Кшна

Кшна, раней Кросна ( па-старабеларуску: Кросна, пол.: Krzna) — рака ва ўсходняй Польшчы, левы прыток Заходняга Буга даўжынёй 120 км і плошчай басейна 3353 км². Цячэ праз Паўднёвае Падляшша і Паўднёвападляскую нізіну ў Люблінскім ваяводстве.

Паўстае са злучэння двух ручаёў, якія выплываюць з лясоў на Лукаўскай Раўніне: Паўночнай Кшны і Паўднёвай Кшны, якая бярэцца за пачатак Кшны. Гэтыя ручаіны злучаюцца ў Міжрэччы. Рака ўпадае да Буга на паўночны-ўсход ад вёскі Нэпле (Neple) ніжэй горада Цярэспаль.

Каналам злучана з ракою Вепш.


іншыя мовы
Boarisch: Krzna
беларуская (тарашкевіца)‎: Кшна
català: Krzna
Deutsch: Krzna
English: Krzna
español: Río Krzna
français: Krzna
lietuvių: Kžna
norsk nynorsk: Krzna
polski: Krzna
русский: Кшна