Жоўта-зялёныя водарасці

Жоўта-зялёныя водарасці
Alger, Botydium granulatum, Nordisk familjebok.png
Botrydium granulatum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xanthophyceae P.Allorge ex Fritsch, 1935

Парадкі[1]
  • Botrydiales
  • Chloramoebales
  • Heterogloeales
  • Mischococcales
  • Rhizochloridales
  • Tribonematales
  • Vaucheriales
  • Без парадку
    • Phyllosiphonaceae
    • Pseudochloridaceae
    • Xanthonemataceae
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
1882
2833
2486996
306703

Жоўта-зялёныя водарасці, рознажгуцікавыя водарасці (Xanthophyceae) — аддзел водарасцей.

Вядома каля 560 відаў і ўнутрывідавых таксонаў. Пашыраны па ўсім зямным шары пераважна ў прэсных, некаторыя — у салёных вадаёмах і глебе. Планктонныя арганізмы, радзей бентасныя. На Беларусі адзначана больш за 50 відаў з 22 родаў: арахнахлорыс, афіяцытыум, батрыдыум, батрыдыёпсіс, вашэрыя, гетэротрыкс, гетэракокус, манодус плеўрахлорыс, трыбанема, тэтраэдрыела, харацыёпсіс і інш.

Аднаклетачныя, шматклетачныя, радзей каланіяльныя і цэнабіяльныя арганізмы разнастайнай формы. Рухомыя, плаваюць пасіўна або прымацаваныя. Колер ад светла- да цёмна-жоўта-зялёнага, рэдка зялёны або блакітны з-за наяўнасці ў хларапластах, акрамя хларафілу, вялікай колькасці жоўтых пігментаў (ксантафілы, караціны). Клеткі адна-, радзей шматядравыя з абалонкай, радзей голыя. Крухмал, як запасное рэчыва, адсутнічае (характэрная прыкмета). Жыўленне пераважна аўтатрофнае. Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (зааспорамі, аўтаспорамі і інш.), рэдка полавае (іза- і аагамія). Аднаклетачныя рухомыя віды і зааспоры маюць два жгуцікі рознай даўжыні (адсюль другая назва).

Зноскі

  1. Паводле EOL. Гл. картку.
іншыя мовы