньбі (¥, CNY)
Інтэрнэт-дамены.cn, .中国, .中國, .公司, .网络
Код ISOCN
Тэлефонны код+86
Часавыя паясы+8

Кітай (кіт.: 中国), афіцыйна Кітайская Народная Рэспубліка (КНР, кіт.: 中华人民共和国) — краіна ва Усходняй Азіі. Мяжуе з Расіяй і Манголіяй на поўначы, з Паўночнай Карэяй на ўсходзе, з Казахстанам, Кыргызстанам Таджыкістанам, Афганістанам і Пакістанам на захадзе, з Індыяй, Непалам, Бутанам, М'янмай, Лаосам і В'етнамам на поўдні. На ўсходзе абмываецца Жоўтым, Усходне-Кітайскім і Паўднёва-Кітайскім морамі Ціхага акіяна. Тайвань — найбуйнейшы востраў Кітая — займае дэ-факта незалежная Кітайская Рэспубліка, якую Пекін не прызнае. Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці насельніцтва; трэцяе месца — па плошчы. Касмічная дзяржава. КНР з'яўляецца адной з пяці афіцыйных ядзерных дзяржаў, пастаянным членам Савета Бяспекі ААН, валодае самай вялікай у свеце арміяй і другім у свеце ваенным бюджэтам. Поспехі ў эканамічным развіцці даюць падставы разглядаць КНР у якасці патэнцыйнай звышдзяржавы.

Прырода Кітая неверагодна разнастайная. У межах краіны ляжыць найбуйнейшае ў свеце нагор'е — Тыбет, а на мяжы з Непалам уздымаюцца горы-васьмітысячнікі, сярод якіх і Эверэст. Кітай валодае багатымі мінеральнымі, агракліматычнымі, воднымі рэсурсамі. Тут цячэ трэцяя ў свеце па даўжыні і шматводнасці рака — Янцзы. Вельмі востра стаіць пытанне аховы прыроды: лясы на ўсходзе Кітая амаль цалкам высечаны а іх жывёльны свет — знішчаны, рэкі і азёры брудныя, паветрам у гарадах часта немагчыма дыхаць.

Кітай з'яўляецца адной з калысак чалавецтва — цывілізацыя ў даліне Хуанхэ ўзнікла шмат тысяч гадоў таму. У першым тысячагоддзі новай эры кітайская цывілізацыя адносілася да ліку найболь развітых у свеце. Менавіта ў той час былі зроблены 4 "вялікіх кітайскіх вынаходніцтвы": компас, папера, порах, ручны набор літар. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын з заснаваннем у выніку Сіньхайскай рэвалюцыі ў 1911 Рэспублікі Кітай. У першай палове ХХ стагоддзя Кітай быў ахоплены грамадзянскімі войнамі, паміж якімі быў перыяд японскай акупацыі. У 1949 да ўлады прыйшла Камуністычная партыя Кітая на чале з Маа Цзэдунам, а прыхільнікі партыі Гаміньдан уцяклі на Тайвань, дзе пабудавалі свой Кітай. Дзякуючы эканамічным поспехам, у канцы ХХ — пачатку ХХІ ст. Кітаў стаў адной з самых магутных і ўплывовых дзяржаў свету.

Кітайская Народная Рэспубліка — камуністычная аднапартыйная ўнітарная дзяржава. Уся ўлада канцэнтруецца ў руках Камуністычнай Партыі Кітая, старшыня якой з'яўляёцца прэзидэнтам Кітая. Сённяшні кіраўнік Кітая — Сі Цзіньпін. КНР дзеліцца на 22 правінцыі, 5 аўтаномных раёнаў, 4 гарады цэнтральнага падпарадкавання (Пекін, Шанхай, Чунцын, Цяньцзінь) і спецыяльныя адміністрацыйныя раёны (Ганконг і Макаа). Ва ўсёй дзяржаве дзейнічае адзін час. Сталіца — горад Пекін, другі па велічыні ў Кітаі і адзін з найбуйнейшых у свеце.

Насельніцтва КНР перавысіла 1,4 млрд. чалавек, што на 2019 год дазваляе Кітаю заставацца — як і на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва— самай населенай краінай свету. Апошнія дзесяцігоддзі, дзякуючы дэмаграфічнай палітыцы, натуральны прырост істотна зменшыўся. Сённяшні Кітай адчувае сур'ёзнае старэнне насельніцтва з усімі наступствамі. У палавой структуры адчувальная перавага мужчын над жанчынамі. У Кітаі найбольшая колькасць атэістаў у свеце. Папулярныя рэлігіі — будызм, даасізм, кітайская народная рэлігія. Большая частка насельніцтва — кітайцы, што канцэнтруюцца пераважна на ўсходзе, дзе шчыльнасць перавышае 500 чал/км². Імкліва расце доля гарадскога насельніцтва (59 % у 2018 годзе). Найбуйнейшы горад — Шанхай.

Кітай — індустрыяльная краіна, ключавая дзяржава з ліку тых, што развіваюцца. Займае першае месца па агульным аб'ёме ВУП (па ППЗ), другое — па намінале. Самы вялікі ў свеце прамысловы вытворца і экспарцёр. У ХХІ стагоддзі ажыццяўляе эканамічную экспансію па ўсім свеце. КНР з'яўляецца членам такіх арганізацый як БРІКС, Вялікая 20ка, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, АЦЭС, форуму Кітай-Індыя-М'янма-Бангладэш.

