Камп’ютар

Выгляд сучаснага персанальнага камп'ютара

Камп'ю́тар ( англ.: computer) — машына, якая апрацоўвае дадзеныя згодна са спісам інструкцый.

Сучасны камп'ютар складаецца з абсталявання, якое прадстаўляе фізічныя часткі камп'ютара ( працэсар, клавіятура, манітор і г.д.), і праграмнага забеспячэння ( аперацыйнай сістэмы і прыкладных праграм).

Камп'ютары маюць некалькі фізічных форм. Першыя прылады, якія нагадваюць сучасны камп'ютар, з'явіліся ў сярэдзіне 20-га стагоддзя (прыкладна ў 19401945), але машыны, падобныя на камп'ютары, існавалі і раней. Першыя электронныя камп'ютары мелі памер вялікіх памяшканняў, спажывалі электрычнай энергіі як некалькі соцень сучасных персанальных камп'ютараў.

У цяперашні час камп'ютары выкарыстоўваюцца практычна ва ўсіх абласцях чалавечай дзейнасці.

Этымалогія

Слова камп'ютар — вытворнае ад англійскіх слоў to compute, computer, якія перакладаюцца як «вылічаць», «вылічальнік» (англійскае слова, у сваю чаргу, паходзіць ад лацінскага computāre — «вылічаць»). Першапачаткова ў англійскай мове гэта слова азначала чалавека, які робіць арыфметычныя вылічэнні з прыцягненнем або без прыцягнення механічных прылад. У далейшым яго значэнне было перанесена на самі машыны. Сучасныя камп'ютары, аднак, выконваюць мноства задач, не звязаных наўпрост з арыфметыкай.

Упершыню трактоўка слова «камп'ютар» з'явілася ў 1897 годзе ў Оксфардскім слоўніку англійскай мовы. Яго складальнікі тады разумелі камп'ютар як механічную вылічальную прыладу. У 1946 годзе слоўнік папоўніўся дапаўненнямі, якія дазваляюць падзяліць паняцці лічбавага, аналагавага і электроннага камп'ютара.

Лічбавы або аналагавы

Фундаментальным рашэннем пры праектаванні камп'ютара з'яўляецца выбар, ці будзе ён лічбавай або аналагавай сістэмай. Лічбавыя камп'ютары працуюць з дыскрэтнымі лікавымі або сімвальнымі зменнымі; аналагавыя прызначаны для апрацоўкі бесперапынных патокаў уваходных даных. Сёння лічбавыя камп'ютары маюць значна шырэйшы дыяпазон прымянення, хоць іх аналагавыя сабраты ўсё яшчэ выкарыстоўваюцца для некаторых спецыяльных мэтаў. Варта таксама згадаць, што тут магчымыя і іншыя падыходы, якія прымяняюць, напрыклад, у імпульсных і квантавых вылічэннях, аднак пакуль што яны з'яўляюцца альбо вузкаспецыялізаванымі, альбо эксперыментальнымі рашэннямі.

Прыкладамі аналагавых вылічальнікаў, ад простага да складанага, з'яўляюцца: намаграма, лагарыфмічная лінейка, астралябія, асцылограф, тэлевізар, аналагавы гукавы працэсар, аўтапілот, мозг.

Сярод найбольш простых дыскрэтных вылічальнік вядомы абак, або звычайныя лічыльнікі; найбольш складанай з такога роду сістэм з'яўляецца суперкамп'ютар.

