Каталог (файлавая сістэма)

Катало́г — каталог, дырэкторыя, тэчка, папка — аб'ект у файлавай сістэме, які спрашчае арганізацыю файлаў. Раней часта выкарыстоўвалася слова дырэкторыя [1], якое ўяўляе сабой транслітарацыю з англійскай ( англ.: directory). Тыповая файлавая сістэма ўтрымлівае вялікую колькасць файлаў, і каталогі дапамагаюць упарадкаваць яе шляхам іх групавання. Каталог можа быць рэалізаваны як адмысловы файл, дзе рэгіструецца інфармацыя пра іншыя файлы і каталогі на носьбіце інфармацыі [1].

Каранёвы каталог

Каталог, які прама ці ўскосна ўключае ў сябе ўсе іншыя каталогі і файлы файлавай сістэмы, называецца каранёвым. У Unix-падобных АС ён пазначаецца сімвалам / (дроб, слэш), у DOS і Windows гістарычна выкарыстоўваецца сімвал \ (адваротны слэш), але з некаторага часу падтрымліваецца і /.

іншыя мовы
azərbaycanca: Qovluq
català: Directori
Esperanto: Dosierujo
español: Directorio
euskara: Direktorio
हिन्दी: फोल्डर
Bahasa Indonesia: Direktori
italiano: Directory
한국어: 디렉토리
Kurdî: Peldank
lumbaart: Directory
олык марий: Папке
Bahasa Melayu: Direktori
Nederlands: Directory
srpskohrvatski / српскохрватски: Direktorij
Simple English: Folder (computing)
shqip: Kartoteka
српски / srpski: Директоријум