Жуан дэ Нова

Жуан дэ Нова
фр.: Île Juan de Nova
Juan de Nova Island-CIA WFB Map.png
17°03′ пд. ш. 42°45′ у. д.HGЯЯO
АрхіпелагАстравы Эпарсэ
КраінаFlag of France.svg Францыя
РэгіёнАстравы Эпарсэ
Жуан дэ Нова (Індыйскі акіян)
Жуан дэ Нова
Жуан дэ Нова
Жуан дэ Нова (Мадагаскар)
Жуан дэ Нова
Жуан дэ Нова
Плошча4,4 км²
Насельніцтва 0 чал.
Пляж на востраве Жуан дэ Нова
Пляж на востраве Жуан дэ Нова
Commons-logo.svg Жуан дэ Нова на Вікісховішчы

Жуан дэ Нова (фр.: Île Juan de Nova) — невялікі востраў плошчай 4,4 км², які знаходзіцца ў Мазамбікскім праліве.

Жуан дэ Нова мае каля шасці кіламетраў у даўжыню і 1,6 км у шырыню, таксама вакол вострава на плошчы 40 км² знаходзяцца каралавыя рыфы. Палова вострава пакрытая лясамі. Фаўна прадстаўлена крачкамі, якія выводзяць тут птушанят з лістапада да сакавіка, а таксама чарапахамі, гнёзды якіх знаходзяцца на ўсіх пляжах вострава.

Востраў атрымаў сваю назву ў гонар адмірала Жуана да Нова, партугальскага адмірала, які адкрыў выспу ў 1506 годзе. Французы сталі ўладарамі вострава з 1897 года.

Востраў Жуан дэ Нова. Фотаздымак з космаса

З Жуан дэ Нова экспартавалася гуана з пачатку XX ст. і да 1970 года. Партовыя пабудовы вострава пад час Другой Сусветнай вайны былі атакаваныя нямецкай падводнай лодкай.

Мадагаскар лічыць востраў сваёй тэрыторыяй. На Жуан дэ Нова знаходзіцца невялікі французскі гарнізон і аўтаматычная метэаралагічная станцыя.

іншыя мовы
azərbaycanca: Xuan de Nova adası
беларуская (тарашкевіца)‎: Жуан дэ Нова
čeština: Juan da Nova
Deutsch: Juan de Nova
hrvatski: Juan de Nova
magyar: Juan de Nova
Bahasa Indonesia: Pulau Juan de Nova
italiano: Juan de Nova
ქართული: ჟუან-დი-ნოვა
Nederlands: Juan de Nova
polski: Juan de Nova
română: Juan de Nova
русский: Жуан-ди-Нова
srpskohrvatski / српскохрватски: Otok Juan de Nova
slovenčina: Juan de Nova
српски / srpski: Хуан де Нова
svenska: Juan de Nova
українська: Жуан-ді-Нова
Tiếng Việt: Juan de Nova
中文: 新胡安岛