Каралінгская імперыя

Імперыя Каралінгаў
Імперыя Захаду
фр.: Empire d’Occident

800 — 887



Carolingian Empire 481 - 814.GIF
Франкская імперыя на карце Еўропы ў перыяд свайго найбольшага пашырэння
СталіцаАхен
ДынастыяКаралінгі
 - 800814Карл Вялікі
 - 814840Людовік I Набожны
 - 884887Карл III Тоўсты
Пераемнасць
Франкская дзяржава
Усходне-Франкскае каралеўства
Усходне-Франкскае каралеўства
Аквітанія
Італія
Верхняя Бургундыя

Ніжняя Бургундыя

Каралінгская імперыя (фр.: L’Empire carolingien) — еўрапейская дзяржава, якая існавала ў IX стагоддзі. У яе склад уваходзілі тэрыторыі Францыі, Германіі і Італіі, а таксама шэраг іншых сучасных дзяржаў Еўропы. Афіцыйна дзяржава называлася «Імперыя Захаду» фр.: Empire d’Occident, аднак у гістарыяграфіі яго называюць Франкская ці Каралінгская імперыя. Кіраўнікі імперыі насілі звычайна тытул «імператар Рымлян» (лац.: imperator Romanorum) або «імператар Рымскай імперыі» (лац.: imperator Romanum gubernans imperium), пазіцыянуючы сябе спадчыннікамі Заходняй Рымскай імперыі. Сталіцай быў Ахен.

Імперыя ўзнікла 25 снежня 800 года, калі кароль Франкскай дзяржавы Карл Вялікі быў каранаваны папам Львом III у Рыме імператарскай каронай. У 840—843 гадах імперыя фактычна распалася на 3 каралеўствы — Заходне-Франкскае, Усходне-Франкскае і Сярэдзіннае, кіраўнік якога захаваў імператарскі тытул. Сярэдзіннае каралеўства ў сваю чаргу ў 855 годзе распалася на 3 часткі — Італію, Латарынгію і Праванс. У 884 годзе Карлу III Тоўстаму ўдалося на час аднавіць адзіную Каралінгскую імперыю, але аб'яднанне апынулася недаўгавечным, аднак ужо ў канцы 887 года Карл быў зрынуты, а імперыя канчаткова распалася на некалькі каралеўстваў. Хоць каралі Італіі некалькі разоў прымалі імператарскі тытул, але ўладай над усёй тэрыторыяй былой імперыі яны не валодалі. Апошні імператар, Берэнгар I, памёр у 924 годзе.

Пераемнікамі Каралінгскай імперыі лічылі сябе імператары Свяшчэннай Рымскай імперыі, заснаванай у 962 годзе германскім каралём Атонам I Вялікім.

іншыя мовы
Esperanto: Karolida Imperio
Bahasa Indonesia: Kekaisaran Karoling
íslenska: Karlungaveldið
lumbaart: Imper Carolinj
lietuvių: Frankų imperija
Nederlands: Karolingische rijk
srpskohrvatski / српскохрватски: Karolinško Carstvo
Simple English: Carolingian Empire
Bân-lâm-gú: Caroling Tè-kok