Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне

Фасад галоўнага будынка Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне
Герб Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне
Мемарыял дактароў «Honoris Causa», з прозвішчам Станіслава Шушкевіча. Размешчаны 1 ліпеня 2009

Каталіцкі ўніверсітэт у Любліне імя Яна Паўла ІІ (польск.: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II, скар. KUL) — прыватны каталіцкі ўніверсітэт, знаходзіцца ў Любліне.

Быў заснаваны ў 1918 годзе і дзейнічаў пад назвай Люблінскага ўніверсітэта да 1928 года, калі да назвы была дададзена ўстаўка «Каталіцкі». З 16 кастрычніка 2005 года, на падставе ўхвалы, зацверджанай польскім епіскапатам, навучальная ўстанова атрымала назву Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне імя Яна Паўла ІІ. У 1938 годзе ўніверсітэт атрымаў права прысуджаць навуковыя ступені. Заступнікам установы з'яўляецца Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса[1].

Гісторыя паўстання

Галоўным ініцыятарам стварэння новага ўніверсітэта стаў Ідзі Радзішэўскі. Працуючы рэктарам Каталіцкай Духоўнай Акадэміі ў Санкт-Пецярсбургу, ён адчуваў патрэбу ў пашырэнні адукацыі моладзі ў адроджанай Польскай дзяржаве. Для гэтага, у лютым 1918 г., сярод палякаў вышэй названай акадэміі, быў створаны арганізацыйны камітэт будучага каталіцкага ўніверсітэта.

На той час у Польшчы існавалі толькі 2 вышэйшыя навучальныя ўстановы: у Кракаве і ў Варшаве. Лакалізацыяй трэцяга польскага ўніверсітэта стаў Люблін, горад гістарычна цесна звязаны з Беларуссю і Украінай.

Галоўнымі фундатарамі навучальнай установы сталі прамысловец Караль Ярашынскі і інжынер Францішак Скомпскі. Ідэя стварэння новага ўніверсітэта зацверджана праз польскі каталіцкі епіскапат у ліпені 1918 года.

іншыя мовы