іншыя мовы
Аҧсшәа: Акомпиутер
Acèh: Komputer
Afrikaans: Rekenaar
Alemannisch: Computer
አማርኛ: ኮምፒዩተር
aragonés: Ordinador
Ænglisc: Spearctelle
العربية: حاسوب
অসমীয়া: কম্পিউটাৰ
asturianu: Computadora
azərbaycanca: Kompüter
башҡортса: Компьютер
Boarisch: Rechna
žemaitėška: Kuompioteris
беларуская (тарашкевіца)‎: Кампутар
български: Компютър
भोजपुरी: कंप्यूटर
Bislama: Compter
བོད་ཡིག: གློག་ཀླད།
বিষ্ণুপ্রিয়া মণিপুরী: কম্পিউটার
brezhoneg: Urzhiataer
bosanski: Računar
ᨅᨔ ᨕᨘᨁᨗ: Komputer
буряад: Компьютер
català: Ordinador
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Diêng-nō̤
нохчийн: Компьютер
Cebuano: Dagitok
Tsetsêhestâhese: Tséohketoetanóto
کوردی: کۆمپیوتەر
qırımtatarca: Kompyuter
čeština: Počítač
kaszëbsczi: Kòmpùter
словѣньскъ / ⰔⰎⰑⰂⰡⰐⰠⰔⰍⰟ: Ищислитєл҄ь
Чӑвашла: Компьютер
Cymraeg: Cyfrifiadur
dansk: Computer
Deutsch: Computer
Thuɔŋjäŋ: Makuɛ̈n
Zazaki: Komputer
डोटेली: कम्प्युटर
emiliàn e rumagnòl: Zarvlån
English: Computer
Esperanto: Komputilo
español: Computadora
eesti: Arvuti
euskara: Ordenagailu
فارسی: رایانه
suomi: Tietokone
Võro: Puutri
føroyskt: Teldur
français: Ordinateur
furlan: Ordenadôr
Frysk: Kompjûter
Gaeilge: Ríomhaire
贛語: 電腦
Gàidhlig: Coimpiutair
galego: Ordenador
Avañe'ẽ: Kombutadóra
𐌲𐌿𐍄𐌹𐍃𐌺: 𐌲𐌰𐍂𐌰𐌷𐌽𐌾𐌰
ગુજરાતી: સંગણક
Hausa: Na'ura
客家語/Hak-kâ-ngî: Thien-nó
עברית: מחשב
हिन्दी: कंप्यूटर
Fiji Hindi: Computer
hrvatski: Računalo
Kreyòl ayisyen: Òdinatè
Հայերեն: Համակարգիչ
interlingua: Computator
Bahasa Indonesia: Komputer
Interlingue: Computator
Igbo: Orunotu
Iñupiak: Qaqasauraq
Ilokano: Kompiuter
íslenska: Tölva
italiano: Computer
ᐃᓄᒃᑎᑐᑦ/inuktitut: ᖃᕋᓴᐅᔭᖅ
Patois: Kompyuuta
la .lojban.: skami
Basa Jawa: Komputer
ქართული: კომპიუტერი
Qaraqalpaqsha: Kompyuter
Kongo: Ludinatelo
қазақша: Компьютер
ភាសាខ្មែរ: កុំព្យូទ័រ
한국어: 컴퓨터
къарачай-малкъар: Компьютер
कॉशुर / کٲشُر: کَمپیوٗٹَر
Kurdî: Komputer
kernowek: Comptyor
Кыргызча: Көмпүтер
Latina: Computatrum
Ladino: Contador
Lëtzebuergesch: Computer
лезги: Компьютер
Limburgs: Computer
lumbaart: Cumpiüter
lingála: Esálela
lietuvių: Kompiuteris
latviešu: Dators
मैथिली: कम्प्युटर
Malagasy: Solosaina
олык марий: Компьютер
македонски: Сметач
монгол: Компьютер
Bahasa Melayu: Komputer
Malti: Kompjuter
Mirandés: Cumputador
မြန်မာဘာသာ: ကွန်ပျူတာ
مازِرونی: کامپیوتر
Napulitano: Computer
Plattdüütsch: Reekner
Nedersaksies: Komputer
नेपाली: कम्प्युटर
नेपाल भाषा: कम्प्युटर
Nederlands: Computer
norsk nynorsk: Datamaskin
norsk: Datamaskin
occitan: Ordinator
Livvinkarjala: Tiedokoneh
Oromoo: Kompitara
ਪੰਜਾਬੀ: ਕੰਪਿਊਟਰ
Kapampangan: Computer
polski: Komputer
Piemontèis: Ordinator
پنجابی: کمپیوٹر
پښتو: سولگر
português: Computador
Runa Simi: Antañiqiq
română: Calculator
русский: Компьютер
русиньскый: Компютер
संस्कृतम्: सङ्गणकम्
саха тыла: Көмпүүтэр
sardu: Computer
sicilianu: Computer
Scots: Computer
سنڌي: ڪمپيوٽر
srpskohrvatski / српскохрватски: Kompjuter
සිංහල: පරිගණකය
Simple English: Computer
slovenčina: Počítač
slovenščina: Računalnik
Soomaaliga: Kumbuyuutar
shqip: Kompjuteri
српски / srpski: Рачунар
Sesotho: Khomputa
Seeltersk: Computer
Basa Sunda: Komputer
svenska: Dator
Kiswahili: Tarakilishi
ślůnski: Kůmputer
தமிழ்: கணினி
తెలుగు: కంప్యూటర్
тоҷикӣ: Компутар
Türkmençe: Kompýuter
Tagalog: Kompyuter
Türkçe: Bilgisayar
Xitsonga: Khompuyuta
татарча/tatarça: Санак
ئۇيغۇرچە / Uyghurche: كومپيۇتېر
українська: Комп'ютер
اردو: کمپیوٹر
oʻzbekcha/ўзбекча: Komputer
vèneto: Computer
vepsän kel’: Kompjuter
Tiếng Việt: Máy tính
West-Vlams: Computer
walon: Copiutrece
Winaray: Kompyuter
Wolof: Nosukaay
吴语: 计算机
isiXhosa: Ikhompyutha
მარგალური: კომპიუტერი
ייִדיש: קאמפיוטער
Yorùbá: Kọ̀mpútà
Vahcuengh: Dennauj
文言: 電腦
Bân-lâm-gú: Tiān-náu
粵語: 電腦
isiZulu: Ikhompiyutha