Кембрыйскі перыяд

Кембрый (Кембрыйскі перыяд, Кембрыйская сістэма) — геалагічны перыяд, з яго пачынаецца Палеазой. Пачаўся каля 542±1 млн гадоў таму, скончыўся 488±2 млн. гадоў таму, працягваўся прыкладна 51—57 млн. гадоў. Кембрыйская сістэма ўпершыню вылучаная ў 1835 г. даследчыкам А. Сэджвікам і атрымала назву ад рымскага наймення Уэльса — Cambria. Ён вылучыў 3 аддзелы кембрыя. Міжнародная камісія па стратыграфіі прапанавала з 2008 года ўвесці 4 аддзел.

Кембрыйскі перыяд, паводле іншых крыніц, пачаўся прыкладна 570 млн. гадоў назад, магчыма, некалькі раней, і працягваўся 70 млн гадоў. Пачатак гэтаму перыяду паклаў дзіўнай сілы эвалюцыйны выбух, падчас якога на Зямлі ўпершыню з'явіліся прадстаўнікі большасці асноўных груп жывёл, вядомых сучаснай навуцы.Ніхто ў дакладнасці не ведае, як выглядала карта свету ў кембрыйскую эпоху, ясна толькі, што яна моцна адрознівалася ад сённяшняй. Папярок экватара раскінуўся велічэзны мацярык Гандвана, які ўключаў у сябе часткі сучасных Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, Паўднёвай Еўропы, Блізкага Усходу, Індыі, Аўстраліі і Антарктыды. Акрамя Гандваны, на зямным шары было яшчэ чатыры мацерыка меншых памераў, якія размясціліся на месцы цяперашніх Еўропы, Сібіры, Кітая і Паўночнай Амерыкі (але ў сукупнасці з паўночна-заходняй Брытаніяй, заходняй Нарвегіяй і часткамі Сібіры). Паўночна-Амерыканскі мацярык таго часу вядомы пад назвай Лаўрэнція.У тую эпоху клімат на Зямлі быў цяплейшы, чым цяпер. Трапічныя ўзбярэжжы мацерыкоў аблямоўвалі гіганцкія рыфы з страматалітаў, якія шмат чым нагадвалі каралавыя рыфы сучасных трапічных вод. Але рыфы гэтыя патроху памяншаліся ў памерах, паколькі мнагаклетачныя жывёлы актыўна іх паядалі. На сушы ў тыя часы не было ані расліннасці, ані глебавага пласту, таму вада і вецер разбуралі яе значна хутчэй, чым цяпер. У выніку ў мора змывалася вялікая колькасць асадкаў.

іншыя мовы
Afrikaans: Kambrium
Alemannisch: Kambrium
asturianu: Cambrianu
беларуская (тарашкевіца)‎: Кембр
български: Камбрий
Bahasa Banjar: Kambrium
brezhoneg: Kambrian
català: Cambrià
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Cambrian
čeština: Kambrium
Cymraeg: Cambriaidd
dansk: Kambrium
Deutsch: Kambrium
English: Cambrian
Esperanto: Kambrio
español: Cámbrico
eesti: Kambrium
euskara: Kanbriar
فارسی: کامبرین
français: Cambrien
Nordfriisk: Kambrium
Gaeilge: Caimbriach
galego: Cámbrico
עברית: קמבריון
hrvatski: Kambrij
magyar: Kambrium
Bahasa Indonesia: Kambrium
italiano: Cambriano
Basa Jawa: Kambriyum
한국어: 캄브리아기
Latina: Cambrium
Lëtzebuergesch: Kambrium
Limburgs: Cambrium
lietuvių: Kambras
latviešu: Kembrijs
македонски: Камбриум
Bahasa Melayu: Kambria
مازِرونی: کامبرین
Nederlands: Cambrium
norsk nynorsk: Kambrium
norsk: Kambrium
occitan: Cambrian
polski: Kambr
Piemontèis: Cambrian
پنجابی: کیمبرین
português: Cambriano
română: Cambrian
саха тыла: Кембрий
Scots: Cambrian
srpskohrvatski / српскохрватски: Kambrij
Simple English: Cambrian
slovenčina: Kambrium
slovenščina: Kambrij
српски / srpski: Камбријум
svenska: Kambrium
Tagalog: Cambrian
oʻzbekcha/ўзбекча: Kembriy sistemasi
Tiếng Việt: Kỷ Cambri
Volapük: Kambrium
Winaray: Cambrian
中文: 寒武纪
文言: 寒武紀
Bân-lâm-gú: Cambria-kí
粵語: 寒武紀