Каралеўства Сіцылія

Каралеўства Сіцылія
Regno di Sicilia

Coat of Arms of Roger I of Sicily.svg
 
Coat of Arms of Robert Guiscard.svg
1130 — 1816


Flag of the Kingdom of the Two Sicilies 1816.gif
Bandiera del Regno di Sicilia 4.svgArms of the Aragonese Kings of Sicily(Crowned).svg


СцягГерб
Kingdom of Sicily 1154.svg
Сіцылійскай каралеўства па стане на 1154 год. Межы дзяржавы заставаліся нязменнымі аж да ўваходжання ў склад аб'яднанай Італіі.
СталіцаПалерма
Мова(ы)лацінская мова, грэчаская мова, арабская мова і сіцылійская мова
Грашовая адзінкаСіцылійскі піястра
Форма кіраванняманархія

Каралеўства Сіцы́лія (італ.: regno di Sicilia, сіц.: Regnu di Sicilia) — дзяржава, якая існавала на поўдні сучаснай Італіі з 1130 па 1861 год. Уключала ўласна востраў Сіцылію, а таксама, у розны час, Паўднёвую Італію з Неапалем і, да 1530 года, сучасную Мальту. Да 1282 года называлася Каралеўства Апуліі і Сіцыліі, пасля 1302 года - Каралеўства Трынакрыя. У пэўныя перыяды гісторыі належала іспанскім каралям і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1816 годзе было аб'яднана з Неапалітанскім каралеўствам у Каралеўства Абедзвюх Сіцылій. У 1861 годзе Каралеўства Абедзвюх Сіцылій увайшло ў склад аб'яднанай Італіі.

Каралеўства нарманаў

Пасля смерці Вільгельма II, герцага Апуліі, у 1127 годзе, герцагства Апулія і графства Сіцылія аб'ядналіся пад уладай кіраўніка Сіцыліі Рожэра II. Рожэр падтрымаў антыпапу Анаклета II і быў каранаваны як кароль Сіцыліі на Каляды 1130 года. Наступныя 10 гадоў Рожэр быў заняты адбіццём нападаў знешніх ворагаў і падаўленнем мяцежоў васалаў, у ліку якіх былі графы Бары, Капум, Аліфэ і Неапалю.

У 1139 па Мін'янскай дамове Папа Інакенцій II прызнаў Рожэра каралём. Адмірал Рожэра, Георгій Антыяхійскі, заваяваў Махдзію ў Афрыцы (Іфрыкіі), у выніку чаго Рожэр атрымаў неафіцыйны тытул «Караля Афрыкі». Флот Рожэра нанёс таксама некалькі істотных паражэнняў Візантыі, зрабіўшы Сіцылію амаль на сто гадоў вядучай марской дзяржавай у Міжземнамор'і.

Сын і спадкаемец Рожэра, Вільгельм I Злы, названы так за падаўленне мецяжоў баронаў, якім, магчыма, спачувалі аўтары хронік, памёр у 1166, пакінуўшы на троне малалетняга сына. Было заснавана рэгентства, краіну ахапілі звады, якія ледзь не загубілі дынастыю і доўжыліся да пачатку самастойнага праўлення юнага караля Вільгельма II Добрага, далейшае царстваванне якога было адзначана мірам і дабрабытам. Калі ён памёр у 1189, нашчадкаў не засталося, і каралеўства зноў пагрузілася ў хаос.

іншыя мовы
aragonés: Reino de Secilia
العربية: مملكة صقلية
asturianu: Reinu de Sicilia
azərbaycanca: Siciliya krallığı
Bahasa Indonesia: Kerajaan Sisilia
Napulitano: Regno 'e Sicilia
norsk nynorsk: Kongedømet Sicilia
português: Reino da Sicília
sicilianu: Regnu di Sicilia
srpskohrvatski / српскохрватски: Kraljevina Sicilija
slovenščina: Kraljevina Sicilija
Tiếng Việt: Vương quốc Sicilia
Bân-lâm-gú: Sicilia Ông-kok