Зборная Перу па футболе

Футбол
Сцяг Перу Перу


Фота
 
Мянушкі:La blanquirroja (Бела-чырвоныя)
Incas (Інкі)
Канфедэрацыя:КАНМЕБОЛ (Паўднёвая Амерыка)
Федэрацыя:Федэрацыя перуанскага футбола
Галоўны трэнер:Сцяг Аргенціны Рыкарда Гарэка[1]
Капітан:Паала Герэра
Найбольшая колькасць гульняў:Раберта Паласіяс (128)[2]
Лепшы бамбардзір:Паала Герэра (34)
Хатні стадыён:Нацыянальны
Код ФІФА:PER
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы:11 (7 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы:10 (кастрычнік 2017)
Найніжэйшы:91 (верасень 2009)
Рэйтынг Эла
Дзеючы:10 (12 чэрвеня 2018)
Найвышэйшы:10 (сакавік – чэрвень 2018)
Найніжэйшы:76 (2009)
Першая гульня
Перу 0:4 Уругвай Уругвай
(Ліма, Перу; 1 лістапада 1927)
Самая буйная перамога
Перу 9:1 Эквадор Эквадор
(Багата, Калумбія; 11 жніўня 1938)
Самае буйное паражэнне
Бразілія Перу Перу
(Санта-Крус-дэ-ла-Сьера, Балівія; 26 чэрвеня 1997)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў:5 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік:Топ-8 (1970 – 1/4 фіналу,
1978 – Другі групавы раўнд)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў:31 (Упершыню 1927)
Найлепшы вынік:Чэмпіён (1939, 1975)
Алімпійскія гульні
Колькасць удзелаў:1 (Упершыню 1936)
Найлепшы вынік:1/4 фінала (1936)
Залаты кубак КАНКАКАФ
Колькасць удзелаў:1 (Упершыню 2000)
Найлепшы вынік:Паўфінал (2000)

Зборная Перу па футболе прадстаўляе Перу на міжнародных спаборніцтвах па футболе з 1927 года. Каманда кантралюецца Федэрацыяй перуанскага футбола (ФПФ)[заўв 1], якая з’яўляецца адным з 10 членаў КАНМЕБОЛ (Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя) і ўваходзіць у ФІФА. На працягу гісторыі гульня перуанскай каманды была непаслядоўнай з найбольш паспяховымі перыядамі ў 1930-х і 1970-х гадах. Асноўную частку хатніх матчаў зборная гуляе на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы краіны Ліме.

Нацыянальная зборная Перу двойчы перамагала на Кубках Амерыкі і чатыры разы праходзіла кваліфікацыю да чэмпіянатаў свету, а таксама гуляла на Алімпійскіх гульнях 1936 года. Каманда мае гістарычнае саперніцтва з Чылі і Эквадорам[3] і з’яўляецца добра вядомай сваімі белымі кашулямі з дыяганальнай чырвонай паласой, якія спалучаюць у сябе нацыянальныя колеры Перу. Гэтая канструкцыя формы выкарыстоўваецца камандай з 1936 года, у выніку чаго з’явілася агульнавядомая іспанская мянушка зборнай — «La blanquirroja» (бела-чырвоныя)[4].

Зборная Перу, важнымі гульцамі якой былі галкіпер Хуан Вальдыўеса і форварды Тэадора Фернандэс і Алехандра Вільянуэва, прымала ўдзел на першым чэмпіянаце свету ў 1930 годзе, пасля чаго перамагла на Баліварыянскіх гульнях у 1938 годзе і на чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі ў 1939 годзе. Паспяховы перыяд перуанскага футбола таксама адбыўся ў 1970-я гады і прынёс зборнай сусветнае прызнанне. Каманда, у складзе якой гуляла моцная пара форвардаў Уга Сатыль і Тэафіла Кубільяс, а таксама абаронца Эктар Чумпітас, тройчы кваліфікавалася на чэмпіянаты свету і перамагла на Кубку Амерыкі ў 1975 годзе.

Пасля ўдзелу ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету ў 1982 годзе каманда не выйграла ніводнага буйнога спаборніцтва. У канцы 2008 года ФІФА адхіліла каманду ад удзелу ў міжнародных турнірах падчас расследавання аб карупцыі ў футбольнай федэрацыі краіны. Пад кіраўніцтвам аргенцінца Рыкарда Гарэкі зборная Перу заняла трэцяе месца ў Кубку Амерыкі 2015 года, дайшла да чвэрцьфіналу Кубка Амерыкі 2016 года, а таксама ўпершыню за 36 гадоў патрапіла ў фінальную стадыю чэмпіянату свету 2018 года.

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Зборная Пэру па футболе