Карл Шпітэлер

Карл Шпітэлер
Carl spitteler 1905.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

24 красавіка 1845(1845-04-24) [1] [2] [3]

Месца нараджэння:

Лісталь [4]

Дата смерці:

29 снежня 1924(1924-12-29) [4] [2] [3] (79 гадоў)

Месца смерці:

Люцэрн [4]

Грамадзянства:

Flag of Switzerland.svg  Швейцарыя

Альма-матар:

Цюрыхскі ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

паэт, пісьменнік

Жанр:

паэзія, проза і п'еса

Мова твораў:

нямецкая мова [5]

Узнагароды:
Нобелеўская прэмія па літаратуры

Schiller prize [d]

Commons-logo.svg  Выявы на Вікісховішчы

Карл-Фрыдрых Георг Шпітэлер [6] ( ням.: Carl Friedrich Georg Spitteler) вядомы пад псеўданімам Карл-Фелікс Тандэм (ням. Carl Felix Tandem) ( 24 красавіка 1845, Лісталь — 29 снежня 1924, Люцэрн) — швейцарскі паэт, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1919) «За непараўнальны эпас „Алімпійская вясна“».

Вывучаў права і тэалогію ва ўніверсітэтах Базеля, Цюрыха, Гайдэльберга. У 1871—79 жыў у Расіі.

Пісаў на нямецкай мове. У эпічнай паэме ў прозе «Праметэй і Эпіметэй» (1880—81) назіраецца перапляценне матываў антычнай міфалогіі і новых касмалагічных ідэй. Абстрактна-алегарычны характар мае зборнік эпічна-фантастычных паэм «Экстрамундан» (1883), пасля якога пісьменнік эвалюцыяніраваў у бок рэалістычна-псіхалагічнага метаду (драмы «Парламенцёр», 1889; «Славалюб», 1892; навелы зборніка «Фрыдлі-скандаліст», 1891; аповесці «Густаў. Ідылія», 1892; «Лейтэнант Конрад», 1898). Паэтычным зборнікам «Матылькі» (1889) і «Балады» (1896) уласцівы памяркоўна-эксперыментальны характар. Галоўныя яго творы — вершаваны эпас «Алімпійская вясна» (1900—05, перапрацаванае выданне 1910), у якім узнята тэма ўзаемаадносін мастака і ўлады, і сімвалісцкі раман «Імага» (1906). Аўтар прац па літаратуразнаўстве, эстэтыцы, перапрацовак народных балад, аўтабіяграфічнай прозы і інш.

Развіваючы класічны стыль і ідэалістычны кірунак у нямецкамоўнай літаратуры, прапанаваў арыгінальны варыянт эпічнага апавядання, які меў у перайначаны варыянтах працяг і ў літаратуры XX стагоддзя. Яго творчасць была адзначана крытыкамі, а таксама Фрыдрыхам Ніцшэ, які рэкамендаваў яго на пасаду рэдактара мюнхенскага часопіса «Кунстварт» («Мастацкі агляд»).

  • Зноскі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Record #118616277 // Общий нормативный контроль (GND) — 2012—2016.
  2. 2,0 2,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. 3,0 3,1 (unspecified title)
  4. 4,0 4,1 4,2 Шпиттелер Карл // Большая советская энциклопедия Алферов Жорес: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  5. 5,0 5,1 http://data.bnf.fr/ark:/12148/cb11925361h
  6. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 т. Т.17. — Мн., 2003. — С. 459.
іншыя мовы
aragonés: Carl Spitteler
العربية: كارل شبيتلر
azərbaycanca: Karl Şpitteler
беларуская (тарашкевіца)‎: Карл Шпітэлер
български: Карл Спителер
čeština: Carl Spitteler
Ελληνικά: Καρλ Σπίτελερ
Esperanto: Carl Spitteler
español: Carl Spitteler
français: Carl Spitteler
hrvatski: Carl Spitteler
Bahasa Indonesia: Carl Spitteler
italiano: Carl Spitteler
lietuvių: Carl Spitteler
македонски: Карл Шпителер
Plattdüütsch: Carl Spitteler
Nederlands: Carl Spitteler
norsk nynorsk: Carl Spitteler
português: Carl Spitteler
română: Carl Spitteler
slovenčina: Carl Spitteler
српски / srpski: Карл Шпителер
Kiswahili: Carl Spitteler
Türkçe: Carl Spitteler
українська: Карл Шпіттелер
oʻzbekcha/ўзбекча: Carl Spitteler
Tiếng Việt: Carl Spitteler
Yorùbá: Carl Spitteler
Bân-lâm-gú: Carl Spitteler