іншыя мовы
Аҧсшәа: Китаи
адыгабзэ: Китай
Akan: China
Alemannisch: Volksrepublik China
العربية: الصين
مصرى: الصين
অসমীয়া: চীন
авар: Чин
تۆرکجه: چین
Boarisch: Kina
беларуская (тарашкевіца)‎: Кітай
български: Китай
भोजपुरी: चीन
Bislama: Jaena
bamanankan: China
বাংলা: গণচীন
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: গণচীন
bosanski: Kina
Chavacano de Zamboanga: China
Chamoru: China
corsu: China
qırımtatarca: Çin Halq Cumhuriyeti
čeština: Čína
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Срѣдинꙗнє
dansk: Kina
Thuɔŋjäŋ: Caina
डोटेली: चीन देश
ދިވެހިބަސް: ސީނުކަރަ
ཇོང་ཁ: ཀྲུང་ཀོ
eʋegbe: China
Ελληνικά: Κίνα
emiliàn e rumagnòl: Cina
English: China
Esperanto: Ĉinio (ŝtato)
eesti: Hiina
فارسی: چین
Fulfulde: Ciina
suomi: Kiina
Na Vosa Vakaviti: Jaina (matanitu)
français: Chine
Nordfriisk: China
furlan: Cine (stât)
Frysk: Sina
گیلکی: چین(آسیا)
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: चीन
𐌲𐌿𐍄𐌹𐍃𐌺: 𐍃𐌹𐌽𐌰
ગુજરાતી: ચીન
Hausa: Sin
Hawaiʻi: Kina
Fiji Hindi: China
hrvatski: Kina
hornjoserbsce: China
Kreyòl ayisyen: Chin
magyar: Kína
հայերեն: Չինաստան
Արեւմտահայերէն: Չինաստան
interlingua: China
Bahasa Indonesia: Republik Rakyat Tiongkok
Interlingue: China
Igbo: China
Iñupiak: China
Ilokano: Tsina
ГӀалгӀай: Чинхойче
íslenska: Kína
italiano: Cina
ᐃᓄᒃᑎᑐᑦ/inuktitut: ᓴᐃᓇ
ქართული: ჩინეთი
Qaraqalpaqsha: Qıtay
Taqbaylit: Ccinwa
Kabɩyɛ: Siini
Kongo: Sina
Gĩkũyũ: China
қазақша: Қытай
kalaallisut: Kina
ភាសាខ្មែរ: ចិន
Перем Коми: Кина
къарачай-малкъар: Къытай Халкъ Республика
कॉशुर / کٲشُر: چیٖن
kurdî: Çîn
коми: Китай
Кыргызча: Кытай
Lëtzebuergesch: Volleksrepublik China
Lingua Franca Nova: Xina
Luganda: Cayina
Limburgs: China
Ligure: Cinn-a
lumbaart: Cina
lingála: Sína
latgaļu: Ķīna
latviešu: Ķīna
Basa Banyumasan: Republik Rakyat Cina
мокшень: Китай
олык марий: Китай
Māori: Haina
മലയാളം: ചൈന
монгол: Хятад улс
मराठी: चीन
Bahasa Melayu: Republik Rakyat China
Malti: Ċina
Mirandés: China
مازِرونی: چین
Dorerin Naoero: Tsiene
Nāhuatl: China
Napulitano: Cina
Plattdüütsch: Volksrepubliek China
Nedersaksies: Volksrippebliek China
नेपाली: चीन
नेपाल भाषा: चीन
norsk nynorsk: Folkerepublikken Kina
norsk: Kina
Sesotho sa Leboa: Tšhaena
Chi-Chewa: China
Livvinkarjala: Kitai
Oromoo: Chaayinaa
ଓଡ଼ିଆ: ଚୀନ
Ирон: Китай
Papiamentu: China
Deitsch: Tscheine
Pälzisch: Schina
Norfuk / Pitkern: Shiina
Piemontèis: Cin-a
پنجابی: چین
Ποντιακά: Κίνα
português: China
romani čhib: China
armãneashti: China
русский: Китай
Kinyarwanda: Ubushinwa
ᱥᱟᱱᱛᱟᱲᱤ: ᱪᱤᱱ
sardu: Cina
sicilianu: Cina
سنڌي: چين
davvisámegiella: Kiinná
Sängö: Sînä
srpskohrvatski / српскохрватски: Kina
ၽႃႇသႃႇတႆး : မိူင်းၶႄႇ
සිංහල: චීනය
slovenčina: Čína
Gagana Samoa: Saina
chiShona: China (nyika)
Soomaaliga: Shiinaha
shqip: Kina
српски / srpski: Кина
Sranantongo: Sneysa
SiSwati: IShayina
Sesotho: Tjhaena
svenska: Kina
தமிழ்: சீனா
తెలుగు: చైనా
tetun: Xina
Tagalog: Tsina
Setswana: China
lea faka-Tonga: Siaina
Türkçe: Çin
Xitsonga: Chayina
татарча/tatarça: Кытай
chiTumbuka: China
Twi: China
reo tahiti: Tinitō
тыва дыл: Кыдат
удмурт: Китай
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: جۇڭخۇا خەلق جۇمھۇرىيىتى
اردو: چین
oʻzbekcha/ўзбекча: Xitoy
Tshivenda: China
vepsän kel’: Kitai
Tiếng Việt: Trung Quốc
West-Vlams: China
Volapük: Tsyinän
isiXhosa: IShayina
მარგალური: ჩინეთი
ייִדיש: כינע
isiZulu: IShayina