Зборная Балівіі па футболе

Футбол
Сцяг Балівіі Балівія



 
Мянушкі: Зялёныя ( ісп.: La Verde)
Канфедэрацыя: КАНМЕБОЛ ( Паўднёвая Амерыка)
Федэрацыя: Федэрацыя футбола Балівіі
Галоўны трэнер: Маўрысіа Сорыя
Капітан: Рональд Ральдэс
Найбольшая колькасць гульняў: Рональд Ральдэс (99)
Лепшы бамбардзір: Хаакін Батэра (20)
Хатні стадыён: Стадыён імя Эрнанда Сілеса
Код ФІФА: BOL
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Рэйтынг ФІФА
Дзеючы: 49 1 ( 23 лістапада 2017) [1]
Найвышэйшы: 18 (ліпень 1997)
Найніжэйшы: 115 (кастрынік 2011)
Першая гульня
Чылі  Балівія  Балівія
( Сант’яга, Чылі; 12 кастрычніка 1926)
Самая буйная перамога
Балівія 7:0 Венесуэла  Венесуэла
( Ла-Пас, Балівія; 22 жніўня 1993)
Балівія 9:2 Гаіці  Рэспубліка Гаіці
( Ла-Пас, Балівія; 3 сакавіка 2000)
Самае буйное паражэнне
Уругвай  Балівія  Балівія
( Ліма, Перу; 6 лістапада 1927)
Бразілія  Балівія  Балівія}
( Сан-Паўлу, Бразілія; 10 красавіка 1949)
Чэмпіянат свету
Колькасць удзелаў: 3 (Упершыню 1930)
Найлепшы вынік: групавы этап ( 1930, 1950, 1994)
Кубак Амерыкі
Колькасць удзелаў: 26 (Упершыню 1926)
Найлепшы вынік: Gold medal southamerica.svg Чэмпіён ( 1963)
Кубак канфедэрацый
Колькасць удзелаў: 1 (Упершыню 1999)
Найлепшы вынік: групавы этап ( 1999)

Зборная Балівіі па футболе прадстаўляе Балівію на міжнародных турнірах і ў таварыскіх матчах па футболе, кантралюецца Федэрацыяй футбола Балівіі.

Гісторыя

Агульныя звесткі

Гістарычна склалася, што Балівія з’яўляецца адной з найслабых футбольных зборных Паўднёвай Амерыкі, таму на яе рахунку ўсяго тры ўдзелы ў чэмпіянаце свету па футболе — 1930, 1950 і 1994 года. Ні разу зборная не пераадольвала групавы этап, а ў шасці матчах трох турніраў набрала толькі адно ачко пры розніцы мячоў 1—20.

Стадыён

Тым не менш, зборная не лічыцца, як гэта прынята называць футбольным слэнгам, «пастаўшчыком ачкоў». Балівія праводзіць свае матчы ў Ла-Пасе, на стадыёне імя Эрнанда Сілеса. Ла-Пас размешчаны на вышыні 3600 метраў над узроўнем мора, што лічыцца недапушчальным для правядзення футбольных матчаў. Аднак ФІФА зрабіла выключэнне для Балівіі, і з тых часоў балівійцы гуляюць менавіта там. На стадыёне былі здабыты некалькі перамог над моцнымі сапернікамі, прычым гульцы саперніка скардзіліся часта на ўмовы надвор’я, да якіх даўно прывыклі балівійцы.

Дасягненні

Галоўным дасягненнем балівійцаў з’яўляецца выйграны ў 1963 годзе чэмпіянат Паўднёвай Амерыкі. Станам на верасень 2016 года зборная займае 75-е месца ў рэйтынгу ФІФА, а яе вышэйшым дасягненнем было 18-е месца ў ліпені 1997 года. Таксама балівійцы праславіліся ў адборачным турніры да чэмпіянату свету 2010 года, калі сенсацыйна разграмілі аргенцінцаў з лікам 6:1. У той сустрэчы вызначыліся найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Хаакін Батэра (аформіў хет-трык), Марсела Марцінс Марэна, Алекс Ды Раса і Луіс Тарыка. Таксама балівійцы ў той жа адборачнай кампаніі змаглі перамагчы Бразілію з лікам 2:1. Яшчэ адным дасягненнем Балівіі з’яўляецца перамога на Летніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Сінгапуры.

іншыя мовы
беларуская (тарашкевіца)‎: Зборная Балівіі па футболе