Заходняя паласа

Заходняя паласа
Месцазнаходжанне

Размяшчэнне Заходняй паласы на карце каталанскіх земляў

Статыстычныя даныя
Плошча3,925 км2
Колькасць насельніцтва (2007)68 089 чал.
Шчыльнасць насельніцтва (2007)17,35 чал/км2

Заходняя паласа (катал.: Franja de Ponent, араг.: Francha Oriental), Фра́нжа-да-Пуне́н — каля 60 населеных пунктаў у іспанскай аўтаномнай супольнасці Арагон, на мяжы з Каталоніяй, дзе гутарковай мовай з'яўляецца каталонская (дыялекты каталонскай, уключаючы пераходныя гаворкі ад арагонскай і іспанскай да каталонскай). Заходняя паласа не з'яўляецца цэласным адміністрацыйным утварэннем.

Заходняя паласа складаецца з наступных камарак: Альта-Рыбагорса (правінцыя Уэска), Рыбагорса (Уэска), Ла-Літэра (Уэска), Баха-Сінка (Сарагоса), Матаранія (Тэруэль).

У цэлым у Заходняй паласе на каталонскай гавораць 88,8 % дарослага насельніцтва[1] — гэта самы вялікі паказчык сярод усіх каталонскіх земляў. Аднак на сённяшні дзень гэта мова не мае афіцыйнага статусу (каталонскую не выкарыстоўваюць у мясцовым справаводстве, у навучальных установах яе вывучаюць толькі факультатыўна). З мэтай нармалізацыі моўнай сітуацыі ў Заходняй паласе быў створаны законапраект, аднак нават у ім каталонскую мову на тэрыторыі Арагона прапануецца называць «арагонскай» (хоць насамрэч арагонская мова распаўсюджана ў іншай частцы Арагона — а менавіта на поўначы вобласці). Закон быў прыняты ў 2009 годзе.

Зноскі

  1. Даследаванне адносна выкарыстанні моў у Заходняй паласе, 2003 г. Вынікі выкладзены на сайце: Sorolla (2005)
іншыя мовы
English: La Franja
Esperanto: Aragona Strio
suomi: La Franja
français: Frange d'Aragon
Nederlands: La Franja
polski: Pas Zachodni
português: Faixa de Aragão
sicilianu: Frinza
svenska: La Franja
українська: Західна смуга