Зыходны код

Зыходны код на мове Python

Зыходны код ( англ.: source code) або зыходны тэкст праграмы (гутарк. зыходнік) — тэкст камп'ютарнай праграмы, напісаны на якой-небудзь мове праграмавання або мове разметкі і можа быць прачытан чалавекам. Звычайна зыходны код праграмы знаходзіцца ў некалькіх тэкставых файлах. Зыходны код — гэта сукупнасць файлаў, якія можна з дапамогай адмысловай праграмы ( кампілятара) пераўтварыць у машынны код, які можна выконваць на камп'ютары. Зыходны код некаторых моў праграмавання можна выконваць і без папярэдняй кампіляцыі, з дапамогай інтэрпрэтатара.

Прызначэнне

Зыходны код выкарыстоўваецца для стварэння аб'ектнага кода, ці выконваецца інтэрпрэтатарам. Пры гэтым, калі ў праграму неабходна ўнесці змены, аб'ектны код амаль ніколі не змяняецца непасрэдна, як правіла, змяняюць зыходны код, які затым збіраюць з дапамогай кампілятара ў аб'ектны.

Таксама, зыходны код выконвае ролю апісання праграмы. Па тэксце праграмы можна ўзнавіць логіку яе паводзін. Каб палягчыць разуменне зыходнага кода звычайна карыстаюцца каментаваннем. Існуюць таксама адмысловыя прылады, якія дазваляюць ствараць дакументацыю па зыходным кодзе — т.зв. генератары дакументацыі.

Акрамя таго, зыходны код мае шмат іншых дастасаванняў. Яго можна выкарыстоўваць у мэтах адукацыі; праграмістам-пачаткоўцам бывае карысна даследаваць існуючы зыходны код дзеля вывучэння тэхнікі праграмавання. Таксама, дзякуючы сваёй лаканічнасці і адназначнасці, код можа выкарыстоўвацца ў якасці своеасаблівай мовы зносін між вопытнымі праграмістамі.

Праграмісты часта пераносяць зыходны код (у выглядзе модуляў, у існуючым выглядзе, ці з прыстасаваннем) з аднаго праекта ў іншы, што мае назву паўторнага выкарыстання кода.

Зыходны код — найважнейшы складнік працэсу пераносу праграмнага забеспячэння на іншыя платформы. Без зыходнага кода якой-небудзь часткі ПЗ перанос становіцца або занадта складаным, або ўвогуле немагчымым.

іншыя мовы
Afrikaans: Bronkode
العربية: كود مصدري
asturianu: Códigu fonte
azərbaycanca: Mənbə kodu
беларуская (тарашкевіца)‎: Крынічны код
български: Изходен код
বাংলা: সোর্স কোড
bosanski: Izvorni kod
català: Codi font
Mìng-dĕ̤ng-ngṳ̄: Nguòng-dâi-mā
čeština: Zdrojový kód
dansk: Kildekode
Deutsch: Quelltext
English: Source code
Esperanto: Fontkodo
español: Código fuente
eesti: Lähtekood
euskara: Iturburu kode
فارسی: کد منبع
français: Code source
עברית: קוד מקור
हिन्दी: मूल कोड
hrvatski: Izvorni kod
Bahasa Indonesia: Kode sumber
italiano: Codice sorgente
한국어: 소스 코드
Кыргызча: Баштапкы код
lietuvių: Išeitinis kodas
latviešu: Pirmkods
олык марий: Тӱҥалтыш код
Bahasa Melayu: Kod sumber
Mirandés: Código fuonte
မြန်မာဘာသာ: ဆို့စ်ကုတ်ဒ်
Nederlands: Broncode
norsk nynorsk: Kjeldekode
norsk: Kildekode
Pälzisch: Kwälldegschd
português: Código-fonte
Runa Simi: Pukyu qillqa
română: Cod sursă
русский: Исходный код
srpskohrvatski / српскохрватски: Izvorni kod
Simple English: Source code
slovenčina: Zdrojový kód
slovenščina: Izvorna koda
српски / srpski: Изворни код
svenska: Källkod
Türkçe: Kaynak kodu
українська: Початковий код
اردو: سورس کوڈ
Tiếng Việt: Mã nguồn
中文: 源代码
Bân-lâm-gú: Goân-sú-bé
粵語: 原始碼