Клайв Стэйплз Льюіс

Клайв Стэйплз Льюіс
C. S. Lewis
Statue of C.S. Lewis, Belfast.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні:Clive Staples Lewis
Дата нараджэння:29 лістапада 1898
Месца нараджэння:Белфаст, Ірландыя
Дата смерці:22 лістапада 1963
Месца смерці:Оксфард, Англія
Пахаванне:
Грамадзянства:
Жонка:Joy Davidman[d]
Дзеці:Douglas Gresham[d]
Альма-матар:
  • Універсітэцкі каледж[d] (1925)
  • Campbell College[d]
  • Грэйт-Малверн[d]
  • Wynyard School[d]
Месца працы:
  • Магдален-каледж[d]
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:пісьменнік-раманіст, навуковец, радыё-дыктар
Гады творчасці:1919 — цяп. час
Жанр:навуковая фантастыка, хрысціянская апалагетыка, казка-фэнтэзі
Мова твораў:англійская мова[3]
Узнагароды:

Carnegie Medal[d] (1956)

honorary doctorate at the Laval University[d]

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Клайв Стэйплз Лью́іс (англ.: Clive Staples Lewis, ці больш ужывальная форма C. S. Lewis, таксама вядомы сярод сяброў як Jack; 29 лістапада 1898 — 22 лістапада 1963) — ірландскі[4] пісьменнік, літаратурны крытык, хрысціянскі апалагет, акадэмік, навуковец, радыё-дыктар і эсэіст. Ён асабліва вядомы сваімі хрысціянска-апалагетычнымі творамі «Лісты Баламута» і «Проста хрысціянства», фантастычнай серыяй «Касмічная трылогія», а таксама казкамі-фэнтэзі «Хронікі Нарніі».

Льюіс быў блізкім сябрам Джона Толкіна, аўтара «Уладара Пярсцёнкаў». Абодва аўтара з'яўляліся вядучымі постацямі на англійскім факультэце Оксфардскага ўніверсітэта і ў нефармальным оксфардскім літаратурным гуртку, вядомым як «Інклінгі». Згодна з яго духоўнымі мемуарамі «Здзіўлены радасцю», Льюіс быў хрышчоны па нараджэнню ў Царкве Ірландыі, але ў падлеткавым узросце адышоў ад веры. Пад уплывам Толкіна і іншых сяброў ва ўзросце каля 30 год ізноў навярнуўся да хрысціянства, пры гэтым быў па яго ўласнаму сцверджанню «зусім звычайным, шараговым членам англіканскай царквы, не занадта „высокай“, не занадта „нізкай“ і ўвогуле не занадта якой»[5]. Яго навяртанне мела значны ўплыў на яго дзейнасць, а радыё-перадачы на тэму хрысціянства, якія ён вёў падчас Другой сусветнай вайны, зрабілі яго шырока вядомым. Ужо напрыканцы свайго жыцця пісьменнік пазнаёміўся і ажаніўся з амерыканскай пісьменніцай Джой Грэшам, якая праз 4 гады ва ўзросце 45 гадоў памерла ад раку касцей.

Працы Льюіса былі перакладзеныя на болей чым 30 моў свету і выдаваліся мільённымі тыражамі цягам доўгага часу. Кнігі, якія ствараюць «Хронікі Нарніі», прадаваліся найбольш, па ім ставіліся спектаклі, рабіліся экранізацыі ў кіно і на тэлебачанні. Сярод гэтага тэлевізійная серыя на BBC 1998 года, экранізацыя кнігі «Леў, вядзьмарка і адзежная шафа» 2005 года і экранізацыя кнігі «Прынц Каспіян» 2008 года.

іншыя мовы
Afrikaans: C.S. Lewis
Alemannisch: Clive Staples Lewis
Ænglisc: C. S. Lewis
العربية: سي. إس. لويس
asturianu: C. S. Lewis
azərbaycanca: K.S. Luis
беларуская (тарашкевіца)‎: Клайв Стэйплз Льюіс
brezhoneg: C.S. Lewis
Cymraeg: C. S. Lewis
dansk: C.S. Lewis
Deutsch: C. S. Lewis
dolnoserbski: C. S. Lewis
English: C. S. Lewis
Esperanto: C. S. Lewis
español: C. S. Lewis
euskara: C. S. Lewis
français: C. S. Lewis
Frysk: C.S. Lewis
Gaeilge: C. S. Lewis
गोंयची कोंकणी / Gõychi Konknni: C.S. Lewis
עברית: ק.ס. לואיס
hrvatski: C. S. Lewis
hornjoserbsce: C. S. Lewis
Bahasa Indonesia: C.S. Lewis
Ilokano: C. S. Lewis
íslenska: C. S. Lewis
italiano: C. S. Lewis
Basa Jawa: C. S. Lewis
ქართული: კლაივ ლუისი
한국어: C. S. 루이스
Кыргызча: К. С. Лүис
Malagasy: C. S. Lewis
Nederlands: C.S. Lewis
norsk nynorsk: C.S. Lewis
norsk: C.S. Lewis
occitan: C. S. Lewis
ਪੰਜਾਬੀ: ਸੀ ਐਸ ਲੂਇਸ
Kapampangan: C. S. Lewis
polski: C.S. Lewis
srpskohrvatski / српскохрватски: C. S. Lewis
Simple English: C. S. Lewis
slovenčina: Clive Staples Lewis
slovenščina: Clive Staples Lewis
српски / srpski: К. С. Луис
svenska: C.S. Lewis
Tagalog: C. S. Lewis
татарча/tatarça: Клайв Льюис
oʻzbekcha/ўзбекча: C. S. Lewis
Tiếng Việt: C. S. Lewis